ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (96)

Варта ведаць

  Падчас апостальскага візіту ў Егіпет папа Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам краіны Абдулам Ас-Сісі, шэйхам універсітэта аль-Азхар Ахмедам ат-Тайебам, кіраўніком копцкай Царквы Патрыярхам Феадорам (Тавадросам) ІІ, Патрыярхам каталіцка-копцкім Ібрагімам Ісакам Сідракам і іншымі біскупамі гэтага ўсходняга каталіцкага Касцёла, духавенствам, кансэкраванымі асобамі і семінарыстамі. Гэта было 18-е замежнае падарожжа Святога Айца і, разам з тым, 2-е ў Афрыку.

    Папа Францішак фінансава падтрымаў італьянскую дабрачынную арганізацыю “Справа св. Луіджы Ганзагі”, якая ўтрымлівае пляж для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Адзінае такога роду месца ў акрузе знаходзіцца на ўзбярэжжы Тырэнскага мора. Тут зроблены адмысловыя дарожкі, якія дазваляюць людзям, прыкаваным да інвалідных калясак, самастойна даязджаць да пляжных лежакоў, санітарных памяшканняў, кававага бара і, вядома, да мора. Купацца ім дапамагае спецыяльна падрыхтаваны персанал.
   
    Навукоўцы, якія даследуюць Турынскую плашчаніцу, знайшлі яшчэ 1 доказ часу паходжання палатна. Пацверджана гіпотэза, што вочы памерлага закрывалі манеты (згодна звычаю, які існаваў у габрэйскай культуры). Падчас рэнтгена макрафатаграфіі прааналізаваны фрагменты адбіткаў цені вакол вачэй. На іх распазнаны надпіс “UKAI”, які, хутчэй за ўсё, паходзіць ад грэчаскага “TIBERIOUKAIROS” “Імператар Тыберый”). Вынікі даследаванняў сведчаць аб тым, што манеты адчаканены ў часы праўлення Цэзара, намеснікам якога ў Юдэі быў Понцій Пілат.
     
    У сувязі з юбілеем 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чанстахоўскай айцы паўліны з Яснай Гары заахвочваюць да ўдзелу ў ініцыятыве “Жывая карона Марыі”. Яна заключаецца ў прыняцці канкрэтнага духоўнага абавязацельства, напрыклад, споведзі пасля многіх гадоў, прымірэння з кімсьці пасля доўгага канфлікту, пастановы парваць з алкаголем, наркотыкамі і інш. Гэтае абавязацельства неабходна запісаць на адваротным баку свайго папяровага фотаздымка і адправіць на Ясную Гару. У адказ паўліны дасылаюць выяву Маці Божай, як знак таго, што “ты з’яўляешся «брыльянтам» у Жывой кароне Марыі”.
   
   •  Нямецкая дыяцэзія Аўгсбург апублікавала “Social-Media-Codex” (“Кодэкс працы ў сацыяльных сетках”), які абавязвае 14 тысяч работнікаў лакальнага Касцёла. Брашуру з указаннямі атрымала духавенства, курыяльныя работнікі, настаўнікі, выхавацелі і інш. У дакуменце падкрэсліваецца, што ў хрысціянскім служэнні не павінна быць ананімнасці і падвойных стандартаў. Варта клапаціцца аб тым, каб кантэнт у сацсетках адпавядаў афіцыйнаму вучэнню Касцёла. Падобны кодэкс нямецкі епіскапат ужо выдаваў у 2012 годзе. Аднак ён, у адрозненні ад цяперашняга, меў рэкамендацыйны характар.

credo.pro; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.