ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

СДМ 2016 у лічбах

З жыцця Касцёла

• У Крыжовым шляху са Святым Айцом Францішкам прынялі ўдзел каля 800 тыс. чалавек. На начным чуванні маліліся каля 1,6 млн. маладых людзей, а на ўрачыстай св. Імшы з Папам на завяршэнне Дзён моладзі арганізатары налічылі больш за 2,5 млн. чалавек.
    • На кракаўскіх урачыстасцях прысутнічалі каля 1,2 тыс. кардыналаў і біскупаў, у тым ліку 6 біскупаў з нашай краіны, а таксама каля 13 тыс. святароў з усяго свету.
    • Падчас прывітання ў працэсіі са сцягамі прайшлі прадстаўнікі са 187 краін, якія прымалі ўдзел у СДМ. • Цэнтральныя падзеі суправаджаліся аркестрам і хорам з 400 чалавек.
    • У рамках Фестывалю моладзі адбылося каля 250 адукацыйных, культурных і спартыўных мерапрыемстваў, падрыхтаваных пры ўдзеле шматлікіх хрысціянскіх артыстаў свету. Мерапрыемствы праходзілі на 27 сцэнах Кракава. • Па традыцыі на прыватным абедзе з Папам сабралася 12 прадстаўнікоў з розных кантынентаў. Усе маладыя людзі – актыўныя дзеячы кракаўскай падзеі. Сустрэча за агульным сталом працягвалася 1,5 гадзіны.
• У санктуарыі Божай міласэрнасці ў Лаґеўніках прэзентавалі абраз Езуса Міласэрнага, складзены з 15 тыс. фотаздымкаў, дасланых маладымі вернікамі з усяго свету. Праца над стварэннем выявы памерамі 5,9 на 2,5 м працягвалася 110 дзён.
    • Апошнія суткі паліцыя дзяжурыла больш чым у 300 месцах, правяла 119 эскортаў, з іх 110 былі звязаны з візітам Папы і важных гасцей. Не зафіксавана ніводнага выпадку, які б прадстаўляў небяспеку.
    • За перыяд СДМ медыцынскую дапамогу атрымалі каля 9 тыс. чалавек. У асноўным удзельнікі пакутавалі з-за перагрэву на сонцы, дробных траўм, укусаў насякомых і праблем са страваваннем.
    • З нагоды СДМ і візіту Папы пошта Польшчы выдала марку з выявай Пантыфіка. Маркі наміналам 2,5 злотых выда- дзены накладам 1,8 млн. штук, наміналам 6 злотых – 600 тыс. штук.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.