ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Умілаваныя ў Хрысце Пану Браты і Сёстры!

Пастырскае Слова

Дарагія Дыяцэзіяне!
Велікодная радасць асвятляе сёння Касцёл ва ўсім свеце. У святынях, дамах і ў сэрцах хрысціян гучыць радаснае “Алелюя”. Мы адзначаем урачыстасць Уваскрасення Пана – святкуем перамогу, якую Езус здабыў над грахом і смерцю. Хрыстос Уваскрос! Ён жыве і будзе жыць навекі! Гэтая праўда паказвае нам моц бязмежнай любові Бога да чалавека. Тая самая любоў, якая была аб’яўлена на дрэве крыжа, сёння прамаўляе да нас у знаку пустой грабніцы.
    Гэты знак нагадвае, што калісьці і нашы магілы, і магілы нашых блізкіх памерлых апусцеюць. Тады здзейсніцца той самы цуд, які сёння ўзгадваем – цуд уваскрасення. Св. Павел піша: „Калі ж мы памерлі з Хрыстом, то верым, што і жыць будзем з Ім, ведаючы, што Хрыстос, які ўстаў з мёртвых, ужо не памірае, смерць ужо не мае над Ім улады” (Рым 6, 8). А ці можа быць для чалавека большая радасць, чым усведамленне таго, што з кожным днём сваёй часовай вандроўкі ён кіруецца не да смерці і небыцця, але да паўнаты новага, сапраўднага жыцця, якое не будзе мець канца?
Трываючы ў гэтай пасхальнай радасці, якой адарыў нас Хрыстос праз сваё ўваскрасенне, складаю Вам, дарагія Браты і Сёстры, моц сардэчных віншаванняў. Няхай перамога Езуса над смерцю апраменіць радасцю кожны дзень жыцця, няхай напоўніць супакоем і верай сэрца, дазволіць верна ісці за Збаўцам шляхам веры, надзеі і любові. Ахінаю ўсіх Вас сваёй малітвай, жадаю Божага бласлаўлення, добрага здароўя і шчодрых ласкаў ад уваскрослага Пана.
   
Вясёлага Алелюя!
Біскуп Гродзенскі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.