ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

VIII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

Актуальная інфармацыя

“Будзьце міласэрнымі, як і Айцец ваш міласэрны” (Лк 6, 36).
Парафіяда будзе праходзіць з 20 па 23 чэрвеня 2016 года ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка) і на стадыёне ЦСК “Нёман”.
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Арганізатары забяспечваюць удзельнікам выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму. Элемент “Святыня” уключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”. Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол, плаванне.
Запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі.
    Узрост удзельнікаў – 11–19 гадоў.
    Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун (можа быць і меншая група).
    Кошт удзелу 50 000 руб. (ёсць магчымасць вызвалення ад аплаты).
    Харчаванне і пражыванне забяспечваюць арганізатары.
   
Праграма Парафіяды 2016
  
    20 чэрвеня
    11.00 – 14.00 – прыезд груп і рэгістрацыя (парафія Гродна-Паўднёвы);
    14.30 – падрыхтоўка да св. Імшы (прыгатаванне літургіі спеваў,
                 магчымасць скарыстання з сакраманту паяднання);
    15.00 – cв. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Кашкевіч),
                 Чэрвеньскае набажэнства, урачыстае адкрыццё Парафіяды;
    16.30 – абед-вячэра;
    17.00 – засяленне ўдзельнікаў (парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна-Вішнявец);
    17.00 – сустрэча апекуноў груп (прысутнасць абавязковая);
    18.00 – конкурс малюнка;
    18.00 – шашкі;
    18.00 – 21.00 – тэатральны конкурс;
    21.30 – вячэрнія малітвы;
    22.00 – адпачынак.
   
    21 чэрвеня
    07.00 – 07.30 – сняданак;
    07.45 – ранішнія малітвы;
    08.00 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Дзевятоўка;
    09.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Яшэўскі SDB);
    10.30 – 11.15 – конкурс ведаў з жыцця і гісторыі Касцёла;
    11.00 – конкурс “Музыка – маё жыццё”;
    13.00 – 14.00 – абед;
    14.00 – 14.45 – біблійны конкурс;
    14.30 – конкурс “Sacro Song”;
    15.00 – выезд на плаванне;
    16.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту ў касцёле;
    16.30 – Вяночак да Божай міласэрнасці;
    17.45 – бласлаўленне на заканчэнне адарацыі;
    16.00 – 17.00 – спаборніцтвы (плаванне);
    17.15 – вяртанне на Дзевятоўку;
    18.00 – 19.00 – вячэра;
    19.00 – сюрпрыз, узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў;
    21.15 – вячэрнія малітвы;
    21.45 – выезд на начлег.
   
    22 чэрвеня
    07.00 – 07.30 – сняданак;
    07.30 – выезд аўтобусамі ў парафію Гродна-Вішнявец;
    07.45 – ранішнія малітвы;
    08.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Юзаф Станеўскі);
    09.00 – выезд на гарадскі цэнтральны стадыён;
    09.40 – урачыстае распачацце спартыўных спаборніцтваў;
    10.00 – 14.00 – спартыўныя спаборніцтвы на стадыёне;
    14.00 – 15.00 – абед;
    15.00 – 18.30 – спартыўныя спаборніцтвы на стадыёне;
    18.30 – узнагароджванне пераможцаў некаторых конкурсаў першых двух дзён;
    19.45 – вячэра;
    20.45 – выезд у парафію Гродна-Катэдра;
    21.00 – вячэрнія малітвы;
    21.45 – выезд на начлег у парафіі Гродна-Паўднёвы і Гродна- Вішнявец.
   
    23 чэрвеня
    07.30 – 08.30 – сняданак;
    08.45 – ранішнія малітвы;
    09.00 – св. Імша (галоўны цэлебрант – кс. бп Аляксандр Кашкевіч);
    10.30 – уручэнне ўзнагарод;
    11.30 – супольны пачастунак і заканчэнне Парафіяды.

    Заяўку на парафіяду неабходна даслаць да 1 чэрвеня 2016 года на адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Кожны ўдзельнік павінен мець пры сабе аформленую медыцынскую карту ўдзельніка Парафіяды з фотаздымкам, не старэйшым за адзін год.
    Кантактныя тэлефоны: (8-033) 624-35-22, (8-029) 319-54-65 – кс. Артур Малафей.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.