ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (129)

Прэса

Папа Францішак
   зацвердзіў тэму
   Сусветных дзён моладзі


   Гэта будуць словы Найсвяцейшай Панны Марыі з Евангелля паводле Лукі: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова” (Лк 1, 38).
Падрыхтоўка да сусветнага спаткання маладых людзей, што пройдзе ў Панаме ў 2019 годзе, ужо распачалася. Вядома, што часам правядзення форуму будзе не лета, а студзень, люты або сакавік, так як у звычайную для яго арганізацыі пару ў краіне сезон дажджоў.
    Акрамя таго, Пантыфікам зацверджаны тэмы Дзён моладзі, якія ў бліжэйшыя два гады будуць адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні. Яны таксама прысвечаны Марыі.

Падтрымаць
дабрачынныя ініцыятывы
можна ў інтэрнэце

   
Цяпер ахвяраванні, якія будуць накіраваны Пантыфікам на рэалізацыю канкрэтных спраў міласэрнасці, можна рабіць з дапамогай адмысловага сайта obolodisanpietro.va, які быў створаны ў Ватыкане.
Назва рэсурса нагадвае пра традыцыйны збор ахвяраванняў, вядомы як “Грош св. Пятра” (штогод праходзіць ва ўрачыстасць свсв. апап. Пятра і Паўла). Акрамя прапанаванай магчымасці пэўным чынам удзельнічаць у ініцыятывах міласэрнасці Святога Айца, на сайце можна пазнаёміцца з некаторымі дабрачыннымі праектамі Святога Пасаду і прамовамі Папы на тэму міласэрнасці.

Польшча
прыняла Хрыста
Валадаром і Панам

   
На ўрачыстасці прысутнічалі біскупы, святары, кансэкраваныя і свецкія асобы, у тым ліку прадстаўнікі ўлады на чале з прэзідэнтам Анджэем Дудам.
“Юбілейны акт прыняцця Езуса Хрыста Валадаром і Панам – Вялікая хартыя свядомасці, пастаў і дзеяння для ўсіх палякаў, якія вызнаюць Хрыста”, – сказаў кардынал Станіслаў Дзівіш у слове, што папярэджвала публічную пракламацыю акту. Іерарх падкрэсліў, што цяпер перад кожным стаіць заданне, каб Евангелле ўплывала на аса- бістае жыццё, на кожны фундаментальны і штодзённы выбар.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.