ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (127)

Прэса

Прабег Божай міласэрнасці
   прайшоў у Кракаве


   Праз гульні і забавы ўдзельнікі мерапрыемства пазнавалі асоб і месцы, звязаныя з культам Божай міласэрнасці.
У залежнасці ад узросту бегуны пераадольвалі дыстанцыю ад 300 да 2000 метраў. На шляху іх чакала знаёмства з постацямі святых, між іншым, св. с. Фаустыны Кавальскай, св. Яна Паўла ІІ, св. Кінгі, св. бр. Альберта. “Стыль жыцця, які мы прапануем, яднае ў сабе фізічную актыўнасць з духоўнымі каштоўнасцямі, культурныя – з адукацыйнымі”, – адзначылі арганізатары праекта.
    Акцыя таксама стала праслаўленнем св. Яна Паўла ІІ, які ініцыяваў Сусветныя дні моладзі.

“Асноўнае права чалавека
на жыццё і свабоду сумлення”

   
Пад такім дэвізам у Рызе прайшла міжнародная канферэнцыя рухаў pro-life. Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне аб сіле малітваў і сакрамантаў, якая замацоўвае дзейнасць на карысць існавання.
Рыжская канферэнцыя стала нагодай, каб разгледзець сітуацыю правоў чалавека ў адносінах да пачатку і канца жыцця, а таксама да праблематыкі сумлення ў службе аховы здароўя. Увага звярталася на тое, што аборты ў некаторых краінах з’яўляюцца адной з асноўных прычын смяротнасці, нават калі іх працэнт значна зніжаецца. А, напрыклад, у Латвіі і Эстоніі, дзе на працягу многіх гадоў змагаюцца з адмоўным прыростам насельніцтва, гэта пытанне ажно на ўзроўні выжывання нацыі.

Бяздомныя паедуць
на рэкалекцыі ў Рым

   
Амаль 6000 чалавек з усёй Еўропы прымуць удзел у духоўных практыкаваннях, якія папа Францішак правядзе ў сталіцы Італіі 11–13 лістапада.
З Польшчы ў Рым вырушыць 250 бяздомных асоб, сярод якіх 35 падапечных кракаўскага Таварыства дапамогі св. Айца Піо. “Мы верым, што Еўрапейскія рэкалекцыі радасці і міласэрнасці дапамогуць удзельнікам зразумець, наколькі каштоўныя яны ў вачах Пана; а іх месца, незалежна ад жыццёвых сцежак, знаходзіцца ў цэнтры Касцёла”, – падкрэсліваюць супрацоўнікі таварыства.
    Ідэя правядзення такіх рэкалекцый нарадзілася ў французскай супольнасці “Fratello”, якая займаецца арганізацыяй падзей для выключаных асоб.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.