ГАЗЕТА ГРОДЗЕНСКАЙ ДЫЯЦЭЗІІ
 
Серада, 13 снежня 2017 года
«Езус прыходзіць да нас штодня
шматлікімі спосабамі і просіць прыняць Яго»
/ Папа Францішак /

Адна з прыгажэйшых натуральных дэкарацый

Юбілей

Да 100-годдзя аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме
На фігурах Маці Божай Фацімскай ля ног Марыі часта можна ўбачыць галубоў. Яны змяшчаюцца на памяць аб тых птушках, якія незвычайным чынам суправаджалі фацімскую фігуру падчас маштабнай перэгрынацыі пасля Другой сусветнай вайны.
Мэтай перэгрынацыі было прыпамінанне людзям каштоўнасці хрысціянскага братэрства, якое павінна існаваць паміж народамі, вартасці прабачэння. Менавіта таму была абрана фігура Маці Божай з Фацімы, пасланне якой выразна падкрэслівае жаданне міру.
    Як паведамляе швейцарскі рэлігійны часопіс “Stella Maris”, перэгрынацыя распачалася ў Партугаліі.
    У Бомбарале падчас праходжання праз Трыумфальную арку хтосьці выпусціў у гонар Багародзіцы некалькі галубоў. Яны ўзляцелі ў неба, а затым на вачах прысутных удзельнікаў працэсіі паволі апусціліся на балдахін, які неслі над фігурай. Потым ускочылі паміж кветак і схаваліся там, скурчыўшыся перад статуяй Марыі. Да здзіўлення ўсіх яны трывалі так, нібы на малітве.
У Кадавале мясцовыя жыхары сустракалі фігуру Маці Божай гарматнымі стрэламі. Галубы ўзляцелі ўверх, але хутка занялі ранейшую пазіцыю каля статуі.
    Праз некалькі дзён фігура прыбыла ў Лісабон. Да гэтага часу галубы неслі ганаровую варту ля Найсвяцейшай Маці. Нішто не магло іх прагнаць:
    ні шум калонак, ні гукі аргана, ні феерверкі... Часам галубы ўзляталі, але абавязкова вярталіся, каб заняць месца паблізу фігуры.
    Аднаго разу падчас Эўхарыстыі адзін з галубоў сеў высока на кароне Маці Божай і заставаўся там з распраўленымі крыламі, звернуты ў напрамку алтара так доўга, колькі працягвалася Камунія вернікаў.
    Увечары, калі фігура павінна была накіравацца ў катэдру ў прысутнасці 300 тысяч вернікаў з запаленымі свечкамі, 3 галубы засталіся ў касцёле. Было бачна, што яны захацелі скончыць сваю місію ў лісабонскім філіяле фацімскага санктуарыя. Таму з лёгкасцю пайшлі ў рукі і трапілі пад апеку адной з парафіянак. Толькі 1 з 5-ці галубоў прадаўжаў спадарожнічаць Марыі ў народных урачыстасцях, прымаючы ўдзел у наступных этапах перэгрынацыі.
    У Кароласе (Іспанія) мясцовая жыхарка таксама вырашыла ахвяраваць пару белых галубоў. Птушкі апусціліся на балдахін, а потым, скачучы паміж кветак, селі на месцы галубоў, якіх бачылі ў Лісабоне.
    Гэты мілы цуд паўтарыўся не менш за 50 разоў падчас сусветнай перэгрынацыі. Сведкаў падзеі найбольш здзіўляла нібы набожная пастава птушак. Іх бачылі, напрыклад, звернутых у бок амбона падчас казання ці седзячых па баках цыборыя падчас выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту.
    Пасля трыумфальнай перэгрынацыі ў Танзаніі, Угандзе і Кеніі шлях фігуры Маці Божай Фацімскай ляжаў у Эфіопію. Пасля некалькіх гадзін палёту самалёт прызямліўся ў сталічным аэрапорце, дзе фігуру сустракалі шматлікае духавенства і прадстаўнікі мясцовыя ўлады. У якім жа захапленні яны былі, убачыўшы, што самалёт акружаны белымі галубамі. Птушкі спадарожнічалі яму да самага прызямлення. Затым яны зніклі, некуды паляцеўшы, нібы хочучы, каб цяпер уся ўвага была скіравана на Валадарку Неба...

Актуальны нумар

Наш каляндар

kalendar 2017 by1s
Каляндар «Слова Жыцця»
на 2017 год

Літургічны каляндар

red
Літургія Слова на сёння:
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  19

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.