ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

14 жніўня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 Унебаўзяцце НПМ

◊◊◊
Працаўнікі рэдакцыі складаюць словы шчырай удзячнасці кс. Паўлу Салабуду, які на працягу сямі апошніх гадоў з’яўляўся галоўным рэдактарам газеты “Слова Жыцця”. За гэты час выданне прыкметна змянілася: з’явіліся новыя аўтары і рубрыкі, газета пачала друкавацца ў каляровым варыянце, выйшла ў электроннай версіі. Дзякуючы намаганням кс. Паўла, на нацыянальным тэлебачанні аднавіўся выпуск перадачы “Сімвал веры”, на радыё з’явілася праграма “Голас Евангелля”, узнік сайт дыяцэзіі grodnensis.by. Па яго ініцыятыве створана душпастырства працаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, у 2012 г. быў праведзены І Кангрэс каталіцкіх СМІ. Пад кіраўніцтвам зацікаўленага рэдактара мас-медыя Гродзенскай дыяцэзіі ўзняліся на новы ўзровень.
   Кс. Павел, жадаем, каб Бог і надалей натхняў Вас на добрыя справы, даваў сілы і цярплівасць на іх рэалізацыю. Няхай Марыя атуліць Вас мацярынскай ласкай і апекай, а Святы Дух, які прысутны ў парафіі Гродна-Альшанка, адорыць Вас сваімі дарамі і дапаможа годна выконваць святарскую паслугу. Аддзяч, Божа!
Калектыў рэдакцыі “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя, сілы, мудрасці і цярплівасці на святарскім шляху, на які Вас паклікаў усемагутны Бог. Няхай міласэрны Езус прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца, Дух Святы няспынна спасылае ўсе свае дары, а Найсвяцейшая Панна Марыя ахінае сваёй любоўю і апекай. Мы шчаслівыя і ўдзячныя Пану Богу за тое, што Вы з намі. Дзякуем за працу ў нашай парафіі, за прыгожыя, мудрыя і павучальныя казанні, дабрыню і сціпласць, добрае і чулае сэрца, а Вашай маме – за сына святара.
З малітвай і павагай вернікі з парафіі св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай міласэрны Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у святарскай паслузе, Марыя, Маці святароў, ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды, а Дух Святы стала адорвае сваімі ласкамі. Жадаем радасці і супакою, дзякуем за святарскую паслугу і шчырую ўсмешку.
З малітвай Францішканскі ордэн свецкіх з Вялікіх Эйсмантаў і кола Жывога Ружанца з Вялікіх Ядкевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, поспехаў, цярплівасці, мужнасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху. Дзякуем за духоўную апеку над удзельнікамі Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка”, за спагадлівасць, нястомную працу, шчырую малітву, цярплівасць, дабрыню і разуменне. Няхай Бог Усемагутны дае Вам сілы, Дух Святы надзяляе мудрасцю і спакоем, Езус служыць прыкладам на святарскім шляху, а Маці Божая Нястомнай Дапамогі заўсёды Вас аберагае.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня нараджэння жадаем усіх Божых ласкаў, натхнення Святога Духа, апекі Маці Божай. Няхай Езус, якога кожны дзень трымаеце ў сваіх далонях, бласлаўляе Вас. Няхай здароўе і энергія спадарожнічаюць Вам, непаўторная, як промень сонейка, усмешка не знікае з твару, а служба Богу і людзям прыносіць радасць і задавальненне.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” з касцёла ў Жырмунах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Юрыю Барташэвічу з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай Пан адорвае патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца Вамі, а святы Заступнік заўсёды будзе побач у складаныя жыццёвыя моманты. Жадаем нязгаснага запалу ў душпастырскай працы, усмешкі на твары, сіл і натхнення ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за клопат пра нашу святыню, добрыя словы, уважлівасць і чуласць.
Верныя парафіяне з касцёла Адшукання Святога Крыжа ў Жырмунах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін і 19-годдзя святарскіх пасвячэнняў жадаем моцнага здароўя, духоўных і фізічных сіл для далейшага служэння, Божай дапамогі ў ажыццяўленні душпастырскіх планаў. Няхай добры Бог адорвае Вас усімі неабходнымі дарамі і ласкамі, умацоўвае ў выкананні нялёгкага святарскага служэння. Святы Заступнік няхай няспынна моліцца за Вас перад Божым алтаром, а Дух Святы апраменьвае сваім святлом кожны Ваш дзень. Няхай усе людзі, якіх Вы сустракаеце на сваім шляху, дораць зычлівасць і дабрыню, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Яго Маці прытуляе Вас да свайго сэрца. Дзякуем за духоўную апеку, клопат аб святыні і ўвагу да кожнага верніка нашай парафіі, за навуку, шчырую малітву і цярплівасць. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і парафіяне з касцёла Святой Тройцы ў Сурвілішках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Анатолію Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, душэўнага супакою, штодзённай радасці, сіл для далейшай святарскай працы. Няхай добры Бог узнагародзіць Вас за Вашу дабрыню, а Маці Божая няспынна клапоціцца пра Вас. Шчасці Божа!
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень, моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, шмат сіл і стойкасці ў святарскай працы. Няхай побач заўсёды будуць добрыя і зычлівыя людзі, а Маці Божая апекуецца ў кожную хвіліну жыцця.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіміру Гуляю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, душэўнага супакою і нязгаснага запалу ў абвяшчэнні Божага слова. Няхай з Божай дапамогай здзяйсняюцца Вашы планы і намеры, а Найсвяцейшая Панна Марыя вядзе дарогай паклікання.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Вінцэнту Лісоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, аптымізму, сонечных дзён і радасці. Няхай Ваша паслуга на ніве Пана прыносіць задавальненне і шчодры плён. Дзякуем Вам за ўсе намаганні, клопат пра людзей, мудрыя словы, добрае сэрца і цёплую ўсмешку.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Ліды
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Ханько з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем здароўя, шчасця і радасці. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом кожную хвіліну Вашага жыцця, Найсвяцейшая Маці няхай няспынна Вамі апекуецца, а Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам. Шчасці Божа!
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Мастоў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віктару Субелю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доб- рага здароўя, моцнай веры і надзеі, штодзённай радасці, добрых і зычлівых людзей на святарскім шляху, дасягнення ўсіх пастаўленых мэт, а таксама Божай дапамогі на кожны дзень жыцця.
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам Гродзенскай дыяцэзіі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Жураўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Пан Бог штодзённа адорвае Вас сваёй апекай, Святы Дух няспынна чувае над Вамі, а Найсвяцейшая Маці і святы Заступнік апекуюцца ў кожны дзень святарскай паслугі і дадаюць моцы і адвагі ў выкананні такой нялёгкай працы.
З малітвай члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Людовіку Станішэўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні штодзённай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі і Пана Езуса. Няхай гэты шлях, які Вы выбралі, будзе шчаслівы і бласлаўлёны, а сэрца заўсёды радуецца кожнаму перажытаму дню. Шчасці Божа!
З памяццю ў малітве члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гнезна
◊◊◊
Паважанай Сястры Ганне з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, радасці і надзеі на кожны дзень, а таксама нястомнай апекі Маці Божай, шчодрых дароў Святога Духа і ўсіх Божых ласкаў. Няхай побач з Вамі заўсёды будуць зычлівыя і добрыя людзі, а ўсмешка ніколі не знікае з Вашага твару. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Гіровічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Уладзіславу Сурвілу з нагоды Імянін складаем самыя сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады і шчодрых Божых ласкаў у душпастырскай працы. Дзякуем Вам за ўсмешку, клопат і чулае сэрца, а таксама за прыгожыя і мудрыя павучанні для нас і нашых дзяцей. Няхай Езус прытуляе Вас да свайго сэрца, а Маці Божая апекуецца Вамі заўсёды і ўсюды.
З малітвай бабуля з праўнучкай Воленькай з Ліды-Фары
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Марыі Стасевіч з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці і поспехаў у службе Богу і людзям. Няхай Вашае сэрца заўсёды будзе адкрыта на ўсіх, а кожны дзень прыносіць радасць і супакой. Няхай Марыя, нашая Маці, апекуецца Вамі і прытуляе да свайго сэрца, а Езус Хрыстус крочыць з Вамі па той дарозе, якую Вы выбралі. Памятаем пра Вас у сваёй малітве.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Алегу Жураўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, стойкасці на святарскім шляху, які вызначыў Вам усемагутны Бог. Няхай Айцец Вас бласлаўляе, Езус Хрыстус дапамагае быць верным святаром, Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, а Марыя Успамога Хрысціян па-мацярынску Вамі апекуецца.
Закрыстыянін Здзіслаў, моладзь, міністранты, парафіяне касцёла св. Міхала Арханёла ў Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, нястомнай апекі святога Заступніка, а таксама рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і намераў, душэўнага супакою, аптымізму і добрых людзей побач.
З памяццю ў малітве вернікі з Адэльска
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення. Няхай кожны дзень жыцця будзе напоўнены здароўем, шчасцем і радасцю. Няхай Святы Дух асвячае Вас і вядзе Божымі сцежкамі, Найсвяцейшая Маці апекуецца Вамі, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён. Шчасці Божа!
З малітвай і ўдзячнасцю парафіяне з капліцы св. Юрыя ў Вароне
◊◊◊
Шаноўнай Спадарыні Ірыне Пячынскай з нагоды Дня нараджэння жадаем здароўя, радасці і стойкасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці заўсёды абараняе ад усяго зла, а Пан Езус нястомна спасылае на Вас свае дары.
Францішканскі Ордэн Свецкіх і кола Жывога Ружанца, Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, радасці, душэўнага супакою, сіл і стойкасці ў служэнні Богу і людзям. Дзякуем за клопат пра нашу святыню, абвяшчэнне Божага слова, шчырасць і чуласць. Няхай Пан адорвае Вас патрэбнымі ласкамі, Маці Божая апекуецца, а святы Заступнік будзе побач у складаныя хвіліны жыцця.
З глыбокай павагай парафіяне і Ружанцовае кола св. Яна Непамуцэна са Станевічаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Валерыю Быкоўскаму з нагоды Дня нараджэння перасылаем шчырыя пажаданні здароўя, поспехаў і нястомнасці ў душпастырскай паслузе, Божага бласлаўлення, дароў Святога Духа і апекі Маці Божай на кожны дзень жыцця.
З малітвай верныя парафіяне з Заневічаў
◊◊◊
У сувязі са смерцю Саўко Івана выказваем сардэчныя спачуванні і словы шчырага жалю яго жонцы Марыі і сынам Дзмітрыю і Аляксандру. Мы яднаемся з Вамі ў малітве ў гэты цяжкі для Вас час.
Былыя парафіяне з Зэльвы, сем’і Трубей і Раманчук з Гродна

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.