ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

26 лютага 2017 года

Ад шчырага сэрца

 ПАПЯЛЕЦ

❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Ясевічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і цярплівасці, радасці і аптымізму на кожны дзень. Шчасці Божа!
Моладзь з гродзенскай катэдры
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Шэмету з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі ласкамі, а святы Заступнік няспынна моліцца за Вас перад Божым тронам. Жадаем здароўя, сілы, стойкасці, непахіснай веры і надзеі. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Адамавічаў і Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Стэцкевічу з нагоды Юбілею жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Святы Дух ніколі Вас не пакідае, Маці Божая моцна трымае за руку, а святыя Заступнікі заўсёды будуць побач і дапамагаюць годна перажываць кожны дзень. Няхай вакол будуць добразычлівыя людзі, а Ваша праца на Божай ніве прыносіць шчодры плён. Дзякуем за паслугу ў нашай парафіі, шчырыя і мудрыя малітвы і казанні.
Вернікі з касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Бердаўцы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Валянцiну Хведуку з нагоды Імянiн сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на ніве Пана, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень, а побач – добразычлівых людзей.
Родныя
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых планаў, зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне і Ружанцовыя колы з парафіі Воўпа
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Леону Лішыку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, аптымізму, душэўнага супакою, моцнай веры, поспехаў у душпастырскай працы і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе Вас найлепшай дарогай да святасці, а міласэрны Езус апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень.
Ружанцовае кола з в. Гледнявічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Бразінскаму з нагоды Дня нараджэння прагнем скласці сардэчныя пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі шчаслівых хвілін, шмат радасці ў душпастырскай паслузе, а таксама сілы для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай людзі, якіх сустракаеце на святарскім шляху, будуць добрымі і зычлівымі. Жадаем шчодрых Божых дароў, апекі Найсвяцейшай Маці і ласкаў ад Езуса міласэрнага.
Апостальства “Маргарытка” са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Жылісу з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні: моцнага здароўя, шмат сіл, цярплівасці, моцнай веры, радасці, заўсёды добрых і зычлівых людзей навокал, а таксама апекі Маці Божай Кангрэгацкай і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай святы Заступнік абараняе Вас ад усіх бед і няўдач, і кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю.
З малітвай, апостальства “Маргарытка” з парафіi св. Францішка Ксаверыя ў Гродне Паважаны Пробашч Ксёндз
❧✿☙
Канонік Віктар Велівіс! Сардэчна віншуем Вас з Днём нараджэння. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух вядзе праз жыццё. Жадаем здароўя, шчасця, надзеі і аптымізму.
Удзячныя парафіяне з касцёла св. Роха ў Грандзічах
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін! Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус няхай заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца.
Парафіяне і члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Селіванаўцаў
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, радасці, цярплівасці і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог заўсёды асвячае і бласлаўляе дарогу жыцця і святарскай паслугі. Жадаем мноства сіл у душпастырскай працы, дароў Святога Духа, здзяйснення планаў і намераў.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жупранаў
❧✿☙
Паважаным Айцу Казіміру Енджэйчаку і Ксяндзу Казіміру Мураву з нагоды Імянін перасылаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, цёплых і сонечных дзён, шчодрых Божых дароў і ласкаў, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, а таксама добразычлівых людзей побач. Няхай Пан Бог за ўсё Вас узнагародзіць.
Жыхары з в. Днісевічы
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Казіміру Жывалеўскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, доўгіх гадоў жыцця, бласлаўлення і шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Заступнік апекуецца Вамі.
Кола Жывога Ружанца св. Брыгіты з в. Падлабенне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, людской добразычлівасці і мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця. Няхай Езус Хрыстус заўсёды і ва ўсім Вам дапамагае, Маці Божая нястомна чувае над Вамі, а Святы Дух шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчыра дзякуем за малітву, дабрыню, адкрытае сэрца і ахвярную працу на карысць Богу і людзям.
З павагай, “Легіён Марыі” і група “Добрага Пастыра” з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Фядотаву з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны дзень будзе напоўнены супакоем і Божым бласлаўленнем, побач будуць добразычлівыя людзі, а здароўе, радасць і поспех ніколі не пакідаюць. Жадаем усіх Божых ласкаў, а таксама няспыннай апекі Маці Божай.
Касцёльны камітэт і парафіяне з касцёла Божай Міласэрнасці ў Гродне
❧✿☙
Паважанаму Айцу Раману Цесляку з нагоды Імянін складаем самыя найлепшыя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, радасці, добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца Вамі, захоўвае ад злога, выпрошваючы ў Сына ўсе неабходныя ласкі, а Святы Дух напаўняе сваімі дарамі. Дзякуем за адданую службу Богу і людзям, цудоўны прыклад веры і мудрасці, увагу да кожнага верніка, шчырую малітву, цярплівасць, добрую ўсмешку і любячае сэрца. Шчасці Божа!
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай Каралевы Супакою з Гродна-Аўгустоўка
❧✿☙
Дарагі Ксёндз Пробашч Віталій Внароўскі! Дзень нараджэння – рада- сная нагода, каб падзякаваць Богу за дар Вашага жыцця, дар святарства і паслугу ў нашай парафіі. Вы для нас – клапатлівы і любячы бацька, добры пастыр і настаўнік, прыклад ва ўсім. Мы любім Вас і прагнем скласці самыя сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, бласлаўлення і толькі радасных хвілін. Няхай Езус Хрыстус будзе правадніком па ўсіх жыццёвых шляхах, а ў сэрцы Найсвяцейшай Маці няхай знойдзецца для Вас суцяшэнне і спакой, як для Яе ўмілаванага сына.
З малітвай, вернікі з парафіі Адэльск
❧✿☙
Паважаным Ксяндзам Паўлу Гардзейчыку і Раману Ялоўчыку з нагоды Дня нараджэння і Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, поспехаў, стойкасці на нялёгкім святарскім шляху, радасці, Божага бласлаўлення на кожны дзень і нястомнай апекі Маці Божай. Няхай святы Заступнік ахоўвае Вас ад усіх няшчасцяў і няўдач.
Вернікі з парафіі Кемелішкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем найпрыгажэйшыя пажаданні. Няхай Пан Бог адорвае добрым здароўем, Найсвяцейшая Маці мае ў сваёй апецы, святы Заступнік нястомна дапамагае ў жыцці, а Дух Святы ўдзяляе свае дары.
Былыя парафіяне з Навіянкі
❧✿☙
Паважанаму Ксяндзу Раману Ялоўчыку з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: шчодрых Божых ласкаў, шчаслівых хвілін, шмат радасці ў душпастырскай паслузе, а таксама сіл для рэалізацыі ўсіх планаў на святарскім шляху. Няхай усемагутны Бог адорвае зычлівасцю і дабрынёй, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае мацярынскай любоўю і апекай, асабліва ў цяжкія хвіліны, і выпрошвае ў Сына ўсе неабходныя ласкі.
Парафіяне з касцёла св. Міхала Арханёла ў Гнезне
❧✿☙
Паважаным Ксяндзу Аляксандру Мятліцкаму і Сястры Аляксандры Арэшка з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя, сіл, дабрабыту. Няхай Езус Хрыстус заўсёды Вам спадарожнічае, Маці Божая засцерагае ад усякіх няшчасцяў і выпрошвае ў Сына неабходныя ласкі, а Дух Святы напаўняе радасцю. Шчыра дзякуем за паслугу на карысць Богу і людзям. Аддзяч Божа!
З малітвай, Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя віншаванні. Прыміце пажаданні, дарагі наш Ойча, Вам сваю павагу выказаць мы хочам. Няхай нядолі келіх здалёку Вас абміне, Каб жылі спакойна на нашай слёз даліне. З Божай дапамогай, у здароўі і шчасліва Маглі несці паслугу на гэтай Божай ніве. Колькі ясных зорак з неба пазірае, Столькі ж шчасця, Ойча, мы Вам пажадаем!
Сям’я Бондзюш- Есьманькоўскіх
❧✿☙
Паважанаму Айцу Казіміру Енджэйчаку з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя віншаванні. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае Вас мацярынскай апекай, Дух Святы шчодра адорвае сваімі дарамі, а святы Заступнік аберагае ў кожную хвіліну жыцця. Усіх ласкаў ад Пана і радасці на кожны дзень.
Парафіяне з Шэмбелеўцаў і Нямнова

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.