ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

26 чэрвеня 2016 года

Ад шчырага сэрца

 piotra i pawla

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл, радасці, шчырых і верных парафіян. Няхай Ваша сэрца заўсёды будзе напоўнена радасцю, Божай ласкай і святлом. Дзякуем за прыгожае навучанне, добрыя словы і ўсмешку для кожнага. Вы – прыклад для нас. Адорвайце нас міласэрнасцю і прабачэннем, якія паходзяць ад Бога. Няхай добры Бог спасылае на Вас свае ласкі, а Марыя Панна і святы Заступнік нястомна трымаюць у сваёй апецы.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Салабуду з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай кожны Ваш дзень будзе асвечаны Божым бласлаўленнем і напоўнены Яго ласкамі. Няхай Святы Дух нястомна спасылае на Вас свае дары, Маці Божая ахінае сваёй любоўю, а святы Заступнік стала апекуецца. Будзьце мужным, цярплівым і добрым, заўсёды давярайце Пану і ніколі не стамляйцеся ў абвяшчэнні Евангелля словам і прыкладам свайго жыцця. Шчасці Божа!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Мы гэты дзень з радасцю сустракаем, бо ксёндз наш імя Ян мае. Гэтыя пажаданні прызначаны для Вас: шчасця, здароўя, мудрасці і поспеху ў кожны час. Няхай жыццё ў шчасці прамінае, а радасць ніколі не абмінае. Божага Вам бласлаўлення і мар здзяйснення!
Парафіяне з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: усіх ласкаў ад Езуса Хрыста, здароўя на доўгія гады, мноства радасных дзён, душэўнага супакою і цішыні ў сэрцы. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай, а Анёл-ахоўнік заўсёды аберагае Вас ад зла.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, доўгіх гадоў жыцця, здароўя, стойкасці ў святарскай працы, шчодрых Божых ласкаў, дароў Хрыста, нязгаснага запалу для абвяшчэння Божага слова, няспыннай апекі Марыі Панны, душэўнага супакою, людской зычлівасці, радасці і надзеі. Няхай добры Бог, які паклікаў Вас да святарства, адорвае Вас сваімі ласкамі.
Вернікі з в. Скярсі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Грэмзу з нагоды Імянін жадаем здароўя, душэўнага супакою, шмат сіл і нястомнага запалу ў плённай душпастарскай паслузе. Дзякуем за падтрымку, дабрыню і чулае сэрца. Няхай Найсвяцейшая Маці накіроўвае Вас кожны дзень, а святы Заступнік апекуецца ў кожную хвіліну.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Рэйшалю з нагоды Імянін перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай кожны Ваш дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а праца прыносіць радасць, задавальненне і бласлаўлёны плён. Мы жадаем Вам здароўя, супакою, сілы, стойкасці і моцнай непахіснай веры.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жалудка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, зычлівых людзей побач, душэўнага супакою і нястомнай радасці на кожны дзень. Няхай Маці Божая атуліць Вас сваім плашчом і ўсімі ласкамі, каб Вы маглі шчасліва выконваць сваю паслугу і радаваць усіх сваёй усмешкаю. Шчасці Божа!
Сем’і Стэцкевіч і Васільевых
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Рушніцкаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і добразычлівых людзей побач. Няхай кожны Ваш дзень будзе асветлены святлом Святога Духа, а праца на ніве Пана прыносіць шчодры плён.
Касцёльны камітэт
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, супакою, мудрасці і поспеху ў душпастарскай працы. Няхай Святы Дух шчодра адорыць Вас сваімі дарамі, а Маці Божая Кангрэгацкая і святы Заступнік ахінаюць Вас сваёй апекай і любоўю, асвячаюць кожны дзень жыцця. Ад усяго сэрца дзякуем за працу, абвяшчэнне Божага слова, добрае адкрытае сэрца, клопат пра кожнага чалавека. Шчасці Божа!
З павагай малітоўная група з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення, здароўя, радасці, сілы і стойкасці ў душпастарскай працы. Няхай Ваш святы Заступнік апекуецца Вамі, а Маці Божая заўсёды Вас бласлаўляе.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з пар. Гродна-Вішнявец
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: усіх Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці і зычлівасці ад людзей навокал. Шчасці Божа!
З малітвай і павагай вернікі з капл. св. Юрыя ў Вароне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубэлю з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, супакою ў душпастарскай працы, цярплівасці і стойкасці ў духоўным выхаванні вернікаў. Няхай усемагутны Бог узнагародзіць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая штодзённа ахінае пяшчотай, дабрынёй і бласлаўленнем. Няхай святы Заступнік узносіць свае малітвы за Вас да Бога, а Дух Святы шчодра адорвае сваімі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем за мудрую навуку, Божае слова, чулае добрае сэрца, цудоўны прыклад веры і чалавечнасці, нястомны клопат і адданую працу на карысць нашай парафіі.
Ружанцовае кола з Войцішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, стойкасці, шмат сіл для выканання святарскіх абавязкаў, шчодрых дароў Святога Духа і штодзённай апекі Панны Марыі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Жодзішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Дня нараджэння перасылаем найлепшыя пажаданні. Няхай здароўе будзе моцным, жыццё – доўгім, сілы – бясконцымі, а радасць – штодзённай. Няхай побач будуць добразычлівыя людзі, а запал да абвяшчэння Добрай Навіны ніколі не слабне. Шчасці Божа!
Ружа Жывога Ружанца МБ Тракельскай, Юрацішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя ў шчырай і адданай паслузе Богу і людзям, шмат радасных хвілін у гэты цудоўны дзень і на працягу ўсяго жыцця. Няхай Бог адорвае Вас шматлікімі ласкамі, Найсвяцейшая Панна Марыя мае ў сваёй апецы, а святы Заступнік нястомна выпрошвае для Вас у Пана патрэбныя дары і дапамагае ў кожнай патрэбе. Няхай супакой заўсёды жыве ў Вашым сэрцы. Шчасці Божа!
Удзячныя парафіянкі з гродзенскай катэдры: Пелагея, Міраслава, Анжэла, Леакадзія
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Звяжынскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні, спалучаныя з малітвай. Жадаем шчодрых Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, дароў Святога Духа, заступніцтва святога апостала Паўла, стойкасці на святарскім шляху, а таксама людской дабрыні. Няхай Пан Езус прытуляе Вас да свайго сэрца і асвячае промнямі Божай міласэрнасці кожны дзень, а Маці Божая засланяе Вас сваім плашчом ад небяспекі і ахінае мацярынскай любоўю. Вы аддаеце нам усё: свае маладыя гады, здароўе, здольнасці, сэрца, каб паяднаць і наблізіць нас да Бога. Дзякуем Вам за шчырыя малітвы, мудрасць і павучальныя казанні, прыклад набожнасці, добрае сэрца, клопат і цярплівасць да нас, за ратаванне і навяртанне нашых душ. Мы шчаслівыя і дзякуем Пану Богу за тое, што паслаў нам Вас.
З павагай і ўдзячнасцю вернікі з пар. св. Юрыя ў Варнянах
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Астукевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка. Няхай запал да абвяшчэння Божага слова ніколі не гасне, а радасць несці Хрыста людзям перапаўняе Вашае сэрца.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Індуры
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін, 17-годдзя святарскіх пасвячэнняў і 15-годдзя душпастарскай працы ў нашай парафіі жадаем усіх Божых ласкаў на кожны дзень жыцця і святарскай паслугі, нястомнай апекі Маці Божай і шчодрых дароў Святога Духа, шмат сіл і стойкасці ў працы, натхнення, цярплівасці, добразычлівых людзей побач, шчодрага плёну на ніве Пана і моцнага здароўя, каб Вы як мага даўжэй маглі цешыць нас сваёй прысутнасцю і паслугай.
Удзячныя парафіяне з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды Дня нараджэння жадаем моцнага здароўя, цярплівасці ў душпастарскай працы, супакою, Божых ласкаў і дароў Святога Духа. Няхай добры Бог, які паклікаў Цябе да святарства, дапамагае ў жыцці і ў працы. Просім, каб Пан Езус і Маці Божая былі заўсёды побач з Табою. Дзякуем за ахвярную працу і добрае шчырае сэрца.
Удзячныя парафіяне з касц. свсв. Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай усемагутны Бог шчодра адорыць Вас сваімі ласкамі, а Маці Божая і святы Заступнік апекуюцца ў кожную хвіліну і нястомна спадарожнічаюць у жыцці.
Парафіяне з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Андрэю Зноску з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні здароўя і дабра, мудрасці і цярплівасці. Няхай добры Бог блаславіць Цябе і адорыць сваёю ласкай, каб цвёрда ішоў па святарскім шляху служэння Богу і людзям, а Маці Божая няхай няспынна Табою апекуецца.
З малітвай і павагай бацькі і сястра з сям’ёй
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, дароў Святога Духа і сталай апекі святога Заступніка. Няхай кожны дзень будзе напоўнены радасцю, супакоем і Божай любоўю. Шчасці Божа!
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Азёраў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, поспехаў у святарскай паслузе, дастатку і росквіту. Мы дзякуем Вам за адкрытае сэрца, разуменне, дапамогу і ўвагу да кожнага з нас. Няхай усемагутны Бог адорыць Вас сваім бла- слаўленнем і ўзмоцніць на шляху служэння Яму і людзям.
Вернікі з Аўгустоўка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Этэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: доўгіх гадоў жыцця ў доб- рым здароўі, поспехаў на кожны дзень святарскай паслугі, сіл і стойкасці, каб ісці дарогай Хрыстовага паклікання, усіх Божых ласкаў, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і шчодрых дароў Святога Духа.
Касцёльны камітэт і ўдзячныя парафіяне з касц. Божай Міласэрнасці, Гродна
◊◊◊
Шаноўным Сёстрам Юліце Пятровай, Паўле Радзівілка, Апалоніі Ганьчыц, Ганне Выдры, Зоф’і Раманчук і Спадару Станіславу Раманчуку з нагоды Дня нараджэння, а таксама ўсім Янам у Дзень імянін ад усяго сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, душэўнага супакою, моцнай непахіснай веры і надзеі, а таксама Божага бласлаўлення і шчодрых дароў Святога Духа. Няхай Вас заўсёды абмінае смутак, і жыццё праходзіць у радасці. Шчасці Божа!
Апостальства “Маргарытка”, колы Жывога Ружанца, III Ордэн св. Францішка і вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Шаноўнай Сястры Гарэцці Мількевіч з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем мноства Божых ласкаў на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святой Заступніцы, шчодрых дароў Святога Духа, а таксама добразычлівых людзей навокал. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас і ўзнагароджвае за дабрыню і вялікае сэрца.
ІІІ Ордэн св. Францішка, колы Жывога Ружанца і вернікі з пар. Тэалін
◊◊◊
Паважанаму Айцу Вальдэмару Слоту з нагоды 10-годдзя душпастарскай паслугі ў нашай парафіі перасылаем мноства найлепшых пажаданняў: здароўя, душэўнага супакою, цярплівасці, моцнай веры, надзеі, а таксама добразычлівасці і павагі ад людзей. Няхай Бог, які ўказаў Вам шлях да святарства, дапамагае ў рэалізацыі паклікання, у абвяшчэнні Божага слова і ў пашырэнні Божага Валадарства на зямлі.
Парафіяне з касц. Перамянення Пана ў Вялікай Бераставіцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Барысевічу з нагоды Імянін жадаем здароўя і шчасця, поспехаў у душпастарскай працы, здзяйснення ўсіх мар, задавальнення і радасці ад выконваемай паслугі. Мы шчыра дзякуем Вам за абвяшчэнне Божага слова, мудрыя і павучальныя казанні, прыклад моцнай веры, за цярплівасць і ахвярную працу ў нашай парафіі. Няхай Хрыстос прытуліць Вас да свайго Найсвяцейшага Сэрца і адорыць бласлаўленнем і здароўем, а наша супольная малітва ўзнясецца да неба і будзе ўдзячнасцю нашага Касцёла за Вас – ксяндза, якога нам паслаў Бог. Аддзяч, Божа, бацькам за сына святара!
З павагай і ўдзячнасцю парафіяне з Наваельні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Шаньчуку з нагоды Імянін перасылаем букет найпрыгажэйшых пажаданняў: шчодрых дароў Святога Духа, сталай апекі Панны Марыі, доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, цярплівасці, сілы і стойкасці, душэўнага супакою, усіх Божых ласкаў і добрых людзей побач.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Гожы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння і Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моц- нага здароўя, штодзённай радасці і 100 гадоў жыцця, душэўнага супакою, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці, усіх Божых ласкаў і сілы для выканання штодзённых душпастарскіх абавязкаў. Шчасці Божа!
Катэдральная моладзь
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Безляповічу і Паўлу Скубу з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні ўсіх Божых ласкаў і Яго бласлаўлення на кожны дзень, нястомнай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і багатага плёну на ніве Пана.
Катэдральная моладзь
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Радзюку з нагоды Імянін прагнем скласці пажаданні шчодрых Божых ласкаў і толькі радасных хвілін. Будзьце святаром паводле сэрца Езуса, мудрым і святым. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, дапамагае пераадолець усе цяжкасці, а Божае слова, якое засейваце ў нашых сэрцах, няхай выдасць сторазовы плён.
Удзячныя вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Урбану, Паўлу Звяжынскаму, Паўлу Гардзейчыку, Паўлу Раманоўскаму і Паўлу Барысевічу ў Дзень імянін жадаем моцы Святога Духа, радасці, што плыве з паклікання, здароўя і мноства шчаслівых і радасных дзён. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя прытуляе Вас да свайго сэрца і дапамагае пераадольваць цяжкія хвіліны.
Вернікі з пар. св. Юзафа ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Беланосу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка на працягу ўсяго жыцця. Няхай кожны дзень Вашай святарскай працы прыносіць шчодры плён, радасць і задавальненне, а побач будуць шчырыя і добразычлівыя людзі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Макараўцаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму ў Дзень святога Заступніка жадаем здароўя, радасці, Божага бласлаўлення, а таксама рэалізацыі ўсіх планаў і намераў. Няхай Вас заўсёды акружаюць промні Божай міласэрнасці, Божая ласка і апека Маці Божай Кангрэгацкай.
З малітвай Ружанцовае кола МБ Нястомнай Дапамогі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавэцкаму ў Дзень імянін перасылаем букет найлепшых кветак і малітоўны вянок, сплецены з нашых удзячных сэрцаў. Няхай Святы Дух асвячае сваім святлом шлях, які Вы выбралі, Маці Божая адорвае сваімі ласкамі, а Анёл-ахоўнік мае ў сваёй апецы. Дзякуем за тое, што Вы ёсць, і гарантуем сваю далейшую малітоўную памяць.
Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Айцу Пятру Вішнеўскаму з нагоды Імянін жадаем здароўя, шчасця, поспехаў у душпастарскай паслузе. Няхай Бог, якому Вы даверыліся, бласлаўляе Вас у кожны дзень жыцця, Найсвяцейшая Маці ахінае сваёй апекай заўсёды і ўсюды, а святы Заступнік абараняе ў розных складаных сітуацыях.
Вернікі з пар. Шылавічы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Лазоўскаму з нагоды Імянін жадаем шмат здароўя, шчасця, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці і святога Заступніка, а таксама святла Святога Духа на кожны дзень душпастарскай паслугі.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам са Струбніцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Імянін і Дня нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя і душэўнага супакою. Жадаем, каб кожны дзень суправаджаўся Божай радасцю і быў больш маляўнічым, чым папярэдні. Няхай будзе шмат прычын усміхацца, таму што Ваша ўсмешка робіць гэты свет лепшым. Жадаем шмат сіл у паўсядзённай душпастарскай працы і плённага супрацоўніцтва з Духам Святым, моцнай веры і блізкасці з Езусам. Толькі ад Яго ідзе шчырае шчасце і любоў, якімі Вы дзеліцеся з усімі, хто знаходзіцца побач. Дзякуй Богу за Вас, за Вашае добрае сэрца і клопат аб парафіянах і святыні. Няхай Бог усемагутны блаславіць Вас, а Маці Божая Кангрэгац- кая і святы Заступнік ахоўваюць і дапамагаюць.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Безляповічу і Паўлу Скубу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: моцнага здароўя, душэўнага супакою, шмат Божай дабрыні, радасці ў сэрцы ад кожнай хвіліны пастарскага служэння, моцнай і сталай веры. Хай Маці Божая Кангрэгацкая акружае Вас сваёй любоўю і спадарожнічае на шляху да Хрыста, а святы Заступнік апекуецца Вамі кожны дзень. Дзякуем за прыклад глыбокай веры. Няхай Пан захоўвае Вас ад бед.
З малітвай Апостальства “Маргарытка” з пар. св. Францішка Ксаверыя ў Гродне
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Паўлу Шаньчуку і Паўлу Урбану з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат здароўя, поспехаў, стойкасці на нялёгкім святарскім шляху, радасці і добразычлівых людзей побач, Божага бласлаўлення на кожны дзень, шчодрых дароў Святога Духа і няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці Божай Шкаплернай. Няхай святы Заступнік абараняе Вас ад усіх бед і няўдач.
З малітвай Апостальства “Маргарытка”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Кубэлю з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог Айцец Вас бласлаўляе, Езус Хрыстус дапамагае быць верным і святым святаром, Святы Дух асвячае і вядзе па Божых сцежках, а Марыя, Маці святароў, па-мацярынску Вамі апекуецца.
Члены Апостальства дапамогі чысцовым душам з Крупава і Валдацішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Юбілею ад шчырага сэрца жадаем Божых ласкаў на кожны дзень. Няхай Ваша жыццё будзе шчаслівым і бла- слаўлёным, побач будуць зычлівыя людзі, а ў сэрцы жыве радасць, дабрыня, любоў і надзея. Няхай Маці Божая Яснагорская заўсёды Вамі апекуецца, Анёл-ахоўнік чувае над Вамі, а побач будуць людзі, гатовыя прыйсці на дапамогу ў цяжкія хвіліны. Ад усяго сэрца дзякуем за дабрыню, адкрытае сэрца і адданую працу на карысць Богу і людзям. Мы ўдзячны Вам за тое, што Вы з намі і для нас, за клопат аб нашай святыні і цудоўныя разважанні Божага слова.
Парафіяне з Капцёўкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Міхалу Ластоўскаму з нагоды Юбілею перасылаем мноства сардэчных пажаданняў. Няхай Езус Хрыстус, якога Вы штодзённа трымаеце ў сваіх святарскіх руках, бласлаўляе кожны Ваш дзень, Маці Божая ахінае сваёй любоўю і апекай, а Святы Дух вядзе праз усё жыццё і нястомна адорвае сваімі дарамі. Жывіце ў здароўі і радасці, а Ваша сэрца няхай заўсёды будзе напоўнена супакоем і любоўю.
Парафіяне з Навасёлкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні. Няхай у гэты радасны дзень Айцец бласлаўляе Вас, Маці Божая, Заступніца святароў, адорвае ўсімі ласкамі і прытуляе да свайго сэрца, а Езус Хрыстус шчыра дапамагае на святарскім шляху. Любіце і служыце сваёй парафіі, Богу і вернікам, а яны заўсёды будуць з удзячнасцю маліцца за Вас.
Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Кучынскаму з нагоды Дня нараджэння i Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, бласлаўлення, шмат радасных хвілін. Няхай Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, Святы Дух асвячае кожны дзень святарскага служэння, Мацi Божая прытуляе да свайго сэрца, а святы Ян Хрысціцель апекуецца Вамі і выпрошвае ў Бога неабходныя ласкі.
Малітоўная група МБ Кангрэгацкай
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пятру Марцінцу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем мноства Божых ласкаў. Няхай усё задуманае здзяйсняецца, радасць і супакой заўсёды госцяць у сэрцы, а побач будуць добрыя і зычлівыя людзі. Жадаем таксама моцнага здароўя на доўгія гады жыцця, сіл і стойкасці ў душпастарскай паслузе і нязгаснага запалу да абвяшчэння Божага Евангелля.
Парафіяне з Азёраў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, радасці і мноства Божых ласкаў. Няхай духоўная і жыццёвая мудрасць будзе Вашым найлепшым скарбам, святы Заступнік дадае моцы і разважлівасці, каб Вы маглі яднаць людзей, а Найсвяцейшая Маці дадасць надзеі, што пасля цяжкай хвіліны надыхо- дзіць добры дзень.
Ружанцовыя колы МБ Кангрэгацкай і МБ Каралевы Супакою з пар. Рэпля
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Аляксандру Адамовічу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, дароў Святога Духа, усіх ласкаў ад Хрыста, моцнага здароўя, душэўнага супакою і зычлівых людзей побач. Мы ўдзячны Богу за тое, што Ён даў нам святара, які нясе людзям Божае слова, святло, надзею і радасць. Дзякуем за малітву, чулае адкрытае сэрца, адданую службу міласэрнаму Богу і людзям. 100 гадоў! Шчасці Божа!
Вернікі з в. Салтанішкі, пар. Нача
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Этэлю з нагоды Імянін дасылаем самыя шчырыя пажаданні. Няхай шлях, абраны для Вас Богам, заўсёды будзе асвечаны Найсвяцейшай Маці. Няхай добры Езус трымае Вас ля свайго сэрца і адорвае бласлаўленнем і ўсімі патрэбнымі ласкамі, а Святы Дух будзе бясконца шчодрым на свае дары. Жадаем таксама здароўя, душэўнага супакою, дабрыні, радасці і цеплыні. Мы ўдзячныя Богу за Вашае добрае сэрца, за клопат аб нашай святыні, увагу і чуласць.
З павагай “Легіён Марыі” з пар. Божай Міласэрнасці ў Гродне
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Калесніку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, дароў Святога Духа, няспыннай апекі Маці Божай, стойкасці на святарскім шляху, душэўнага супакою і радасці ад паклікання. Няхай святы Заступнік нястомна чувае над Вамі, а побач заўсёды будуць добрыя людзі. Шчасці Божа!
Вернікі з в. Андрэеўцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Сарэлу з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем моцнага здароўя, штодзённай радасці, душэўнага супакою, рэалізацыі ўсіх планаў, добразычлівых людзей і поспехаў у душпастарскай працы. Няхай Маці Божая і святы Заступнік апекуюцца Вамі кожны дзень, а ўсемагутны Бог адорвае доўгім жыццём у здароўі і заўсёды падтрымлівае ў цяжкія хвіліны.
Вернікі з пар. Воўпа
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Імянін ад шчырага сэрца перасылаем найлепшыя пажаданні. Жадаем здароўя і дабра, мудрасці і цярплівасці. Няхай добры Бог блаславіць Вас на шляху служэння Яму і людзям, а Маці Божая няспынна Вамі апекуецца. Дзякуем за Божае слова, шчырыя павучальныя казанні, добры настрой, прыязнасць да людзей, любоў да Бога і нас, вернікаў. Дзякуем таксама Богу і бацькам за Вас.
Удзячныя парафіяне з касц. свсв. апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Паўлу Паўлюкевічу з нагоды Імянін складаем букет віншаванняў. Ад усяго сэрца жадаем шчодрых Божых ласкаў, моцнага здароўя, рада- сці ад паклікання. Няхай стойкасць і супакой заўсёды Вам спадарожнічаюць, а Маці святароў апекуецца Вамі з цеплынёй і любоўю, нясе нашыя сумесныя малітвы да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і дапамагае выконваць волю Айца. Дзякуем за мудрае і добрае слова, цудоўны прыклад веры, адданую працу на карысць нашай парафіі. Аддзяч, Божа!
Парафіяне з касц. свсв. Пятра і Паўла ў Граўжышках
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Безляповічу з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою і аптымізму. Няхай Твой жыццёвы шлях будзе доўгім, светлым і радасным. Няхай на ім будуць добрыя людзі, якія змогуць заўсёды падтрымаць, а Твая шчырая малітва і мудрыя павучальныя казанні пранікаюць глыбока ў душы і радуюць людскія сэрцы. Няхай Анёл-ахоўнік заўсёды дапамагае Табе ў жыцці. Мы вельмі Цябе любім і памятаем у сваіх малітвах.
З павагай бацькі, брат з сям’ёй і бабулі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Цыбульскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады і моцнай веры ў Бога. Няхай агеньчык Святога Духа, што ззяе ў Вашым сэрцы, ніколі не слабее. Няхай добры Езус дапамагае ў працы, а Маці Божая Вострабрамская атуляе сваім плашчом. Дзякуем за малітвы і Божае слова, за міласэрнасць да людзей.
З павагай парафіяне з капл. МБ Вострабрамскай, Урцішкі
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, шча- сця, душэўнага супакою, цярплівасці і стойкасці ў душпастарскай працы, апекі Маці Божай і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа і добразычлівых людзей побач.
З памяццю Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Раманоўскаму з нагоды Імянін перасылаем самыя шчырыя пажаданні моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, штодзённай радасці і поспехаў у святарскай працы. Няхай Бог Айцец дадае Вам сіл, Святы Дух надзяляе радасцю і супакоем, а Маці Божая прытуляе да свайго сэрца, нястомна апекуецца і абараняе ад зла. Дзякуем за чуласць і дабрыню. Мы памятаем пра Вас у малітвах. Няхай Вас нястомна аберагае святы Заступнік. Шчасці Божа!
Ружанцовыя колы, члены Апостальства дапамогі чысцовым душам і вернікі з пар. МБ Ружанцовай у Радуні
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Яну Гавэцкаму з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні здароўя на доўгія гады, неабходных сіл для рэалізацыі намераў, аптымізму і як мага больш адкрытых, шчырых сэрцаў на жыццёвым шляху. Няхай няшчасце абыходзіць Вас, а радасць і супакой госцяць у Вашым сэрцы.
“Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі” з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Алегу Яновічу з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем радасных дзён у душ- пастарскай працы, шмат сіл, моцнай веры і Божага бласлаўлення. Няхай мары здзяйсняюцца, усмешка ўпрыгожвае твар, а побач будуць добрыя людзі. Няхай праца на карысць Богу і людзям прыносіць шчодры плён, Анёл-ахоўнік дапамагае ў нялёгкай паслузе, а Бог шчыра аддзячыць бацькам за сына святара.
“Легіён Марыі Нястомнай Дапамогі” з Іўя
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Абухоўскаму з нагоды Імянін сардэчна жадаем моцнага здароўя, шчодрага плёну ў працы на Божай ніве, а таксама Божай дапамогі на нялёгкім святарскім шляху і апекі Найсвяцейшай Панны Марыі на кожны дзень.
Вернікі з в. Галавенчыцы
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Анатолію Захарэўскаму з нагоды Імянін жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень, няспыннай апекі Панны Марыі і святога Заступніка, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, душэўнага супакою, радасці ад выконваемай паслугі, стойкасці і моцы на нялёгкім святарскім шляху.
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Гедройцю з нагоды Імянін ад шчырага сэрца жадаем усіх Божых ласкаў, радасці, моцнага здароўя, цярплівасці і стойкасці на святарскім шляху. Няхай Божая Маці няспынна Вамі апекуецца, а Святы Дух адорвае сваімі шчодрымі дарамі. Ад усяго сэрца дзякуем Вам за Божае слова, добрае сэрца і клопат пра нас і касцёл.
Парафіяльная рада, Галынка
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Паўлу Стволу з нагоды Імянін ад усёй душы жадаем здароўя, шчасця, моцнай веры, мноства новых ідэй і задумак, радасці ад кожнай перажытай хвіліны, любові і павагі ад акружаючых. Няхай Бог умацоўвае Вас сваёю сілай, Божая Маці ахінае апекай, а святы Заступнік дапамагае ва ўсіх патрэбах.
Парафіяне з Рэплі
◊◊◊
Выказваем свае сардэчныя спачуванні і словы хрысціянскай падтрымкі сям’і св. п. Ірэны Сіліневіч, шматгадовай працаўніцы Гродзенскай курыі. Няхай міласэрны Бог прыме яе ў сваё Валадарства.
Рэдакцыя “Слова Жыцця” і працаўнікі курыі

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.