ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Мокрая хустка

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! Вядома, кожнаму з нас знаёма пачуццё віны. Яго мы адчуваем, калі не слухаемся бацькоў або пасварымся з сябрам. У выніку шкадуем за здзейснены дрэнны ўчынак і просім за гэта прабачэння.
    Раскаянне – непрыемнае пачуццё. Але калі душа здольная яго перажываць, значыцца, чалавек усведамляе, што робіць нешта дрэннае, і імкнецца ў будучым больш не рабіць зла.
    Сёння прапануем Табе паразважаць аб каштоўнасці раскаяння.
У старажытныя часы жыў адзін страшны разбойнік, які наводзіў на людзей жах. Не раз імператар пасылаў на яго атрады салдатаў, але ўсе спробы схапіць разбойніка заканчваліся няўдачай. Тады правіцель паабяцаў злачынцу поўнае прабачэнне, калі той спыніць рабаванні.
    Бандыт быў крануты велікадушнасцю імператара і пайшоў да яго, каб раскаяцца ва ўсіх сваіх злачынствах. Імператар дараваў яму. А пасля разбойнік цяжка захварэў.
Днём і ноччу перад яго вачыма праходзіла чарада пакрыўджаных ім людзей. Пакуты сумлення не давалі заснуць чалавеку. І тады ён з плачам узмаліўся:
    – Божа, даруй і памілуй мяне, як Ты дараваў разбойніку, укрыжаванаму побач з Табою.
    Хустка яго не паспявала высыхаць ад пралітых у малітве слёз.
    Аднойчы ноччу мужчына адчуў, што прыйшла яго апошняя гадзіна. Ён убачыў злых духаў, якія трымалі ў руках спіс яго злачынстваў. Светлыя анёлы стаялі наводдаль і не маглі прыгадаць ніводнай добрай справы ў яго жыцці.
    Калі злыя духі паклалі на адну чашу вагаў лісты, спісаныя злачынствамі, чаша нізка апусцілася.
    – Няўжо няма нічога, што можна было б пакласці на другую чашу? – ціха спытаў адзін з анёлаў.
    Раптам з раскрытай рукі паміраючага выпала мокрая ад слёз хустка.
    – Пакладзём яе, – сказаў анёл.
    І хустка схіліла вагi на свой бок, знішчыўшы запісы злых духаў. А душа разбойніка адляцела да Бога, які прабачыў яму ўсё за слёзы раскаяння.

     – Чаму людзі баяліся разбойніка?
     – Якім чынам бандыт атрымаў прабачэнне ў імператара?
     – Ці раскайваўся разбойнік ва ўчыненых злачынствах?
     – Каго ён убачыў перад смерцю?
     – Чаму мокрая хустка схіліла вагі на свой бок?

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.