ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (121)

Прэса

У Польшчы з’явіцца
Парк міласэрнасці

   Ён будзе створаны на тэрыторыі Цэнтрa Яна Паўла II “Не бойцеся” пры санктуарыі святога на Белых Морах у Кракаве. Прэм’ер-міністр Польшчы Беата Шыдла і арцыбіскуп Кракаўскі кардынал Станіслаў Дзівіш пасадзілі на гэтым месцы першыя дрэвы.
З ініцыятывай стварэння Парку ў напамін аб гістарычнай для Польшчы падзеі, якой з’яўляюцца Сусветныя дні моладзі 2016 і сустрэча з папам Францішкам, выступілі леснікі. Хутка ў парку будуць высаджаны саджанцы вечназялёных дрэў цісу, якія выраслі з насення, пабласлаўлёнага папам Бенедыктам XVI.

Адбыліся пахавальныя
ўрачыстасці кс. Жака Амеля

   
85-гадовы святар трагічна сканаў падчас Эўхарыстыі ад рук ісламістаў, якія перарэзалі яму горла. Папа Францішак назваў загінуўшага “святым ксяндзом, які памёр у хвіліну ахвяравання малітвы аб супакоі”.
На труне забітага святара паклалі белую альбу і чырвоную стулу, што сімвалізуе мучаніцтва. Пахаванне адбылося ў катэдры Найсвяцейшай Панны Марыі ў Руане, дзе вернікі памаліліся аб супакоі ў свеце. У літургіі прынялі ўдзел каля 1,5 тысячы вернікаў і 150 мусульман, якія сваёй прысутнасцю ў каталіцкай святыні дэманстравалі пратэст супраць тэрарызму.

Манахіня з “Голасу Італіі”
заспявала для пілігрымаў

   
Сястра Крысціна Скучыя выступіла на Шчэпаньскай плошчы падчас Фестывалю “Halleluya” у Кракаве. Удзельнікі канцэрта пачулі ў яе выкананні папулярныя творы, у тым ліку і тыя, якія манахіня выконвала падчас удзелу ў вядомым шоу талентаў.

Сястра Крысціна перамагла ў музычным шоу “Голас Італіі” два гады таму. Пасля гэтага яна набыла вялікую папулярнасць у інтэрнэце. Нягледзячы на тое, што кансерватыўныя прадстаўнікі касцёльнага асяроддзя крытыкавалі сястру за ўдзел у камерцыйнай праграме, сёстры з супольнасці уршулянак, да якой належыць таленавітая манахіня, увесь час падтрымлівалі яе ў музычнай кар’еры.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.