ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Як Касцёл ставіцца да крэмацыі?

Задай пытанне

Касцёл аддае перавагу пахаванню цел, хоць і крэмацыю не адмаўляе. Патрабуе захоўвання праху ў святым месцы, забараняючы яго развейванне – чытаем у інструкцыі “Ad resurgendum cum Christo”, якую 25 кастрычніка бягучага года апублікавала ў Ватыкане Кангрэгацыя веравучэння. У дакуменце ўзгадваецца, што ўжо больш за паўстагоддзя Касцёл дазваляе крэмацыю астанкаў пры ўмове, што “гэты выбар не быў прадыктаваны воляй адмаўлення ад хрысціянскіх дагматаў, сектанцкім духам або нянавісцю да каталіцкай рэлігіі і Касцёла” (п. 1).
    Пахаванне – найбольш адпаведная форма выражэння веры і надзеі ва ўваскрашэнне цела, якая адначасова падкрэслівае яго годнасць. Паводле ватыканскай інструкцыі, “Касцёл не можа дазволіць паставы і абрады, якія прадугледжваюць няправільнае стаўленне адносна смерці, што ўспрымаецца як канчатковае знікненне асобы або яе зліццё з маці-прыродай ці сусветам, як этап у працэсе рэінкарнацыі або канчатковае вызваленне з «турмы» цела” (п. 3). У дакуменце дадаецца, што пахаванне на могілках ці ў іншым святым месцы асабліва адпавядае спачуванню “паколькі такім чынам аказваецца большая пашана памерлым” (п. 4). Касцёл прызнае гэта ўчынкам міласэрнасці. Такі спосаб спрыяе памяці і малітве аб памерлых з боку сям’і і ўсёй хрысціянскай супольнасці.
Калі абрана крэмацыя, “прах памерлага павінен быць пахаваны ў святым месцы: гэта значыць, на могілках, ці, калі трэба, у храме або на тэрыторыі, адведзенай для гэтай мэты адпаведнымі касцёльнымі ўладамі” (п. 5). Дакумент Кангрэгацыі веравучэння забараняе захоўваць прах у месцы жыхарства. Толькі ў выпадку выключных абставін ардынарый, пракансультаваўшыся з канферэнцыяй епіскапату, можа дазволіць такі варыянт. “Прах, аднак, не можа быць размеркаваны паміж рознымі сямейнымі асяродкамі, і неабходна забяспечыць яму павагу і адпаведныя ўмовы захавання” (п. 6).
    У інструкцыі ўказваецца, што “нельга дазваляць развейваць прах у паветры, на сушы або ў вадзе, або любым іншым чынам, ці таксама выкарыстоўваць крэміраваны прах для вырабу сувеніраў, біжутэрыі ці іншых прадметаў” (п. 7). Падкрэсліваецца, што “калі памерлы неаднаразова патрабаваў крэмацыі і рассейвання свайго праху ў прыродзе па прычынах, якія супярэчаць хрысціянскай веры, трэба, згодна з Правам, адмовіць у правядзенні такога пахавання” (п. 8).

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.