ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

9 красавіка 2017 года

Ад шчырага сэрца

 
ПАЛЬМОВАЯ НЯДЗЕЛЯ

❧✿☙
Глыбока паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят шчыра жадаем добрага здароўя, цярплівасці ў выкананні штодзённых абавязкаў, нястомнай дапамогі Маці Божай, усіх дароў Святога Духа, а таксама радасці, душэўнага супакою і рэалізацыі ўсяго задуманага. Няхай Ваша пастырская паслуга прыносіць шчодры плён, а на шляху сустракаюцца толькі добразычлівыя людзі. Радаснага Вялікадня!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
❧✿☙
Глыбока паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, нястомных сіл у душпастырскай працы, душэўнага супакою і ажыццяўлення ўсіх высакародных планаў і намераў. Няхай Маці Божая штодзённа Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае ўсімі неабходнымі ласкамі. Шчасці Божа!
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чысцовым душам
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, мудрасці і чулых людскіх сэрцаў. Няхай уваскрослы Езус – Найвышэйшы Святар – будзе крыніцай радасці і супакою. Няхай Ён бласлаўляе Вас у душпастырскай працы кожны дзень.
З памяццю ў малітве, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гродзенскай дыяцэзіі
❧✿☙
Іх Эксцэленцыям Ксяндзу Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу, Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу, Юзафу Станеўскаму, Антонію Дзям’янку, Пробашчу Яну Кучынскаму, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Безляповічу, Паўлу Скубу, Аляксандру Сямінскаму, Аляксандру Мацкевічу, Валерыю Спірыдону, Юрыю Ясевічу, Віталію Дабраловічу, Айцу Казіміру Жылісу, усім Ксяндзам і Сёстрам Гродзенскай дыяцэзіі, Рэктару і Клерыкам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем шчырыя віншаванні і словы падзякі. Жадаем, каб у Вашым жыцці было больш святла, любові, чалавечага цяпла і ўзаемаразумення, падтрымкі і добрых спраў. Няхай сэрцы поўняцца Божым бласлаўленнем, пачуццё светлай радасці не пакідае душу. Ваша жаданне тварыць дабро, аддаваць сябе Хрысту і ісці за Ім з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас. Дзякуем Богу за тое, што паслаў нам Вас. Няхай уваскрослы Хрыстос заўсёды і ва ўсім дапамагае, а Марыя Панна і Святы Дух адорваюць Вас сваімі ласкамі.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя віншаванні: любові і бласлаўлення ад Пана, радасці, здароўя і стойкасці на далейшыя гады. Няхай Езус заўсёды будзе Тваім Сябрам, Святы Дух раз’ясняе сваім святлом кожны дзень паслугі, а Найсвяцейшая Маці прытуляе да свайго сэрца.
Мама і родныя
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шанчуку, Ігнату Санюту, Віталю Чабатару, Станіславу Мацюкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добрых і зычлівых людзей побач. Хай усе намеры рэалізуюцца, кожны дзень напаўняецца Божай радасцю і святлом, а ўваскрослы Хрыстос дадае сіл і цярплівасці. Плённага супрацоўніцтва з Духам Святым і Яго шчодрых дароў, моцнай веры і блізкасці з Езусам. Няхай Маці Божая ахінае Вас плашчом сваёй апекі і любові.
Вернікі з парафіі МБ Шкаплернай, в. Прывалка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Грэмзу і Уладзіміру Шкурынскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем шчырыя пажаданні: дабрыні, цяпла і спакою на душы, мірнага неба над галавой, моцнага здароўя, а побач добрых і вясёлых людзей. Няхай святы падораць гармонію і радасць, каб усе шкадаванні і крыўды сышлі прэч, а засталіся толькі любоў і шчасце. Няхай добры Бог блаславіць, а Маці Божая няспынна Вамі апекуецца.
З малітвай, апостальства “Маргарытка”
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, які Вам вызначыў усемагутны Бог, а таксама людской дабрыні. Дзякуем за працу, якую кожны дзень ускладаеце на алтар, ведучы нас да Бога. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З малітвай і павагай, вернікі з Дзятлава
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, святла Святога Духа, чулых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос, Найвышэйшы Святар, адорыць сваёй міласэрнасцю і будзе крыніцай любові і супакою ў Вашым штодзённым жыцці. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, цярплівасць, прыгожыя, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца.
Сем’і Іода, Валяк, Лях і былыя парафіяне з Дзятлава
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Аліцыі, Ліліяне, Тэрэзе, Караліне, Мірыям, Рэгіне, Наталлі з Кангрэгацыі Школьных сясцёр Нотр-Дам з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус апекуецца Вамі і адорвае моцным здароўем, дадае ўпэўненасці і напаўняе душу супакоем. Дзякуем Богу за тое, што Вы для нас зрабілі. Няхай Маці Божая ахінае Вас сваёй ласкай і прытуляе да свайго сэрца.
Са шчырай малітвай, Людміла, Таццяна, Вольга
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем шчырыя пажаданні: плённага служэння на Божай ніве, натхнення Святога Духа, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Няхай кожны дзень становіцца для Вас цудоўнай магчымасцю, каб годна і аддана служыць Богу і людзям.
Вернікі з парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу, Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень, моцнага здароўя, радасці ў душпастырскай паслузе. Няхай уваскрослы Хрыстос напаўняе Ваша жыццё святлом і суправаджае на святарскім шляху, Святы Дух адорвае сваімі ласкамі, а Маці Божая ахінае плашчом сваёй любові і апекі.
З павагай, “Легіён Марыі”, група “Добрага Пастыра”, Касцёльны камітэт і ўдзячныя вернікі з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды Велікодных свят жадаем душэўнага супакою, моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Няхай кожны Ваш дзень будзе шчаслівым і радасным. Няхай уваскрослы Езус, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, вядзе Вас па прыгожай дарозе, Святы Дух асвятляе Ваш шлях, а Маці Божая нястомна апекуецца. Няхай людзі Вас шануюць, а Бог бласлаўляе. Радасных свят!
Парафіяне з касцёла Звеставання НПМ з в. Мяжэрычы
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, Кансэкраваным Удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды Вялікага чацвярга і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, добразычлівых людзей побач. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас любоўю і апекай, Святы Дух асвятляе кожны дзень жыцця і ўпрыгожвае яго супакоем у Божай ласцы. Дзякуем за цудоўны прыклад веры і набожнасці.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам, парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Паўлу Беланосу, Яраславу Грынашкевічу, Клерыку Аляксандру Жоліку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці, добразычлівых людзей побач і нязгаснай надзеі на лепшае. Няхай Маці Божая нястомна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае ўсімі сваімі дарамі.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі Цябе не пакідаюць. Жадаем няспыннай апекі Маці Божай, а таксама ўсіх ласкаў ад уваскрослага Хрыста.
Бацькі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, шчаслівых дзён душпастырскай паслугі. Няхай Маці Божая апекуецца Вамі і вядзе праз усё жыццё. Моцы, сілы і нязгаснага запалу ў службе Богу і людзям!
З удзячнасцю, парафіяне з в. Гінэлі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, сілы і цярплівасці на нялёгкім святарскім шляху. Няхай Вам заўсёды спадарожнічаюць Пан Езус і Яго Найсвяцейшая Маці, а жывы агонь Святога Духа, які палае ў Вашым сэрцы, ніколі не аслабне. Дзякуем за цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, мудрыя павучанні, шчырыя малітвы, добрае і чулае сэрца, ратаванне і навяртанне нашых душ.
З малітвай і павагай, вернікі з касцёла св. Юзафа ў Варнянах і капліцы ў Вароне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму, Паўлу Беланосу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай добры Бог адорвае Вас здароўем, радасцю, цярплівасцю і апраменьвае святлом кожны дзень жыцця. Няхай Пан Езус будзе Вашым Сябрам, а Маці Божая кожнага прытуляе да свайго сэрца. Аддзяч, Божа, Ксяндзу Пробашчу і Ксяндзу Паўлу за супольныя малітвы і абвяшчэнне Божага слова, за клопат пра нашых дзяцей і святыню.
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і ўдзячныя парафіяне з Радуні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні: стойкасці і цярплівасці ў святарскай паслузе, задавальнення ад выконваемых абавязкаў. Няхай уваскрослы Езус узмацняе Вашу веру, напаўняе сэрца любоўю і становіцца крыніцай супакою і памяркоўнасці. Моцнага здароўя, дароў Святога Духа, штодзённай апекі Маці Божай і людской добразычлівасці.
Вернікі з касцёла св. Пятра і Паўла ў Граўжышках
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Яну Гавэцкаму, Алегу Яновічу, Віталію Цыбульскаму, Сёстрам Ірэне, Марыі і Зоф’і з нагоды Вялікага чацвярга і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем нязгаснага запалу ў паслузе на Божай ніве і шчодрага плёну з працы. Няхай на жыццёвым шляху сустракаюцца толькі зычлівыя людзі. Радасці, супакою, Божых ласкаў, рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Радасных свят!
“Легіён Марыі” з парафіі ў Іўі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Юзафу Ганьчыцу, Юрыю Павайбу, Юрыю Марціновічу, Юрыю Свіслоцкаму, Аляксандру Севасцьяновічу, Валерыю Быкоўскаму, Айцам Казіміру Енджэйчаку і Антонію Пажэцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем цеплыні ад людской любові, надзеі на лепшае, а таксама душэўнага супакою. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай радасцю, а ласка ўваскрослага Езуса чувае над Вамі кожны дзень.
Францішканскі ордэн свецкіх, апостальства “Маргарытка” і Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Генрыху Яблоньскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх Божых ласкаў, моцы і цярплівасці ў выкананні душпастырскіх абавязкаў, добрага здароўя і зычлівых людзей побач. Няхай міласэрны Бог штодзённа Вас бласлаўляе, Панна Марыя ахінае плашчом мацярынскай любові і апекі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі ласкамі. Радаснага Вялікадня!
Парафіяне з в. Зарыца
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і Айцу Андрэю Ядкоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, добрага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, поспехаў у душпастырскай працы і зычлівасці ад людзей. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапаможа пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое засейваеце ў нашых сэрцах, прынясе сторазовы плён. Дзякуем за чулыя сэрцы, прыгожы прыклад веры і мудрасці, а таксама адданую душпастырскую працу.
З павагай, вернікі і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцкага са Станевічаў
❧✿☙
Паважанаму Айцу Антонію Пажэцкаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаю шчырыя віншаванні: моцнага здароўя, шчасця, радасці. Няхай жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і ўсмешкамі людзей, якія знаходзяцца побач, а кожны дзень пражываецца з задавальненнем. Жадаю здзяйснення ўсіх мар, добрых пачынанняў. Дзякую за адкрытае, шчырае і доброе сэрца, гатоўнасць прыйсці на дапамогу ў кожны момант. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас усімі ласкамі, а Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай.
З падзякай, парафіянка з касцёла св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Каноніку Генрыху Яблоньскаму з нагоды Юбілею перасылаем сардэчныя пажаданні: узмацнення ў веры, нястомнай надзеі на лепшае, шчырых і адкрытых на любоў да бліжняга парафіян, моцнага здароўя, а таксама сіл у нялёгкай душпастырскай працы. Няхай Бог адорвае Вас сваімі дабротамі, а Найсвяцейшая Панна абараняе ад злога. Дзякуем за адданае служэнне ў нашай парафіяльнай супольнасці.
Удзячныя вернікі і апостальства “Маргарытка” з парафіі Найсвяцейшай Тройцы, Забалаць
❧✿☙
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божая любоў і міласэрнасць сыходзіць на Вас кожны дзень, Найсвяцейшая Маці трымае пад сваёй апекай, а наш уваскрослы Збаўца нястомна адорвае сваімі ласкамі і падтрымлівае на нялёгкім душпастырскім шляху. Шчасці Божа!
Добразычлівыя парафіяне з Новай Руды
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Тадэвушу Крыштопіку з нагоды Юбілею, Дня святара і свят Уваскрасення Пана жадаем Божага бласлаўлення, добразычлівых людзей побач, гатовых заўсёды прыйсці на дапамогу, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя, душэўнага супакою і здзяйснення ўсіх высакародных мар. Няхай уваскрослы Хрыстос адорыць Вас сваёй ласкай і супакоем.
З павагай, Санько Марыя, Анастасія і Надзея са Шчучына, а таксама парафіяне з Квасоўкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю, Сястры Ганне і арганістцы Ганне з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе кожны дзень жыцця, дадае моцнага здароўя, сіл, стойкасці і душэўнага супакою, а Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, будзе заступніцай і надзеяй. Дзякуем за нястомную і ахвярную службу Богу і людзям, за малітвы, пранікнёныя і прыгожыя казанні. Ад шчырага сэрца жадаем як мага больш радасных хвілін у жыцці, добрага настрою і людской добразычлівасці. Няхай на твары зіхаціць добрая і светлая ўсмешка, а ў душы пануе супакой.
З павагай і ўдзячнасцю, вернікі з капліцы Ліпічна
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, усіх Божых ласкаў, добрых і зычлівых парафіян. Няхай уваскрослы Езус бласлаўляе Вас, Найсвяцейшая Панна Марыя заўсёды апекуецца, а Дух Святы асвячае святарскі шлях.
З малітвай, Касцёльны камітэт і парафіяне з Больцішкаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віктару Захарэўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця. Вы дапамагаеце людзям узрастаць і сталець духоўна. Няхай святло Хрыста асвятляе Ваш шлях, а Божая любоў і апека Панны Марыі дадаюць сіл і цярплівасці. Шчыра дзякуем за малітву, цудоўны спеў і працу ў нашай парафіі, а Богу – за тое, што паслаў нам Вас. Доўгага і радаснага жыццёвага шляху. Хрыстос Уваскрос!
Прафіяне з Раготна
❧✿☙
Паважаным Сёстрам Гарэцці Мількевіч, Эўхарыі Хульбуй, Юліце Пятровай, Паўле Радзівілка з нагоды свят Уваскрасення Пана жадаем, каб вера, надзея і любоў ніколі не згасалі ў сэрцы, а кожная хвіліна жыцця была напоўнена радасцю і ўсмешкай. Няхай Пан Бог бласлаўляе Вас, а Маці Божая ахінае сваім плашчом. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку з нагоды Дня нараджэння і Велікодных свят жадаем здароўя, шчасця, добрых і зычлівых людзей побач, а таксама поспехаў у душпастырскай працы. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і абараняе ад хвароб і няшчасцяў, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух адорвае сваімі ласкамі.
Удзячныя вернікі з капліц Вердамічы і Бортнікі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Павел Барысевіч! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Жадаем здароўя, радасці, нязгаснага аптымізму, духоўных і фізічных сіл для душпастырскай паслугі. Вы заўсёды падаеце прыклад глыбокай малітвы, мудрага слова і духоўнай моцы. Няхай усемагутны Бог нястомна адорвае Вас сваімі ласкамі і бласлаўленнем, а Найсвяцейшая Маці Божая ахінае сваёй апекай.
З малітвай і ўдзячнасцю, Кола Жывога Ружанца і парафіяне з Наваельні
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Яцэку Маркелю з нагоды Велікодных свят перасылаем букет найлепшых віншаванняў. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя, сіл, бласлаўлення ад Збаўцы свету, апекі Найсвяцейшай Маці, радасці і цудоўнага плёну на ніве, на якую Вы былі пасланыя. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Былыя парафіяне з Зэльвы сем’і Трубей і Раманчук
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Баклажцу, Сёстрам Дароце і Марыне з нагоды Велікодных свят жадаем цеплыні ад людзей, надзеі на лепшае заўтра, а таксама душэўнага супакою. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, а ласка ўваскрослага Езуса чувае над Вамі. Мы ўдзячныя Усемагутнаму за тое, што Вы з намі, за Вашу шчырую малітву і прыгожыя казанні. Жадаем Божага бласлаўлення і радасных свят Уваскрасення Пана.
Сям’я Саўко з Вейшычаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем шчодрых ласкаў і бласлаўлення ад уваскрослага Хрыста, моцы Духа Святога, апекі Найсвяцейшай Маці, а таксама прыгожага плёну на ніве Пана. Няхай Усемагутны дапамагае ў ажыццяўленні планаў, а Марыя няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам, ахінае апекай і прытуляе да свайго сэрца. Няхай святло Хрыста будзе надзейным правадніком на дарозе жыцця. Дзякуем за чуласць, шчырасць, спагадлівасць, сардэчнасць, адкрытасць, падтрымку і за тое, што заўсёды моліцеся за нас. Няхай Езус Хрыстус адорвае Вашых бацькоў патрэбнымі ласкамі і моцай сваёй любові на доўгія гады.
Удзячныя вернікі з Рандзілаўшчыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Ігару Анісімаву з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем усіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці, дароў Святога Духа, моцнага здароўя, поспехаў у душпастырскай працы. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова, малітву і добрае сэрца.
Парафіяне з касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Слоніме
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сіл, мужнасці ў нялёгкім святарскім служэнні, Божага бласлаўлення. Няхай прыклад Вашай веры і дабрыні будзе добрым узорам для Вашых парафіян. Дзякуем за шчырае і добрае сэрца, мудрыя словы і павучанні. Молімся, каб Бог і Найсвяцейшая Маці дапамагалі Вам. Віншуем са святамі таксама Вашых бацькоў і родных. Жадаем усім здароўя і Божага бласлаўлення. Нізкі паклон бацькам за добрага і шчырага сына святара.
З малітвай, парафіяне з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, радасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай агонь Святога Духа, які гарыць у Вашым сэрцы, ніколі не згасае, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі і асцерагае кожны дзень, людзі няхай шануюць, а Бог бласлаўляе. Радасных свят!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Уселюба
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзмітрыю Сядлецкаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашага жыцця і дапамагае перажываць усе цяжкасці.
Парафіяне з вёсак Навіянка і Пашэлі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сіл на кожны дзень святарскай паслугі. Няхай святло Хрыста асвятляе жыццёвы шлях, а Божая міласэрнасць і апека Панны Марыі дадае сіл і цярплівасці. Дзякуем за добрае і чулае сэрца, клопат пра кожнага з нас і пра касцёл, за ратаванне нашых душ, а Пану Богу – за тое, што паслаў Вас нам. Радаснага Алелюя!
Парафіяне з Капцёўкі
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Нядзелі Божай Міласэрнасці складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Божая міласэрнасць штодзённа на Вас зыходзіць, Маці Божая трымае ў сваёй апецы, уваскрослы Збаўца адорвае сваімі ласкамі, а Дух Святы вядзе па Божых дарогах. Здароўя, шчасця і радасці!
Парафіяне з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Мацкевічу з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем шчырыя пажаданні. Няхай Хрыстос дапамагае ў штодзённай працы, будзе Вашай сілай і моцай у здзяйсненні ўсіх намераў. Няхай жыццё праходзіць у супакоі, Бог адорвае здароўем на доўгія гады, а прыклад Вашай веры будзе добрым узорам для пераймання. Дзякуем за адданую паслугу падчас велікапосных рэкалекцый. Радасных свят!
Парафіяне з Шылавічаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня святара, свят Уваскрасення Пана і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат радасці, яснай раніцы Уваскрасення. Няхай Хрыстос бласлаўляе, а Панна Марыя заўсёды мае ў сваёй апецы. Шчасця, цеплыні, поспехаў у рэалізацыі ўсіх планаў. Радасных свят!
Парафіяне з касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем здароўя, поспехаў у душпастырскай працы, апекі Маці Божай і людской зычлівасці. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бласлаўлёным, а Бог адорвае сваімі ласкамі. Дзякуем за бязмежную дабрыню, шчырыя малітвы, мудрыя парады, святло, якое Вы нясеце не толькі вернікам, але і ўсім патрабуючым.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Астрыны
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму і ўсім Святарам дэканата Вялікая Бераставіца з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем сардэчныя пажаданні. Няхай уваскрослы Езус – Збаўца свету – адорвае Вас сваімі ласкамі, радасцю і супакоем. Радасных свят! Алелюя!
Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву, Алегу Жураўскаму, Клерыку Артуру Ляшнеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем сардэчныя пажаданні: мноства Божых ласкаў, радасці ад служэння, святла Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Ваша жыццё будзе напоўнена любоўю, а Боскі Збаўца вядзе па прыгожым шляху паклікання. Жадаем моцнага здароўя, доўгіх годоў жыцця, радасці ад плёну душпастырскай паслугі, добразычлівых людзей побач. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
З удзячнасцю, былыя парафіяне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Аляксандру Раманоўскаму, Прэлату Юзафу Трубовічу, Антонію Адамовічу, Андрэю Зайко з нагоды Велікодных свят перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Просім у малітвах, каб уваскрослы і міласэрны Езус узнагародзіў Вас моцай Святога Духа, нязгасным запалам у шчырай і адданай службе Богу і людзям, моцным здароўем, шчасцем і поспехамі на кожны дзень. Няхай Маці Божая ніколі Вас не пакідае, а паслуга прыносіць шчодры плён на Божай ніве і будзе дапамогай для парафіян у дарозе да святасці. Надалей будзьце прыкладам моцнай веры і набожнасці!
Вернікі з парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ, Гродна-Паўднёвы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Алегу Пятрашку з нагоды Дня святара і Велікодных свят ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і зычлівых людзей побач. Няхай Святы Дух асвячае Ваш шлях, а Маці Божая дадае сіл і цярплівасці. Няхай кожны дзень паслугі Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Вернікі з парафіі Лядск, в. Еўлашы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Роўбу з нагоды Дня святара і Велікодных свят складаем букет сардэчных пажаданняў. Няхай міласэрны Бог адорыць Вас моцным здароўем, радасцю, людской зычлівасцю. Усіх патрэбных ласкаў ад Святога Духа на кожны дзень, апекі Маці Божай і святога Заступніка. Шчасці Божа!
Касцёльны камітэт з парафіі Вавёрка
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Чэславу Паўлюкевічу, Дзмітрыю Папенюку, Андрэю Радзевічу, Віктару Мыслюку, а таксама ўсім Рэкалекцыяністам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды Дня святара і Велікодных свят жадаем нястомнага аднаўлення праз Духа Святога. Молім аб тым, каб кожны з Вас знаходзіў у сваім сэрцы і стала пацвярджаў жыццём аўтэнтычнае значэнне паклікання, каб Вы трывалі ў падзяцы за яго як за ласку нічым не заслужаную, каб узмацняліся ў вернасці Богу, бо чым больш бескарыслівым з’яўляецца дар, тым больш ён абавязвае. Няхай будуць з Вамі мудрасць і розум, умеласць і рада, мужнасць, набожнасць і боязь Божая. А Марыя – Маці Святароў – няхай заўсёды Вас абараняе.
З хрысціянскім прывітаннем, парафіяне з Росі
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Віктар Ханько! З нагоды Вялікага Чацвярга – свята святароў – жадаем, каб Вы распалілі ў сабе нанова Божую харызму, каб былі верным свайму пакліканню. Дзякуем за тое, што адкрываеце перад намі дар Эўхарыстыі як крыніцу сіл, моцы і святла ў нашым штодзённым жыцці. Дзякуем за кожны дзень, калі праз Вашы рукі здзяйсняецца бяскроўная Ахвяра адкуплення, за сакраманты, якія нам удзяляеце, за тое, што корміце нас Божым Целам і словам. Няхай трыванне побач з Хрыстом будзе ўзнагароджана радасцю Уваскрасення.
З хрысціянскім прывітаннем, сябры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Вялікага чацвярга хочам скласці сардэчныя пажаданні: Божай радасці, каб спадарожнічала ў кожны дзень святарскай паслугі, мноства зычлівых людскіх сэрцаў, гатовых прыйсці на дапамогу ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Будзьце верным святарству да канца! Няхай Вам хопіць энтузіязму і сіл. Езус няхай будзе крыніцай бясконцых дароў, а Маці Святароў абараняе, засланяе і чувае над Вамі, ахінае любоўю і мацярынскай апекай.
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды свят Уваскрасення Пана складаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, душэўнага супакою, дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Дзякуем за прыгожыя казанні і клопат пра нас, а маме – за такога добрага сына святара.
Удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Каноніку Яну Кучынскаму, Паўлу Скубу, Паўлу Безляповічу, Аляксандру Сямінскаму, Клерыку Валерыю Каралю з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай уваскрослы Хрыстос адорвае Вас усімі сваімі ласкамі, напаўняючы жыццё святлом і дабрынёй, распальваючы сэрцы любоўю і ўзмацняючы сілы для далейшай плённай працы на карысць Богу і людзям. Найсвяцейшая Маці няхай надалей будзе Вашай галоўнай Заступніцай, а Святы Дух шчодра ўзнагароджвае сваімі каштоўнымі дарамі. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважаны Ксёндз Юрый Фядук! Прыміце словы падзякі за клопат аб сваіх парафіянах, за цудоўныя рэкалекцыі, якія адбыліся ў нашай парафіі. Шчыра ўдзячныя за трапныя словы да кожнага з нас, якія прамаўляў місіянер Айцец Валерый. Паважаныя Святары, дзякуем Богу за Вас і за гэты асаблівы дар, які Вы атрымалі і якім не стамляецеся шчодра дзяліцца з іншымі, якім узбагачаеце і асвячаеце нас, дазваляючы адчуць Божую любоў. З нагоды Дня святара і свят Вялікадня перасылаем Вам сардэчныя віншаванні. Жадаем, каб Пан Бог удзяліў бласлаўленне ў нястомным служэнні, Марыя – Маці Святароў – заўсёды моцна трымала Вас за руку ва ўсіх выпрабаваннях і дапамагала ісці за Сынам. Здароўя, душэўнага супакою, натхнення, штодзённай радасці і добразычлівых людзей побач.
Удзячныя парафіяне з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Ражанцы

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.