ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сустрэчы для закаханых

Актуальная інфармацыя

27–29 мая ўсе закаханыя пары запрашаюцца на сустрэчы ў парафіяльны цэнтр касцёла Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы (г. Гродна).
   
    Гэта цудоўная магчымасць распазнаць пакліканне, паглыбіць свае адносіны, і, магчыма, прыняць рашэнне на будучыню. Яны прызначаны як для заручаных, так і для пар, якія сустракаюцца без вызначанай даты вяселля. У мерапрыемстве могуць прымаць удзел пары закаханых незалежна ад канфесійнай прыналежнасці. Асабліва карыснымі яны будуць для тых, хто не мае магчымасці часта сустракацца з-за працы, вучобы ці вялікай адлегласці.

    Праграма “Сустрэч для закаханых” прапануе:
    • навучанне дыялогу – дарозе ўзаемнага пазнання, як падчас спатканняў адно з адным, у перыяд заручын, так і на працягу магчымага будучага шлюбнага жыцця;
    • лепшае пазнанне рыс асобы, чаканняў, планаў, поглядаў, жыццёвых установак людзей, з якімі ўдзельнікі плануюць звязаць сваё жыццё;
    • глыбейшае разуменне значэння таямніцы шлюбу;
    • правядзенне аналізу, наколькі планы сумеснага жыцця дакладныя і сталыя.
   
    “Сустрэчы для закаханых” дапамогуць убачыць перспектывы сваіх адносін, могуць стаць тым штуршком, які прывядзе да сур’ёзных сумесных рашэнняў.
   
    Кантактныя нумары для запісу:
    Павел і Алена Кузьміцкія (8-029) 604-54-67; Іван і Алена Лубінскія (8-029) 556-26-35, (8-029) 140-84-56, (8-029) 782-14-66; e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript .

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.