ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (82)

Варта ведаць

•   Наступнае пленарнае пасяджэнне Савета біскупскіх канферэнцый Еўропы адбудзецца ў сталіцы Беларусі. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка па выніках вячэрняга галасавання біскупаў, якое ў гэтым годзе праходзіла ў княстве Манака. У 2017 годзе Мінск наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і Ватыкана. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч назваў такое рашэнне “знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для каталіцкага Касцёла ў Беларусі і для дзяржавы ў цэлым”.

    XXI Агульны сход Таварыства каталіцкага апостальства сабраў у рэкалекцыйным доме Боскага Настаўніка ў Арыча каля Рыма 65 дэлегатаў – прадстаўнікоў каля 2400 палатынаў, што працуюць у больш за 50-ці краінах свету. На сходзе быў выбраны Генерал таварыства – кс. Джэйкаб Нампудакам, віцэ-генерал – кс. Юзаф Лясак, а таксама і іншыя члены Генеральнай рады: 4 кансультанты, эканом, сакратар і пракуратар. Сход таварыства з’яўляецца найвышэйшай уладай у ксяндзоў палатынаў і збіраецца кожныя 6 гадоў.
   
   •   Выйшаў спецыяльны мабільны дадатак пад назвай “Брыльянт з Кароны”, прымеркаваны да юбілею 300-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Чанстахоўскай (1717–2017). Дзякуючы яму штодзённа ў 21.00 (гадзіну Яснагорскага Звароту) карыстальнік атрымлівае на тэлефон марыйную думку – натхненне да паглыблення адносін з Маці Божай. Ідэя палягае на тым, каб каранаваць Марыю ўжо не залатымі дыядэмамі, але людскімі намаганнямі навяртання. Дадатак бясплатны.
     
    101-гадовая бразільянка Донна Пенха прыступіла да Першай св. Камуніі. Падзея адбылася падчас св. Імшы ў доме апекі Маці Божай з гары Кармэль у Рыа-дэ-Жанейра. Каля года таму жанчына прыбыла туды і пачала хадзіць у капліцу. Аднойчы спыталася, ці можа паспавядацца. Пасля падрыхтоўкі ўдзельнічала ў Эўхарыстыі. Паводле ўражанняў працаўнікоў дома апекі, “гэта было менавіта тое, чаго яна хацела”. Падкрэслілі, што жанчына была ў поўнай свядомасці і з глыбокім разуменнем прымала Камунію.
   
    Уладальнік найбуйнейшай у індустрыі моды групы кампаній “Inditex”, які ўключае ў сябе такія брэнды, як “Zara”, “Stradivarius”, “Bershka”, ахвяруе мільёны еўра для дабрачыннай арганізацыі “Карытас”. Іспанец Амансіё Артэга працуе ля ткацкага станка і снедае ў кафэ разам з сябрамі-рабочымі. “Я стараюся быць звычайным чалавекам, каб мець магчымасць прагуляцца з кактэйлем па вуліцы, дзе мяне ніхто не ведае”, – зазначае ён. Артэга знаходзіцца на 2-м месцы ў рэйтынгу “Forbes” у катэгорыі самых багатых людзей свету па стане на верасень 2016 года.

credo-ua.org; pch24.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.