ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XXI Звычайная Нядзеля

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Накіроўваючыся ў Ерузалем, Езус праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў. І нехта сказаў Яму: “Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены?”. Ён жа сказаў ім: “Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць. Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы па-за домам, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: «Пане, адчыні нам». Але Ён скажа ў адказ: «Не ведаю вас, адкуль вы». І пачнеце казаць: «Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты». Але Ён скажа вам: «Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць». Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе – выкінутых вон. І прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і сядуць за стол у Валадарстве Божым. І вось будуць апошнія, якія стануць першымі, і будуць першыя, якія стануць апошнімі”.

Лк 13, 22–30


Збаўленне – канчатковая мэта чалавека
   Езус прыйшоў на зямлю, каб збавіць нас. Сваім прагненнем Ён ахінуў усіх людзей. Нікога не адлучаў ад дасягнення канчатковага шчасця ў небе. Збаўленне, паводле Езуса, – нялёгкая справа. Перш за ўсё, яго ўскладняе недахоп веры і ўпартасць чалавечага сэрца. Вера з’яўляецца асноўнай умовай збаўлення. Святы Павел сцвярджае, што без веры нельга падабацца Богу (Гбр 11, 6).
    Трэба вырашыцца на вялікае намаганне, бо збаўленне не падае на чалавека з неба, але з’яўляецца плёнам доўгай, а часта і цяжкай чалавечай працы. Мы павінны ўвайсці праз “вузкую браму”, што ў біблійнай мове азначае цяжкасці, якія чалавек сустракае на шляху да вызначанай мэты.
    „Імкніцеся...”! Не існуе таннага збаўлення, таму што Божае Валадарства заўсёды шмат каштуе.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.