ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (136)

Слова для Жыцця

Папа Францішак
    Адысці ад зла, навучыцца рабіць дабро і дазволіць Пану весці сябе наперад – вось шлях велікапоснага навяртання. Кожны штодзённа робіць нешта кепскае, і нават самы святы грашыць 7 разоў на дзень. Праблема ў тым, каб не прызвычайвацца жыць падобным чынам і пастаянна адмаўляцца ад таго, што атручвае душу. Варта штодня вучыцца рабіць нешта, каб стаць лепшым, чым дзень таму. Адыходзіць ад зла і навучыцца рабіць дабро: вось правіла навяртання. Навярнуцца – не значыць прыйсці да феі, якая пераменіць з дапамогай чарадзейнай палачкі. Не! Гэта шлях. Вернікам неабходны адвага, каб адысці ад зла, і пакора, каб навучыцца рабіць дабро. Яно ж абавязкова павінна выяўляцца ў канкрэтных учынках, а не толькі заставацца на словах. Езус заўсёды спадарожнічае чалавеку на шляху навяртання, і нават калі “грахі будуць, як чырвань, збялеюць як снег” (Іс 1, 18). Адзінае, аб чым Бог просіць, – гэта пакора, бо “той, хто ўзвышае сябе, прыніжаны будзе, а той, хто прыніжае сябе, будзе ўзвышаны” (Мц 23, 12).
        
Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане, 14.03.2017 



   Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі

      Людзі пастаянна знаходзяцца ў пошуках рэалізацыі сваіх пажаданняў, задавальнення патрэб. Аднак дасягаючы пастаўленай мэты чалавек часта адчувае асалоду толькі на працягу адносна кароткага моманту. І так адбываецца праз усё жыццё, як быццам людское існаванне зводзіцца толькі да пагоні за задавальненнем эгаістычных жаданняў. З-за гэтага ў выніку ўзнікае стомленасць і яшчэ большая незадаволенасць тым, што чалавек мае. Той, хто не выходзіць з цеснага кола выключна матэрыяльных інтарэсаў і клопатаў, паступова губляе сапраўдны сэнс свайго існавання на зямлі і расчароўваецца ў жыцці, часам нават у росквіце сіл і магчымасцей. Абудзіцеся, Браты і Сёстры, пазбаўцеся дэматывуючай дзейнасці д’ябла і ўзгадайце словы прарока Ісаі: “Не бойся, бо Я з табою; не бянтэжся, бо Я – Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй” (Іс 41, 10). Гэта першы крок да ўсведамлення чагосьці большага, чым проста механічнае існаванне ў бессэнсоўнасці. Вера заклікае нас да больш шырокага выкарыстання ўласных магчымасцей і пажаданняў. Заклікае да любові ў служэнні, бо менавіта зразуменне служэння і яго выкананне, асабліва ў сучасным свеце, дае магчымасць выйсці з пачуцця дэпрэсіі і страты сэнсу жыцця.

Фрагмент Пастырскага ліста ККББ на III Нядзелю Вялікага посту (нядзеля “Карытас”)

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.