ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

XI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
Адзін з фарысеяў запрасіў Езуса паесці з ім. (...) I вось, жанчына, якая была грэшніцай у горадзе, даведаўшыся, што Ён узлёг за сталом у доме фарысея, прынесла алебастравы флакон пахучага алею і, стоячы ззаду каля ног Ягоных і плачучы, пачала абліваць ногі Ягоныя слязьмі і валасамі сваёй галавы выцірала і цалавала ногі Яму, і намашчвала пахучым алеем.
    Убачыўшы гэта, фарысей, які запрасіў Яго, сказаў сам сабе: “Калі б Ён быў прарокам, то ведаў бы, хто гэтая жанчына, якая дакранаецца да Яго, што яна грэшніца. I Езус сказаў яму ў адказ: “Сымон, Я хачу нешта сказаць табе”. Ён жа кажа: “Скажы, Настаўнік”. “У аднаго крэдытора былі два даўжнікі. Адзін вінен быў пяцьсот дынараў, а другі – пяцьдзесят. Паколькі не мелі чым заплаціць, ён дараваў абодвум. Дык хто з іх больш палюбіць яго?”.
    Сымон адказаў: “Думаю, той, каму больш даравана”. Ён сказаў яму: “Ты правільна разважыў”. I, павярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сымону: “Бачыш гэтую жанчыну? Я прыйшоў у твой дом, і ты не даў Мне вады для ног, а яна слязьмі абліла Мае ногі і выцерла сваімі валасамі. Ты пацалунку Мне не даў, а яна з той хвіліны, калі Я прыйшоў, няспынна цалуе Мне ногі. Ты галавы Мне алеем не намасціў, а яна пахучым алеем намасціла Мне ногі. Дзеля гэтага кажу табе: даруюцца ёй грахі многія за тое, што яна вельмі палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць”. А ёй сказаў: “Даруюцца табе грахі”. I тыя, хто сядзеў за сталом разам з Ім, пачалі казаць самі сабе: “Хто Ён такі, што нават грахі даруе?”. А Ён сказаў жанчыне: “Вера твая ўратавала цябе, ідзі ў спакоі”.

Лк 7, 36–50


Атрымала больш, чым ахвяравала
   Атрымала больш, Бог любіць, калі Яго правакуюць адвагай і жэстам. Прыкладам з’яўляецца жанчына, якую атаясамліваюць з Марыяй Магдаленай. Яна не толькі не пашкадавала каштоўнага алею, але і праігнаравала страхі тыпу “а што людзі скажуць”. Узамен яна атрымала дар, які ўразіў і яе, і прысутных. Пана Бога немагчыма абагнаць у шчодрасці.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.