ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

IІ Нядзеля Вялікага посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Мацвея
Узяў Езус Пятра, Якуба і Яна, брата ягонага, і павёў іх адных на высокую гару. І перамяніўся перад імі, а аблічча Ягонае заззяла, як сонца, і адзенне Ягонае стала белае, як святло. І вось з’явіліся ім Майсей і Ілля, і размаўлялі з Ім. Пётр сказаў у адказ Езусу: “Пане, добра нам тут быць. Калі хочаш, я зраблю тут тры шатры: адзін для Цябе, адзін для Майсея і адзін для Іллі”. Калі ён яшчэ казаў, светлае воблака агарнула іх, і вось голас з воблака сказаў: “Гэта Сын Мой Умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце”. Пачуўшы гэта, вучні ўпалі ніцма і вельмі спалохаліся. А Езус падышоў, дакрануўся да іх і сказаў: “Устаньце і не бойцеся”. Калі яны ўзнялі свае вочы, нікога не ўбачылі, акрамя аднаго Езуса. І калі сыходзілі з гары, Езус загадаў ім, кажучы: “Нікому не кажыце пра гэтае бачанне, пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых”.

Мц 17, 1–9


Добра нам тут быць
   Сцэна Перамянення на гары ў чарговы раз паказвае прысутным з Езусам вучням, кім на самой справе з’яўляецца іх Настаўнік. Голас Айца, што даносіцца з неба, – “Гэта Сын Мой Умілаваны, якога Я ўпадабаў. Яго слухайце”– перадае гэта лепш за ўсё. Можа здавацца, што апосталы да канца не разумелі, што адбываецца ў дадзены момант. Але словы Пятра – “Пане, добра нам тут быць”– сведчаць аб выключнасці падзей: добра нам тут быць разам з Табой, Пане.
    Перамяненне Езуса было пацвярджэннем Яго Боства, Божага сыноўства. Час Вялікага посту ў пэўным сэнсе з’яўляецца своеасаблівым узыходжаннем на гару, дзе мусіць адбыцца і наша перамяненне. Яно павінна прыпомніць аб тым, што з’яўляемся Божымі дзецьмі, што мы выбраны Панам і выключныя ў Яго вачах. Каб выйсці са сферы камфорту і перажыць перамяненне, патрэбны намаганні. Час Вялікага посту павінен у гэтым дапамагчы. Хоць трэба таксама разумець, што ўзыходжанне на гару нашага жыцця не можа абмяжоўвацца адным літургічным перыядам. Увайсці на гару перамянення і трываць там – заданне на ўсё жыццё.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.