ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (124)

Прэса

У Партугаліі рыхтуюць
мюзікл пра Маці Тэрэзу

   Музычны спектакль з’явіцца на афішах тэатраў у кастрычніку бягучага года пад назвай “Калькута”.
Над ім працуе Матыльдзі Тракада, аўтар мюзікла пра Яна Паўла ІІ “Вайтыла”, які заваяваў сімпатыі партугальцаў у сезоне 2010–2011. “Праца над спектаклем невыпадковая: я хацела спалучыць гэта з нядаўняй кананізацыяй Маці Тэрэзы”, – адзначыла Тракада.
    У мюзікле пра святую з Калькуты ролі сыграюць маладыя акцёры-аматары з Сацыяльнага цэнтра партугальскага Эшторыла, якія ўдзельнічаюць у гэтым праекце бескарысліва. “Мы лічым, што, дзякуючы іх удзелу, мюзікл атрымае поспех і прынясе фінансавыя сродкі, якія будуць накіраваны на карысць бедных”, – адзначыла аўтар ідэі.

Стартаваў праект
“Папа для Украіны”

   
У Нядзелю Божай міласэрнасці папа Францішак распачаў збор грошай у падтрымку закранутых вайной жыхароў Украіны.
Згодна з воляй Святога Айца, неабходна адказаць на асноўныя патрэбы пацярпелых, звязаныя з харчаваннем і медыцынскай апекай. Тым, хто страціў дах над галавой, трэба дапамагчы знайсці і аплаціць часовае жыллё.
    На заклік Папы адказала мноства супольнасцей па ўсёй Еўропе. На дадзены момант у межах акцыі сабрана ўжо каля 8 млн. еўра.
    У Запарожжы распачаў дзейнасць камітэт, які разглядае праекты гуманітарнай дапамогі. Там прысутнічае і прадстаўнік таварыства “Карытас Інтэрнацыянальны”, які прыбыў з Рыма.

Каталіцкі трактат XVIII ст.
знайшлі ў макулатуры

   
Разам з рэдкім падручнікам тэалогіі беларускага пісьменніка-бернардзінца ў смецце адправілі і іншыя старадаўнія кнігі.
Унікальныя фаліянты заўважылі валанцёры, якія сартуюць макулатуру з зялёных кантэйнераў, усталяваных на вуліцах. Самая каштоўная са знойдзеных кніг – падручнік Францішка Прылуцкага на латыні пад назвай “Compendium Theologiae Moralis” 1765 года (выдадзены ў Вільні ў друкарні айцоў піяраў). Кніга каштоўная не толькі з-за ўзросту: на яе старонках ёсць запісы, па якіх высветлілі, што падручнік належаў касцёлу Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе. У макулатуры быў знойдзены таксама “Псалтыр” 1888 года.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.