ГРОДНА
Чацвер,
25 красавіка
2024 года
 

Яблык

Дзіцячы куточак

Чаму кароль пагарджаў падарункамі жабрака і смяяўся з яго?
    Чаму аднойчы манарх усё ж пачаў цаніць яблыкі жабрака?
    Ці не падобны мы часам да гэтага караля?
    Хто нагадвае ціхага, цярплівага і пакорнага чалавека?
    Дзе ўтоены найпрыгажэйшы дар, які нам пакінуў Хрыстос?
    Што гэта за дар?
Кожную раніцу багаты кароль збіраў даніну ў сваіх падданых. Ён сядаў на вялізным троне, усцеленым чырвонай матэрыяй, у руку браў залаты скіпітр, а на галаву ўскладаў карону, аздобленую каштоўнымі камянямі. Яму ўсяго хапала. У яго была цудоўная сям’я – жонка і дзесяць дзяцей, якім належалі ўсе багацці, вялікае каралеўства, шмат мудрых дарадцаў, войска і, што самае галоўнае, не было ніякіх ворагаў. Таму ён мог жыць спакойна і без страху. Здавалася б, кароль павінен быць шчаслівы, але так не было. Яму проста стала страшна сумна. Кароль спадзяваўся, што, можа, урэшце рэшт здарыцца штосьці, што зменіць яго манатоннае жыццё.
Сярод розных падданых, якія штодзённа з’яўляліся ў двары, быў адзін жабрак. Ён прыносіў каралю яблык, а потым адыходзіў гэтак жа ціха, як і ўваходзіў. Кароль, які прывык атрымліваць шыкоўныя дары, прымаў падарунак з пэўнай іроніяй і паблажлівасцю. Калі толькі жабрак адварочваўся, кароль здзекаваўся з яго, а разам з ім – і ўвесь двор. Нават каралеўскія дзеці высмейвалі бедняка, за што мудрая нянька іх кожны раз папракала. Жабрак адчуваў, што ім пагарджаюць, але зусім не адчайваўся з-за гэтага. Ён вяртаўся кожны дзень, каб перадаць у каралеўскія далоні чарговы дар.
    Кароль прымаў яго як заўсёды. Яблык адкладваў у падрыхтаваны для гэтага выпадку кошык, што стаяў побач з тронам. У ім былі ўсе яблыкі, якія цярпліва і пакорна прыносіў жабрак.
    Аднойчы любімая каралеўская малпа ўзяла адзін яблык і ўкусіла яго, а затым, выплюнуўшы, кінула пад ногі каралю. Манарх анямеў ад здзіўлення, калі заўважыў унутры яблыка бліскучую жамчужыну. Ён адразу ж загадаў, каб разрэзалі ўсе яблыкі з кошыка. У кожным з іх знаходзілася такая ж жамчужына. Уражаны кароль адразу ж загадаў паклікаць да сябе жабрака і пачаў яго распытваць.
    – Я прыносіў табе гэтыя дары, – адказаў чалавек, – каб ты зразумеў, што кожны дзень цябе адорваюць незвычайным падарункам, якога ты нават не заўважаеш.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.