ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Хто такі Антыхрыст?

Задай пытанне

У грэчаскай мове слова “антыхрыст” уяўляе сабой назоўнік “сhristos” з прыстаўкай “anti-”. “Christos” даслоўна азначае “Памазанік” і з’яўляецца эквівалентам габрэйскага слова “Месія”. Дарэчы, “Хрыстос” мае менавіта такое значэнне, калі ўжываецца ў адносінах да Езуса. Гэта не Яго прозвішча, як памылкова лічаць многія, але абазначэнне функцыі, задання Збаўцы. Прыстаўка “anti-” мае 2 сэнсавыя адценні: можа азначаць “замест” альбо “супраць”. Таму з этымалагічнага пункту гледжання Антыхрыста можна разумець як “таго, хто займае месца Хрыста”, “ставіць сябе на Яго месца” ці “супраціўніка Хрыста”. Большасць бібліёлагаў аддаюць перавагу другому тлумачэнню. У той жа час можна заўважыць, што абодва значэнні не супярэчаць адзін аднаму, а хутчэй узаемна дапаўняюць адно аднаго.
Слова “антыхрыст” сустракаецца ў Новым Запавеце толькі 5 разоў, выключна ў Першым і Другім Пасланнях св. апостала Яна. Калі ўважліва супаставім гэтыя фрагменты тэксту, то заўважым, што паняцце ўжываецца як у адзіночным ліку, так і ў множным. Антыхрыстам і Антыхрыстамі ў Святым Пісанні называюцца падманшчыкі і спакуснікі, якія ўводзяць чалавека ў зман і адводзяць ад праўды, бо адмаўляюць уцелаўленне Хрыста: сцвярджаюць, што Езус не з’яўляецца Месіяй. Яны не пранікалі ў супольнасць звонку – выйшлі з самога Касцёла. Хоць пазней ад яго і аддзяліліся, небяспека іх дзеянняў не знікла.
    Некаторыя сучасныя каментатары і прапаведнікі, асабліва ў апакаліптычна арыентаваных плынях хрысціянства, атаясамліваюць Антыхрыста з якойнебудзь асабліва негатыўнай, на іх думку, асобай. Аднак кожная з такіх ідэнтыфікацый па-свойму непераканаўчая, як і непераканаўчымі з’яўляюцца спробы прадказання даты канца свету і адназначнага ўказання знакаў, нібыта ўжо сёння гэты канец блізкі. Таму адназначная ідэнтыфікацыя Антыхрыста з якойнебудзь гiстарычнай асобай цалкам немагчымая.
    У Бібліі ідэя Антыхрыста не мае асаблівага значэння. Гэта, хутчэй, маргінальны вобраз, пазбаўлены выразных характарыстык і канкрэтных дэталяў. Сярод бібліёлагаў нават існуе меркаванне, што Антыхрыст – гэта не столькі канкрэтная асоба, колькі прынцып актыўнага супраціву Богу, які можна бачыць увасобленым у розных людзях розных пакаленняў. Яны адыгрываюць ролю ворагаў Бога і супольнасці Касцёла. Нягледзячы на розныя тлумачэнні, усе бібліёлагі згодныя з тым, што галоўная думка Святога Пісання, звязаная з ідэяй Антыхрыста, – гэта ўпэўненасць у канчатковай, адназначнай перамозе Бога над ім, насуперак сіле і глыбіні зла, а таксама рэальнасці пагрозы, якую Антыхрыст сабой уяўляе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.