ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (139)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Наш Бог – не адсутны Бог, выкрадзены далёкім Небам. Наадварот, Ён “натхнёны” чалавекам, якога любіць так пяшчотна, што не здольны ад яго длучыцца. Мы, людзі, можам разбураць сувязі і масты, а Ён – не. Калі наша сэрца астывае – Яго сэрца заўсёды застаецца гарачым. Бог суправаджае нас заўсёды, нават калі, на няшчасце, забываемся пра Яго.
    На вузкай мяжы, якая аддзяляе веру ад нявер’я, вызначальнае значэнне мае адкрыццё таго, што нас любіць і падтрымлівае Айцец, які ніколі не пакіне сваё стварэнне ў адзіноце.
    Як доўга Бог будзе клапаціцца пра чалавека? Як доўга Пан Езус, які ідзе побач, будзе намі апекавацца? Адказ Евангелля не пакідае месца для сумненняў: да канца свету! Нябёсы прамінуць, зямля праміне, а Божае слова большае за ўсё і не праміне. А Ён – Бог з намі, Езус – Бог, які ідзе з намі. Не будзе ніводнага дня ў жыцці, калі б мы перасталі быць клопатам Божага сэрца. Ён непакоіцца пра нас і ідзе побач. А чаму так робіць? Проста таму, што любіць нас.
Фрагмент катэхезы, прамоўленай падчас агульнай аўдыенцыі, 26.04.2017 


Кс. бп Аляксандр Кашкевіч   Кс. бп Аляксандр Кашкевіч

      Дары Святога Духа – гэта нябесны спажытак, які ўмацоўвае наш дух, каб ён мог жыць і функцыянаваць, каб маглі правільна думаць, добра разумець рэчаіснасць, мець належны, Божы погляд на жыццё. Каб мы добра ведалі, навошта жывём, чаго жадаем, на чым палягае найважнейшая мэта чалавечага існавання.
    Сімваламі Святога Духа з’яўляюцца агонь і вецер. Агонь – таму што Дух Святы асвятляе наш розум і сэрца, каб маглі заўважыць і пазнаць тое, што нябачна вачам: духоўнае, звышнатуральнае. Ён сагравае сэрцы, робіць іх адчувальнымі на Божую любоў і здольнымі адорваць цеплынёй любові бліжніх. Сімвалам Святога Духа з’яўляецца таксама вецер. Папа Бенедыкт XVI у адной са сваіх прамоў параўнаў Касцёл з паруснікам. Калі ён знаходзіцца на вадзе і няма ветру, то стаіць на месцы. Але калі ў ветразі дзьме вецер, ён рухаецца і плыве. Падобна і з Касцёлам. Калі б не было ветру Святога Духа, Касцёл стаяў бы на месцы, быў бы апатычным, скасцянелым.
Фрагмент казання на св. Імшы з удзяленнем сакраманту канфірмацыі ў парафіі Суботнікі, 22.04.2017

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.