ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (122)

Прэса

Будслаўскі фэст прэтэндуе
быць уключаным у спіс
спадчыны ЮНЕСКА

   Міжнародныя спецыялісты праводзяць экспертызу беларускай традыцыі святкавання ў гонар цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай. Гэты элемент нематэрыяльнай культуры знаходзіцца ў ліку суіскальнікаў на прадстаўніцтва ў спісе сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Да канца верасня бягучага года эксперты ЮНЕСКА азнаёмяцца з прадстаўленым беларусамі файлам “Святкаванне ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай”. Затым яны вынесуць сваё падсумаванне на разгляд Міжурадавага камітэту, пасяджэнне якога адбудзецца ў Эфіопіі ў лістападзе-снежні.


Папа натхніў повара
дапамагаць бедным

   
Падчас летняй Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра вядомы італьянскі повар Масіма Батура рыхтаваў бясплатныя пасілкі для патрабуючых. Стравы ён гатаваў з нявыкарыстаных у алімпійскай вёсцы прадуктаў.
Ініцыятар сацыяльнага праекта, накіраванага на жыхароў бедных раёнаў Рыа, прызнаўся, што да гэтай акцыі яго падштурхнулі словы папы Францішка. На заканчэнне першай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане Пантыфік сказаў: “Добрай нядзелі! Усім добрага абеду!”. Повар спадзяецца, што яго праект у Рыа-дэ-Жанейра стане прыкладам для пераймання і ў свеце абавязкова з’явяцца падобныя акцыі.


Паўстае “Кніга пытанняў”
да папы Францішка

   
Чаго баіцца Святы Айцец? Як быць міласэрным да тых, хто забівае хрысціян? У чым заключаецца мэта жыцця? Гэта толькі некаторыя з пытанняў, зададзеных Пантыфіку.
Падчас Сусветных дзён моладзі члены міжнароднага руху “Камунія і Вызваленне” арганізавалі ў кракаўскім Палацы мастацтваў выставу. Там маладыя людзі разважалі над праблемамі, якія закранулі б у магчымай размове з Папам. Свае пытанні моладзь кідала ў драўляную скрыню або дасылала на электронную пошту. Усе яны ў хуткім часе будуць апублікаваны “Выдавецтвам М”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.