ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Нядзеля, 24 верасня 2017 года
«Катэхізацыя – гэта стоўп
навучання веры»
/ Папа Францішак /

Варта ведаць (97)

Варта ведаць

  Касцёл узнёс да хвалы алтара с. Леапальдыну Наудэт. Гэтая італьянская манахіня, якая паходзіць з французска-нямецкай сям’і, жыла на мяжы XVIII–XIX стагоддзяў. Заснавала Кангрэгацыю Сясцёр ад Святой Сям’і. Узгадваючы біяграфію новай бласлаўлёнай, прэфект Кангрэгацыі па справах кананізацыі кард. Анджэла Амата звярнуў увагу, што гэта была жанчына вялікай веры, якая “магла спантанна камунікаваць з іншымі людзьмі, каторыя, успрымаючы манахіню як настаўніцу і прыклад веры, спрабавалі яе пераймаць”. Беатыфікацыя была 5-ым абрадам такога тыпу ў гэтым годзе і 66-ым у бягучым пантыфікаце.

    Тэма будучага кангрэса Рымскай дыяцэзіі – “Падтрымаць сем’і ў выхаванні падлеткаў”. Папа Францішак адкрые яго ў чэрвені ў базіліцы св. Яна на Латэране. Пасяджэнне будзе доўжыцца 3 месяцы. Як і ў папярэднія гады, вырашана засяродзіцца на пытаннях сямейнага жыцця. На гэты раз будуць разгледжаны праб- лемы, з якімі сутыкаюцца бацькі падлеткаў, а таксама магчымасці падтрымкі іх у выхаваўчых задачах.
   
     Томас і Міні Раджыб з Індыі ўсынавілі 22 ВІЧ-інфіцыраваных дзіцяці. Пад апекай пакінутыя адчуваюць сябе ўтульна. Ходзяць у школу, святкуюць дні нараджэння. Рэгулярна праходзяць медыцынскія абследаванні. “Быць носьбітам віруса ВІЧ зусім не азначае, што хутка давядзецца развітацца з жыццём. Хворыя могуць жыць так доўга, як кожны нармальны чалавек. З любоўю і клопатам магчыма ўсё! – запэўніваюць бацькі. – Мы не робім нічога дзіўнага. Проста даём крыху шчасця абяздоленым”. Дарэчы, індыйцы маюць сваіх 2-ух дзяцей.
     
    Звыш 50-ці тысяч злотых сабрана ў Польшчы ў межах акцыі “Рыс на Мадагаскар”. Гэтая сума дазволіць закупіць каля 20-ці тон рысу для малагасійцаў, чые пасевы былі знішчаны падчас цыклону Энава. Ён прайшоў праз Мадагаскар у сакавіку гэтага года. Стыхія пазбавіла малагасійцаў ураджаю, на які яны працавалі цэлы год. Востраў больш чым на 70% утрымліваецца за кошт сельскай гаспадаркі. Без падтрымкі жыхарам вострава пагражае голад, таму што рыс з’яўляецца галоўным складнікам іх харчавання. Першы транспарт з гуманітарным грузам ужо трапіў да патрабуючых.
   
   •  Ва Ужгарадзе, Кіеве і Львове (Украіна) адбыліся прэзентацыі кнігі “Твіты з Богам”, дзе аўтар кс. Мішэль Рэмер распавёў пра гісторыю яе выдання. “Усё пачалося з пытанняў пра жыццё і Бога ад маіх парафіян. На штотыднёвых дыскусіях мы спрабавалі шукаць на іх адказы. За некалькі гадоў узнікла ідэя надрукаваць зборнік на аснове нашых гутарак”, – падзяліўся святар з Нідэрландаў. Калі кніга выйшла, моладзь стварыла сайт і завяла старонкі ў сацсетках для пазнання Бога. Такім чынам праект быў развіты ад кнігі да мультымедыя.

credo.pro; ekai.pl, niedziela.pl

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

green
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  99

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.