ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (135)

Прэса

Прадстаўлены лагатып
   візіту Пантыфіка ў Фаціму


   Пілігрымка папы Францішка пройдзе 12–13 мая з нагоды 100-годдзя аб’яўленняў тут Найсвяцейшай Панны Марыі.
шчана выява ружанца, раскладзенага ў форме сэрца. Унутры напісаны словы “Папа Францішак” і “Фаціма 2017”, а пад ружанцам – дэвіз падарожжа: “З Марыяй, пілігрым надзеі і міру”. У ніжняй частцы лагатыпа знаходзіцца стылізаваная выява фацімскага санктуарыя з датамі: 1917 і 2017, якія нагадваюць пра юбілей аб’яўленняў.
    Аўтар лагатыпа Франсіска Правідэнс тлумачыць, што сімвалы выражаюць “дух міласэрнасці і міру”, а таксама “прастату стылю і яснасць”, якія характарызуюць пантыфікат Святога Айца.

“40 дзён для жыцця”
   
Пад такім дэвізам у 400-ах гарадах свету на 5-ці кантынентах будзе праводзіцца акцыя ў абарону жыцця. Яна распачнецца 1 сакавіка і працягнецца да 9 красавіка.
Акцыя прадугледжвае шмат малітоўных ініцыятыў, арганізаваных перад клінікамі і бальніцамі, дзе здзяйсняюцца аборты. Акрамя таго, яе ўдзельнікі будуць захоўваць пост у інтэнцыі абароны жыцця. Паводле ацэнак, у акцыі будуць задзейнічаны больш за 700 тысяч валанцёраў “pro-life”.
    У мінулыя гады дзякуючы акцыі “40 дзён для жыцця” былі выратаваны 12 668 дзяцей, закрыты 75 абартарыяў, перакананы, каб больш не прыкладваць руку да забівання нявінных дзяцей, 141 медыцынскі супрацоўнік.

Стартуе акцыя
“Місіянер на пост”

   
Яе мэта ў духоўнай падтрымцы польскіх місіянераў.
Прыняць удзел у праекце можа любы жадаючы незалежна ад полу, узросту ці паходжання. Каб далучыцца да ініцыятывы, неабходна запоўніць бланк заявы на інтэрнэт-старонцы misjonarznapost.pl, выбраць місіянера і краіну яго цяперашняга побыту.
    У мінулым годзе ў акцыі прынялі ўдзел больш за 5 тыс. чалавек. Кожнага польскага місіянера (якіх па ўсім свеце каля 2-ух тыс.) духоўна падтрымлівалі па меншай меры 2 асобы. Ахвотна выбіралі тых, хто служыць у Судане, на Мадагаскары і сярод эскімосаў.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.