ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Любі і будзь любімым

Слова рэдактара

16-451-pdf byДакладна тыдзень таму Святы Айцец Францішак афіцыйна прылічыў да ліку святых Маці Тэрэзу з Калькуты – простую, сціплую жанчыну, якая ва ўбогіх разгледзела аблічча Хрыста. Перажываючы кожную падораную Панам Богам хвіліну жыцця, яна станавілася знакам Яго міласэрнасці, якая была як соль, што надае смак усякай справе. Рабілася святлом у цемры для тых, хто ўжо нават не меў слёз, каб аплакваць свае пакуты.
    Служачы сярод самых бедных, яна паказвала ўсяму свету, што варта і нават трэба нястомна прыходзіць на дапамогу іншаму чалавеку. Ужо пры жыцці многія называлі яе святой. Ад журналістаў манахіня вельмі часта чула пытанні: “Маці Тэрэза, як вы лічыце, чаму людзі называюць Вас «хадзячай святой»?”.
Тады яна адказвала: “Не здзіўляйцеся, калі бачыце ўва мне Езуса, таму што кожны з нас пакліканы быць святым”. Манахіня прыгадвала людзям, што святасць – не прывілей для выбраных, а абавязак усякага чалавека.
    Аднойчы ў аэрапорце, накіроўваючыся з місіяй у чарговую краіну, Маці Тэрэза заўважыла ўбогую і няшчасную жанчыну, якая была вельмі сумнай. Адыходзячы да самалёта, яна падышла да незнаёмкі і сказала: “Прывітанне. Я Маці Тэрэза. Вось мая візітка”. На картачцы не было кантактнай інфармацыі, а толькі яе вядомае выказванне: “Плёнам цішыні з’яўляецца малітва, плёнам малітвы – вера, плёнам веры ёсць любоў, плёнам любові – служэнне, плёнам служэння – супакой”. Яна зрабіла так, бо бачыла, што гэтай асобе неабходны дробны жэст дабрыні, любові, спачування.
    Сёння навокал мноства такіх няшчасных, разгубленых і адрынутых. Нас кожны дзень акружаюць розныя людзі, у тым ліку і тыя, каму неабходна невялічкае праяўленне любові. Тое, што некалі рабіла Маці Тэрэза, сёння можа зрабіць кожны з нас. Давайце праз звычайныя рэчы даваць свету і ўсім вакол незвычайную любоў. Давайце прынясём радасць і ўсмешку блізкім, выкажам словы падтрымкі, падорым прыгожую кветку і прыйдзем на дапамогу таму, хто аказаўся ў патрэбе. Памятайма пра тое, што кожнага з нас Бог стварыў для вялікіх рэчаў. І адна з іх – любіць і быць любімым.
   
   Падзякуем міласэрнаму Богу за тое, што даў нам св. Тэрэзу з Калькуты, якая праз нястомную малітву – крыніцу ўсіх спраў духоўнай і цялеснай міласэрнасці – стала адлюстраваннем любові да Бога і прыкладам служэння іншым.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.