ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі змяніў старонку ў інтэрнэце

Актуальная інфармацыя

Партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by прысутны ў віртуальнай прасторы з 2006 года. Супрацоўнікі сайта штодзень клапоцяцца пра асвятленне падзей з жыцця Касцёла на Гродзеншчыне.
    Сярод найноўшых ініцыятыў рэдакцыі – відэаздымкі ролікаў з удзелам дзяцей і інтэрактыўная рубрыка “Спытайся! Адказвае святар”.
Зараз у асноўным меню партала прадстаўлены раздзелы “Дыяцэзія”, “Духавенства”, “Дакументы”, “Мерапрыемствы”. Дзякуючы прапанаванай у іх інфармацыі нават далёкі ад Касцёла чалавек будзе мець дакладнае ўражанне, як жыве і чым дыхае Гродзенская дыяцэзія. Старонкі знаёмяць з яе гісторыяй, адміністрацыяй, структурай, установамі. Любую парафію дыяцэзіі можна знайсці на мапе. Удакладніць расклад св. Імшаў у касцёле і знайсці кантакт з пробашчам.
На галоўнай старонцы адлюстроўваюцца апошнія артыкулы з публіцыстычных рубрык партала. Сярод іх такія, як “Сям’я”, “Цікавыя людзі”, “Псіхалогія”, “Вера”, “Касцёл”, “Святыя”. Там жа можна ўбачыць апошнія абнаўленні з раздзелаў “Навіны” і “Анонсы”. На стартавай старонцы даступны фота- і відэагалерэя. Актыўна спасылка на “Блогі”. Карыстальнік можа пагартаць каталог парафій і задаць хвалюючае пытанне святару. Яго ўвазе прапануецца цытата са Святога Пісання на бягучы дзень і актуальны каляндар з пералікам імянін, свят і адпустаў у дыяцэзіі. Акрамя ўсяго, на сайце ёсць пашукавік. Адкрыта апытанне.
    На працу па візуальным афармленні і ўпарадкаванні кантэнту камандай было затрачана больш за год часу. Рэдакцыя партала grodnensis.by выказвае сардэчную падзяку ўсім, хто прычыніўся да гэтай нялёгкай справы. Асаблівая ўдзячнасць праграмісту Андрэю Міскевічу, дызайнеру Аляксею Саухіну, фатографу Аляксею Крупіцы. Праз рэалізаваны праект рэдакцыя разлічвае задаволіць сваіх цяперашніх чытачоў і зацікавіць новых. Абноўленая версія сайта будзе даступна для карыстальнікаў ужо з 1 красавіка!

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.