ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

18 снежня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ

◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаю моцнага здароўя, душэўнага супакою, бясконцай радасці з плёну сваёй працы, добразычлівых людзей на жыццёвым шляху, шчодрых Божых ласкаў і сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны бязмежнай любоўю Бога.
С. Ірэна Златкоўская, Генеральная настаяцельніца Супольнасці сясцёр дапаможніц чысцовым душам
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Антонію Дзям’янку, Ксяндзу Пробашчу Віталію Цыбульскаму і ўсім Ксяндзам, якія працавалі ў нашай парафіі, з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем добрага здароўя, радасці, сіл, моцы Святога Духа, дабрыні і чуласці ад людзей побач, нязгаснага запалу ў душпастырскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыга- жэйшым шляхам да Пана. Дзякуем за мудрыя словы, шчырыя малітвы і навуку. Паважаны Ксёндз Біскуп Аляксандр, шчыра ўдзячныя Вам за скіраванне ў нашу парафію ксяндза Віталія. Вясёлых свят!
Удзячныя вернікі з парафіі св. Казіміра, Уселюб
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай заўсёды хапае сіл, запалу і цярплівасці ў пастырскай паслузе. Няхай кожная хвіліна жыцця будзе радаснай і бласлаўлёнай Панам Езусам, нованароджанае Дзіцятка адорвае Вас усімі ласкамі, а міласэрная Маці мае ў сваёй апецы.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Іх Эксцэленцыям Ксяндзам Біскупам Аляксандру Кашкевічу і Юзафу Станеўскаму, Паважанаму Ксяндзу Юрыю Канапельку і ўсім Ксяндзам, якія не забываюць нашу парафію, з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, сіл, стойкасці, радасці, натхнення, добразычлівых людзей побач, а таксама шматлікіх Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і дароў Святога Духа. Шчасці Божа!
З малітвай, парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Рэдактару Юрыю Марціновічу, Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабуду, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, моцы ў выкананні штодзённых абавязкаў, поспехаў на святарскім шляху і радасці на кожны дзень. Няхай міласэрны Бог узнагародзіць Вас за добрыя сэрцы і ўсе намаганні, якія Вы ўклалі ў развіццё нашай газеты.
З павагай, рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет сардэчных пажаданняў: моцнага здароўя, шмат сіл і энергіі, радасных і спакойных дзён у Божай ласцы. Няхай Усемагутны, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас, Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, а Дух Святы асвячае кожны дзень святарскай паслугі. Дзякуем за ахвярную працу, шчырыя словы, мудрыя казанні і добрыя справы.
З павагай і малітвай, удзячныя парафіяне з Дзятлава
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Казіміру Мураву і Алегу Жураўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні шчасця, здароўя, доўгіх гадоў жыцця, спакойных і ясных дзён у святарскай паслузе, а таксама зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем, радасцю і любоўю, Найсвяцейшая Панна Марыя атуляе мацярынскай апекай, а Дух Святы апраменьвае святлом кожны Ваш дзень. Няхай Пан Бог узнагародзіць Вас за працу ў нашай парафіі, цудоўнае абвяшчэнне Божага слова, добрае сэрца, любоў і цярплівасць да ўсіх нас.
З малітвай і ўдзячнасцю, верныя парафіяне з Дзятлава, сем’і Іода, Валяк, Лях
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог блаславіць святарскі шлях, Дух Святы асвеціць яго, а Маці Божая апекуецца Вамі. Няхай кожны дзень будзе шчаслівы, праца прыносіць задавальненне і добры плён, супакой і надзея напаўняюць сэрца, а ўсмешка і прыхільнасць да людзей стануць натхняльнай сілай і спадарожнічаюць акружаючым. Дзякуем Богу за такога святара, а Вам – за адданую паслугу ў нашым касцёле, духоўныя парады, дапамогу і добрае сэрца. Няхай Ваша праца ў новай парафіі будзе такой жа плённай. Складаем словы шчырай удзячнасці бацькам. Няхай Бог за ўсё аддзячыць. Парафіяне з касцёла
свсв. апап. Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Каханаму сыну Ксяндзу Вячаславу Матукевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі падзеямі, а абраны шлях служэння Богу і людзям стаў шырокай дарогай, на якой дзякуючы апецы Маці Божай заўсёды пануе моцны дух міласэрнасці і любові.
Бацькі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Уладзіміру Гуляю, Станіславу Пацыну, Алегу Канановічу, Валерыю Спірыдону, Клерыкам Андрэю Эйсманту, Эрнэсту і Томашу Мікалайчыкам, Андрэю Струкелю, а таксама дарагім Сёстрам Агнэс і Летыцыі з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя віншаванні. Няхай нованароджаны Збаўца, які прыносіць супакой усяму чалавецтву, адорвае Вас сваімі дарамі: моцным здароўем, радасцю і душэўным супакоем, дабрынёй і зычлівасцю людскіх сэрцаў. Памятайце, наша ўдзячная малітва суправаджае Вас штодня. Жадаем радасных свят і шчаслівага Новага года.
Касцёльны камітэт і парафіяне з Ліды-Фары
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Дзянісу Шмыгіну з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці. Няхай Усемагутны ўзнагародзіць Вас за дабрыню, чулае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям, а Панна Марыя нястомна апекуецца. Жадаем бацькам моцнага здароўя і ўсіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця.
Касцёльны камітэт з парафіі Звеставання НПМ, Міжэрычы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Кеўлюку з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай: здароўя, душэўнага супакою, Божага бласлаўлення і апекі Найсвяцейшай Маці. Няхай кожны перажыты дзень прыносіць сілу і радасць для выканання душпастырскай працы. Шчасці Божа!
Парафіяне са Скрыбаўцаў і Ішчолна
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Лісоўскаму з нагоды Імянін, надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем душэўнага супакою і шмат радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожны дзень Вашай святарскай паслугі, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прытуляе да свайго сэрца. Няхай праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстову аўчарню. Вясёлых свят!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і ўдзячныя вернікі, Вярэйкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Зянону Рамейку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а Бэтлеемская зорка заблішчыць ясным променем у сэрцы. Жадаем шмат здароўя, моцы і сілы. Дзякуем за ахвярную працу, наведванне нашых дамоў у час каляды, супольныя малітвы і прыемныя размовы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за ўсе старанні на карысць нашай парафіі.
Удзячныя парафіяне і Апостальства дапамогі чысцовым душам з Астрыны
◊◊◊
Паважаным Айцу Пробашчу Вальдэмару Слоту, Дыякану Андрэю Белаблоцкаму, Сёстрам Антоніі, Іераміі і Наталлі з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, а таксама добразычлівасці і павагі ад людзей. Няхай нованароджанае Божае Дзіця блаславіць Вашу штодзённасць і напоўніць яе любоўю, якая гарачым полымем распаліць сэрца і сагрэе душу. Вясёлых свят!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і вернікі з парафіі Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважаны Ксёндз Павел Звяжынскі! Віншуем Вас з надыходзячымі святамі Божага Нараджэння і Новага 2017 года. Ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, здароўя на доўгія гады жыцця, шчодрых дароў Духа Святога. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуліць Вас да свайго мацярынскага сэрца і ахіне сваёй любоўю і апекай, а наша малітва дадасць патрэбных сіл. Мы шчаслівыя, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў парафіі, цярплівасць да нас, мудрыя павучанні, дабрыню і сціпласць, клопат пра людзей і чулае сэрца.
З малітвай і павагай, вернікі з Варнянаў і Вароны
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Віктару Субелю, Сёстрам Агнешцы і Ганне, кансэкраваным удовам Сабіне і Зоф’і з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлення Божага Дзіцятка, ясных і спакойных дзён, добрага здароўя на доўгія гады. Няхай Збаўца свету засцеражэ Вас ад смутку і турбот, напоўніць сэрца радасцю і надзеяй на лепшае заўтра.
Парафіяне з Сурвілішкаў, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і Рух Жывога Ружанца з Гіровічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Жэгарыну з нагоды Дня нараджэння парысылаем сардэчныя пажаданні. Будзьце святаром паводле Сэрца Езуса. Будзьце мудрым і святым чалавекам. За тое, што Вы абвяшчаеце людзям Божую навуку, што прабачаеце нам ад Яго імя, няхай Хрыстос прытуліць Вас з любоўю. Няхай Ваша жыццё будзе згодным з думкамі і пачуццямі Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Балтрукевічу з нагоды Імянін парасылаем мноства сардэчных пажаданняў: апекі Маці Божай і святога Заступніка, дароў Святога Духа, шмат сіл і здароўя для здзяй- снення планаў, а таксама добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і прыносіць шчодры плён.
Вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Юрыю Жэгарыну, Яну Балтрукевічу, Аляксандру Баклажцу, Аляксандру Сасноўскаму, Віталію Цыбульскаму, Чэславу Ладыку, Дзмітрыю Леўчыку, Алегу Шпеню і шаноўным Сёстрам назарэтанкам з нагоды надыходзячых свят Божага нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас, Святы Дух асвятляе і вядзе па Божых сцежках, а Панна Марыя па-мацярынску апекуецца Вамі і вучыць пакоры. Няхай кожны дзень жыцця праходзіць у радасці, а побач будуць толькі добразычлівыя людзі.
Вернікі з Навагрудка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу і Клерыку Аляксандру Жоліку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, шчасця, шчодрых Божых ласкаў, святла Святога Духа і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бог бласлаўляе Вас кожны дзень, а Бэтлеемская зорка асвятляе дарогу да Пана.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважаным Айцам Пробашчу Антонію Пажэцкаму, Паўлу Раманчуку і Яўгену Голубу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай разам з нованароджаным Езусам у радасці і любові шчасліва плывуць хвіліны жыцця, а супакой, як зорка, няхай заблішчыць у сэрцах ясным промнем. Жадаем шмат здароўя, шчасця, супакою і любові. Вясёлых свят!
Рыцарства Беззаганнай, Адарацыйнае кола з парафіі МБ Анёльскай у Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем штодзённай радасці, шчасця, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, а таксама добрых і зычлівых людзей побач. Няхай Дзіцятка Езус адорвае Вас супакоем і любоўю, а Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе да свайго сэрца і падтрымлівае ў душпастырскай працы. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае перажываць усе цяжкасці. Дзякуем за абвяшчэнне Божага слова і прыклад шчырай веры. Шчасці Божа!
Вернікі з вёсак Гінэлі і Салтанішкі, парафія Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем бласлаўлёных, поўных дабрыні і любові дароў, усмешкі і радасці. Няхай Бэтлеемская ноч напоўніць сэрца супакоем і людской зычлівасцю, а Божая моц спадарожнічае Вам на працягу ўсяго жыцця.
З малітвай, удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Юрыю Канапельку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай нованароджаны Хрыстос адорыць Вас усімі ласкамі і бласлаўленнем, Найсвяцейшая Панна Марыя штодзённа апекуецца, а Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары. Жадаем таксама здароўя, радасці, душэўнага супакою, поспехаў у душпастырскай працы і непахіснай надзеі. Вясёлых свят і шчаслівага Новага года!
Парафіяне з в. Вердамічы
◊◊◊
Дарагому Ксяндзу Паўлу Эйсманту з нагоды Дня нараджэння, надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, шчасця, радасці, мудрасці, дароў Святога Духа, сіл у вучобе, цярплівасці, стойкасці і чулых людзей побач. Няхай добры Бог адорыць Цябе сваімі дарамі і бласлаўленнем, дапамагае ў душпастырскай працы, а Маці Божая і святы Заступнік нястомна апекуюцца Табой і чуваюць на працягу ўсяго жыцця.
Бацькі і брат з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Артуру Малафею з нагоды Дня нараджэння, надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем святла Святога Духа на кожны дзень душпастырскай паслугі, надзеі, нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага Валадарства, а таксама шчодрага плёну на ніве Пана. Дзякуем за тое, што вучыце нас любіць Бога і бліжняга, аказваеце падтрымку. І надалей дарыце нам свой час, клопат і веды.
Моладзь з парафіі Гродна-Аўгустовак
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем, каб народжанае Дзіцятка Езус бласлаўляла і адорвала Вас сваімі ласкамі. Здароўя на доўгія гады і шчодрых дароў Святога Духа. Дзякуем, што дорыце нам свой клопат і падтрымку, што заўсёды гатовы прыйсці на дапамогу. Вясёлых свят!
Парафіяне з Гродна-Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў. Няхай добры Бог адорвае Вас сваімі ласкамі, Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом сваёй апекі і абараняе ад злога, каб Вы маглі адважна ісці за Яе Сынам Езусам Хрыстом – найлепшым Пастырам і крыніцай усіх ласкаў.
Касцёльны камітэт, парафіяльны хор і вернікі з касцёла Божай Міласэрнасці ў Доцішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай сонца прыносіць Вам радасць, месяц напаўняе супакоем, а кожная кветка прыгадвае пра дабрыню Бога. Здароўя на 100 гадоў і больш! Няхай Бэтлеемская зорка, якая свеціць у змроку, прывядзе Вас да шчасця ў надыходзячым Новым годзе.
Удзячныя парафіяне з Жырмунаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рэйшалю, Сястры Ганне і Арганістцы Ганне з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шмат сіл і цярплівасці, нязгаснага запалу ў працы на ніве Пана, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і нястомнай апекі Яго Маці Марыі на кожны дзень жыцця. Няхай Вашы сэрцы будуць заўсёды адкрытыя на людзей і нясуць цяпло і дабрыню. Няхай новы год будзе спрыяльным ва ўсіх добрых задумах і справах. Шчасця і радасці ў святочныя дні!
Вернікі з капліцы Ліпічна
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Юліце Пятровай і Марыі Сакалоўскай з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, апекі Найсвяцейшай Маці, Божай міласэрнасці, аптымізму, цярплівасці і душэўнага супакою. 100 гадоў!
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
◊◊◊
Усім членам Францішканскага ордэна свецкіх і Кола Жывога Ружанца, Міністрантам і Закрыстыянам шчыра жадаю здаровых, радасных свят Божага Нараджэння, усялякіх поспехаў, шмат здароўя і бласлаўлення ад Дзіцятка Езус, а таксама шчаслівага Новага года.
Алена, парафія Тэалін
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Антонію Абухоўскаму, Юрыю Павайбу, Юрыю Свіслоцкаму, Юрыю Марціновічу, Прэлату Вітольду Лазавіцкаму, Каноніку Юзафу Ганьчыцу, Аляксандру Севасцьяновічу, Валерыю Быкоўскаму, Генрыху Яблоньскаму, Раману Рачко, Айцам Казіміру Енджэйчаку, Антонію Пажэцкаму і Аляксею Рамановічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года жадаем здароўя на доўгія гады і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай народжанае Божае Дзіця бласлаўляе і адорвае Вас сваімі ласкамі, а Найсвяцейшая Маці вядзе найпрыгажэйшай дарогай жыцця.
Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Гарэцці Мількевіч, Эўхарыі Хульбуй, Паўле Радзівілка, Юліце Пятровай, Леоніі Майтшак, а таксама ўсім Ксяндзам, Сёстрам і Вернікам з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, моцнага здароўя, духоўнага супакою, поспехаў і заступніцтва Маці Божай на кожны дзень.
Францішканскі ордэн свецкіх, Колы Жывога Ружанца з парафіі Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Эліясу-Анатоліусу Маркаўскасу з нагоды 50-годдзя перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, шчасця, стойкасці ў душпастырскай працы, апекі Маці Божай, людской добразычлівасці і багабойных парафіян. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён. Сардэчна дзякуем за паслугу ў нашай парафіі і добрае слова для кожнага. Няхай міласэрны Бог адорвае Вас сваімі ласкамі.
Удзячныя парафіяне з в. Падзітва, парафія Пеляса
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубелю з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, радасці. Няхай Маці Божая Міласэрная клапоціцца пра Вас і напаўняе супакоем. Дзякуем, што адведваеце хворых, перадаеце веру нашым дзецям і ўнукам, знаходзіцеся побач у хвіліны радасці і смутку. Вельмі ўдзячныя Богу, што паслаў нам Вас.
Кола Святога Ружанца з Больцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Антонію Казлоўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага 2017 года ад усяго сэрца жадаем бласлаўлення Дзіцятка Езус, спакойнай душпастырскай працы, добрых людзей на жыццёвай дарозе, як мага больш сонечных дзён. Дзякуем за плённую працу, навуку і апеку над парафіянамі.
З малітвай, вернікі з в. Малінавая
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем самыя шчырыя пажаданні: бласлаўлення Дзіцятка Езус, нястомнай апекі Марыі Панны і людской зычлівасці на жыццёвай дарозе. Ад усяго сэрца дзякуем за ахвярную працу, добрае сэрца, мудрыя словы і добразычлівасць. Няхай любоў, якая адкрылася ў Езусе Хрысце, напаўняе ўсіх нас і дапамагае з даверам да Творцы ўвайсці ў Новы 2017 год.
Вернікі з Рандзілаўшчыны
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, доўгіх святарскіх гадоў. Няхай Езус Хрыстус і Яго Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуюцца, ахінаюць цеплынёй сваіх сэрцаў, а побач будуць зычлівыя людзі. Дзякуем за малітву, навуку, добрыя словы. Няхай з Вашага твару ніколі не знікае ўсмешка. Шчасці Божа!
З малітвай, парафіяне з в. Каменка
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Здзіславу Вэдэру, Аляксандру Вараб’ёву, Віталію Цыбульскаму і Юрыю Ёдзіку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, здзяйснення мар, спакойных дзён. Няхай жыццё будзе сонечным, радасным і шчаслівым. Няхай добры Бог асвеціць сваёй ласкай Ваш зямны шлях, а Маці Божая ахіне плашчом мацярынскай апекі.
Былыя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Дзянісу Бразінскаму і Артуру Валчкевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года шчыра жадаем усяго самага найлепшага: добрага здароўя на доўгія гады жыцця, моцнай веры, надзеі і любові на кожны дзень, нястомнай радасці і супакою ў сэрцы. Няхай Бэтлеемская зорка вядзе Вас найпрыгажэйшай дарогай да Пана, а маленькі Езус бласлаўляе і шчодра адорвае сваімі дарамі. Шчасці Божа!
Апостальскі рух “Маргарытка” са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Мыслюку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, шчодрых ласкаў Святога Духа. Няхай Бог Вамі апекуецца на працягу ўсяго жыцця і абараняе ад зла. Няхай супакой і радасць назаўсёды паселяцца ў сэрцы, усмешка ніколі не знікае з твару, а побач будуць добразычлівыя людзі. Шчасці Божа!
Парафіяне з в. Шэмбелеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў, поспехаў у душпастырскай працы, шмат добразычлівых людзей навокал і нястомнасці ў абвяшчэнні Божага слова на ніве Пана. Вясёлых свят!
Вернікі з вёсак Скярсі, Вялікае Сяло і Зенюкі
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Радзюку, Тадэвушу Крыштопіку, Паўлу Звяжынскаму і Паўлу Урбану з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб народжанае Божае Дзіця блаславіла Вас і адорвала сваімі ласкамі. Жадаем здароўя на доўгія гады і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі кожны дзень. Шчасці Божа!
Вернікі з парафіі св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Айцу Юрыю Саковічу і Дыякану Ануфрыю Альховіку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем шчырыя віншаванні, спалучаныя з малітвай: здароўя, сілы, стойкасці, мудрасці. Няхай нованароджаны Збаўца, які пасылае супакой свету, шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі: любоўю, надзеяй і душэўным супакоем. А Маці Божая няхай заўсёды апекуецца Вамі. Шчасці Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю, парафіяне з Карэлічаў і Варончы
◊◊◊
Паважаным Ксяндзу Здзіславу Вэдэру і Сястры Марыі Стасевіч з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем мноства сардэчных пажаданняў: здароўя, поспехаў, сіл, радасці, апекі Маці Божай і ўсіх дароў Святога Духа. Няхай нованароджаны Езус адорыць Вас шчасцем і бласлаўленнем.
Вясёлых свят! Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Дулю жадаем радасных і пагодлівых свят Божага Нараджэння, мноства шчаслівых хвілін і ўсялякіх поспехаў у Новым годзе. Няхай добры Бог чувае над Вамі і мае ў сваёй апецы, а Маці Божая ахінае плашчом мацярынскай дабрыні. Шчасці Божа!
Ружанцовае кола і парафіяне з касцёла св. Станіслава Косткі ў Ваўкавыску
◊◊◊
Паважаным Айцам Пробашчу Вітольду Пяцельчыцу, Аляксандру Махначу, Віталію Сярко, Яну Асіповічу і Віталію Слуку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя віншаванні. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас у святарскай працы, надзяляе моцай і мужнасцю, а Маці Божая асвеціць жыццёвы шлях і заўсёды трывае ў сваёй апецы. Нізкі паклон за клопат аб верніках, увагу, цярплівасць і мудрыя павучанні. Аддзяч Вам Божа.
З малітвай і любоўю, парафіяне і Біблійнае кола з парафіі св. Тэрэзы Авільскай у Шчучыне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Здзіславу Пікулу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Жадаем, каб нованароджаны Збаўца, які нясе супакой усяму свету, адарыў Вас сваімі дарамі: здароўем, радасцю і душэўным супакоем. Блаславі Божа!
З малітвай, былыя парафіяне з Варнянаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Віталію Чургану з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, здзяйснення мар, спакойных дзён у душпастырскай паслузе. Няхай кожная хвіліна будзе бласлаўлёнай, радаснай і шчаслівай. Няхай добры Бог асвячае сваімі ласкамі Ваш зямны шлях, а Найсвяцейшая Маці ахінае плашчом мацярынскай любові і заўсёды Вамі апекуецца.
З малітвай і ўдзячнасцю, Ружанцовае Кола НПМ Чанстахоўскай і парафіяне з Юрацішкаў
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Яну Этэлю, Эдуарду Сінкевічу, Аляксандру Фядотаву з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай народжаны маленькі Езус шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, моцным здароўем і душэўным супакоем. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя няспынна Вамі апекуецца на святарскім шляху, а Святы Дух апраменьвае сваім святлом. Дзякуем за Божае слова, добрае сэрца і малітву.
З павагай, Легіён Марыі і Малітоўная група Добрага Пастыра з парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Вітольду Лазавіцкаму, Паўлу Раманоўскаму, Андрэю Радзевічу, Яну Раманоўскаму і Паўлу Беланосу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем мноства ласкаў ад нованароджанага Дзіцятка Езус, здароўя і поспехаў, шчодрых дароў Святога Духа на кожны дзень жыцця і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі. Няхай Бэтлеемская ноч напоўніць сэрца супакоем і радасцю, а Божая моц спадарожнічае на працягу ўсяго жыцця. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і ўдзячныя парафіяне з Радуні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Віталію Сідорку, Мiкалаю Цiхановiчу і Андрэю Радзевiчу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай гэтая вялікая таямніца Любові яшчэ мацней злучыць Вас з Езусам, напоўніць надзеяй, прынясе шмат радасці і святла ў жыцці. Жадаем Божага бласлаўлення і няспыннай дапамогі Найсвяцейшай Панны Марыi на кожны дзень надыходзячага года.
Душпастырства службы аховы здароўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, няспыннай апекі Маці Божай Кангрэгацкай на кожны дзень надыходзячага года. Няхай таямніца Раства напоўніць Вас надзеяй і радасцю, узбагаціць любоўю, умацуе веру, а Бэтлеемская зорка асветліць шлях да Бога.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, лепшага заўтра, унутранага супакою, сапраўдных сяброў, людской зычлівасці, больш адвагі ў выказванні ўласнай думкі. Будзьце самім сабой! Няхай Бэтлеемская зорка асвятляе Ваш шлях. Цёплых і радасных свят і Божага бласлаўлення ў Новым 2017 годзе!
Колы Жывога Ружанца МБ Каралевы Супакою і МБ Кангрэгацкай, парафія Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем шчырыя пажаданні, спалучаныя з малітвай: моцнага здароўя, сілы, надзеі. Няхай маленькі Езус адорыць Вас ласкамі і бласлаўленнем, Маці Божая ахіне плашчом мацярынскай апекі, а Святы Дух шчодра адорыць сваімі ласкамі. Выпрошваем у Бога, каб промні Яго міласэрнасці асвячалі Ваш святарскі шлях.
З малітвай, удзячныя парафіяне з касцёла Нараджэння НПМ у Трабах
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Яну Сарэлу і Леону Лішыку з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года складаем сардэчныя пажаданні. Няхай нованароджаны Езус заўсёды валадарыць у сэрцы, дадаючы сіл для служэння Богу і людзям. Няхай здароўе, радасць, супакой, любоў і людская зычлівасць заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Маці Міласэрнасці ахінае сваёй апекай і асцерагае ад зла.
Парафіяне з в. Гледнявічы, Юзэфа і Ядзвіга
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Казлоўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаю сардэчныя пажаданні здароўя, сіл, цярплівасці, нястомнай надзеі, нязгаснага запалу да працы і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адной Хрыстовай аўчарні.
Здзіслаў са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Алегу Жураўскаму, Алегу Каралёву, Аляксандру Пятровічу, Клерыку Юрыю Пашкаўцу, Сёстрам Ірыне Барцэвіч, Вераніцы Блізнюк, Дар’і Еўтухоўскай і Вераніцы Огар з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, радасць – бясконцай, мары і планы рэалізуюцца, а побач будуць зычлівыя людзі. Супакой як Бэтлеемская зорка няхай заяснее ў сэрцы і напоўніць яго дабрынёй. Няхай Маці Божая ахіне Вас сваёй любоўю і апекай, а маленькі Езус блаславіць і шчодра адорыць сваімі ласкамі.
Моладзь, дзеці, міністранты, закрыстыянін Здзіслаў, удзячныя парафіяне са Смаргоні
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Пробашчу Дзмітрыю Несцеру, Юрыю Марціновічу і Віктару Савіцкаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасных дзён, людской зычлівасці. Няхай Дзіцятка Езус бласлаўляе Вас і адорвае сваімі дарамі, Найсвяцейшая Маці апекуецца, а Бэтлеемская зорка асвячае святарскі шлях.
Ружанцовыя колы і вернікі з в. Вінцукі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Павайбу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца складаем шчырыя пажаданні, словы ўдзячнасці, павагі і прызнання. Жадаем здароўя, душэўнага супакою, дароў Хрыста, апекі Маці Божай. Няхай Бог штодзённа дадае сіл, аптымізму і надзеі, а Анёл-ахоўнік заўсёды аберагае.
Сям’я Касцюшка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Люцыяну Дамброўскаму з нагоды свят Божага Нараджэння, Новага года і Імянін ад шчырага сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, радасці і назгаснага запалу ў сэрцы. Няхай Езус Хрыстус, якога штодзённа трымаеце ў святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая Барунская ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух дапамагае годна выконваць паслугу. Дзякуем за шчырыя малітвы, прыклад набожнасці і клопат аб нашай святыні і парафіянах.
Вернікі з Барунскай парафіі
◊◊◊
Паважаным Айцам Мар’яну Хаменю і Пятру Вішнеўскаму з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, радасці, сіл на кожны дзень душпастырскай паслугі, людской зычлівасці, бласлаўлення ад Дзіцятка Езус і апекі Святой Сям’і. Няхай міласэрны Бог асвячае святарскае жыццё і чувае над Вамі.
Парафіяне з Шылавічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем, каб радасць ад прыходу на свет Езуса напаўняла жыццё. Добрага Вам здароўя, энергіі для рэалізацыі ўсіх планаў і намераў, задавальнення ў душпастырскай паслузе. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вам спадарожнічае, атуляе мацярынскай любоўю, супакойваючы ўсе трывогі і боль. Маленькі Езус няхай трымае Вас пры сваім сэрцы і адорвае бласлаўленнем, усімі патрэбнымі ласкамі, а Дух Святы заўсёды будзе шчодры на свае дары. Заставайцеся святлом для верных! Дзякуем за павагу і цярплівасць, а Пану Богу – за тое, што паслаў нам Вас.
Парафіяне з касцёла свсв. апап. Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Родным і блізкім с.п. ксяндза Людвіка Станішэўскага перасылаем словы шчырага спачування і жалю. Яднаемся з Вамі ў малітве за супакой яго душы.
Парафіяне з Гнезна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.