ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Што адпуст дае чалавеку?

Задай пытанне

Чым поўны адпуст адрозніваецца ад частковага?
Кожны грэх нясе за сабой наступствы. Ён пазбаўляе чалавека еднасці з Богам і тым самым “блакуе” крыніцу вечнага жыцця. Гэта называецца “кара” за грэх. Яна вынікае з самой натуры граху, таму не павінна ўспрымацца ў якасці Божай помсты. Пазбавіцца бязладу неабходна або тут, на зямлі, або пасля смерці ў месцы для душ пад назвай “чысцец”.
   Паводле Катэхізіса каталіцкага Касцёла, адпуст (indulgentia) – гэта дараванне Богам часовай кары за грахі, віна за якія ўжо прабачана. Розніца паміж поўным і частковым адпустамі ў тым, у якой ступені вольным ад “кары” ён робіць чалавека. Калі параўнаць ачышчэнне душы з рамонтам, то розніца такая ж, як паміж капітальным і касметычным аднаўленнем.
Каб атрымаць поўны адпуст, трэба пазбавіцца прыхільнасці да любога граху, нават паўсядзённага (калі гэта ўмова цалкам не здзейснена, атрымліваецца частковы адпуст), быць у стане асвячаючай ласкі (без смяротнага граху), прыняць святую Камунію, адгаварыць пэўныя малітвы (напрыклад, “Ойча наш”, “Вітай Марыя”), а таксама памаліцца ў інтэнцыях Святога Айца і выканаць учынак, звязаны з адпустам.
   Ахвяраваць адпуст можна за сябе ці за памерлых праз паслугу Касцёла, які раздае ласкі адкуплення. Жывыя вернікі маюць магчымасць асабіста скарыстаць з адпусту. Ахвяраваць яго за блізкага чалавека немагчыма, бо атрымліваецца, што воля асобы не адыгрывае ніякай ролі ў справе Збаўлення. А такая выснова супярэчыць навуцы і рэчаіснасці Касцёла.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.