ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (88)

Варта ведаць

•   Распачала працу новая ўстанова Рымскай курыі – Дыкастэрыя па справах інтэгральнага развіцця чалавека. Яна паўстала шляхам аб’яднання ранейшых Папскіх радаў: “Iustitia et Pax”, “Cor Unum”, па справах душпастырства службы аховы здароўя і па справах душпастырства мігрантаў і падарожных. З 2017 года сур’ёзныя змены адбываюцца таксама ў СМІ. Аб’яднаны Адміністрацыі Ватыканскага радыё і Ватыканскага Тэлевізійнага цэнтра. Яны ўвойдуць у склад Рымкай курыі, як і ўсе астатнія ўстановы, што належаць да розных яе дыкастэрый.

    V Еўрапейскі каталіцка-праваслаўны форум адбыўся ў Парыжы (Францыя). Сустрэча прайшла пад дэвізам “Еўропа, якая сёння стаіць перад абліччам страху тэрарызму і выкліку фундаменталізму. Вартасць асобы і рэлігійная свабода”. У рамках форуму былі прадугледжаны працоўныя сесіі, дыскусіі, экуменічная малітва. Мерапрыемства мае менш чым 10-гадовую гісторыю і адбываецца раз на 2 гады па чарзе ў краіне з каталіцкай і праваслаўнай большасцю. Папярэдні форум праходзіў у Мінску.
   
   • У Манагуа (Нікарагуа) адкрыты музей св. Яна Паўла ІІ. У ім сабраны рэчы, звязаныя з папскімі візітамі ў гэтую краіну ў 1983 і 1996 гадах. Інаўгурацыю пляцоўкі здзейснілі Апостальскі нунцый арцыбіскуп Фартуната Нвачукву і Мітрапаліт Манагуі кардынал Леапольда Брэнэс. Прысутнічалі і прадстаўнікі ўлады, у тым ліку прэзідэнт Даніэль Артэга з жонкай Расарыё Мурыльё. Музей займае плошчу 1200 метраў квадратных. У ім знаходзяцца 3 галерэі, капліца, помнік св. Яну Паўлу ІІ і “сады роздуму”. У прыстройцы, якая называецца Пасеа Ксалатан, змешчаны копіі галоўных каталіцкіх касцёлаў Нікарагуа.
     
    Па ўсім свеце ўзносіцца спецыяльная дзіцячая малітва аб супакоі ў Сірыі. Гэтая ініцыятыва нарадзілася ў францысканскай парафіі ў Алепа. З часам да яе далучыліся малодшыя вернікі нават з самых аддаленых куткоў свету. “Мы стараемся рабіць літургію больш разнастайнай, каб сімвалы выражалі пачуцці і жаданні дзяцей, – падкрэслівае с. Брыгіта Манюрка FMM, што працуе ў Алепа. – У працэсіі з дарамі хлопчыкі і дзяўчынкі нясуць свае цацкі на знак таго, што вайна адабрала ў іх дзяцінства, такім чынам просячы Бога, каб абараняў іх”.
   
    Паводле статыстычных дадзеных Цэнтра па вывучэнні новых рэлігій, кожныя 6 хвілін на зямлі гіне вызнаўца Хрыста. За мінулы год было забіта каля 90 тысяч чалавек, прыкладна 600 мільёнаў папалі пад рэпрэсіі за сваю веру. Як заўважае дырэктар цэнтра прафесар Масіма Інтравінье, “хрысціяне – найбольш пераследуемая рэлігійная група ў сучасным свеце. Паслядоўнікі Хрыста асабліва пакутуюць ад рук прадстаўнікоў так званай «Ісламскай дзяржавы»”.

credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.