ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (131)

Прэса

Юбілейная выстава
   прыгадвае цуд сонца


   У фацімскім санктуарыі адкрыта выстава, прысвечаная феномену т. зв. “танцу сонца”, які назіралі ў дзень апошняга з’яўлення Марыі 3-ом пастушкам 13 кастрычніка 1917 года.
Выстава падрыхтавана з нагоды юбілею 100-годдзя аб’яўленняў у Фаціме. Экспазіцыя пад назвай “Колеры сонца” складаецца з фатаграфій, цэнных экспанатаў, а таксама гукавых механізмаў. Яна будзе прадстаўлена для бясплатнага прагляду ў падвалах касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Фаціме на працягу 2-ух гадоў.

Папа Францішак
– самы надзейны чалавек

   
Да Святога Айца з даверам ставяцца больш за 85% італьянцаў. Сярод католікаў гэтая колькасць узрастае да 90%.
Папе Францішку давяраюць таксама 68% жыхароў Апенінскага паўвострава, што прэзентуюць сябе няверуючымі ці некатолікамі. Інфармацыя пададзена інстытутам вывучэння грамадскай думкі “Demopolis”, які правёў апытанне з нагоды 80-годдзя з дня нараджэння Пантыфіка.
    Больш за ўсё людзям у асобе Папы падабаюцца спантаннасць, глыбокае суперажыванне рэальным патрэбам людзей, а таксама тое, што Святы Айцец можа весці дыялог як з веруючымі, так і з няверуючымі. Ён адкідвае кампрамісы і клапоціцца аб самых бедных.

У Ватыкане адрэстаўравана
галерэя антычных скульптур

   
“Braccio Nuovo” адкрылася для наведвальнікаў пасля 7-гадовага перыяду аднаўлення.
Рэстаўрацыя тычылася не толькі памяшкання выставачнай залы, але і твораў мастацтва (агульнай колькасцю 140 скульптур).
    Галерэя пабудавана ў ХІХ стагоддзі па ініцыятыве папы Пія VII. Уздоўж сцен знаходзяцца 28 ніш, у якіх размешчаны старажытныя рымскія і грэчаскія статуі. Паміж імі змешчаны бюсты выдатных постацей эпохі антычнасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.