ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

XXIII Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 7–9 мая ў г. Масты
   
    Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты прафесійных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў! Запрашаю Вас на чарговыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі. У гэтым годзе Вас будзе прымаць парафія ў г. Масты, а таксама памежныя з ёю парафіі (Рось, Воўпа, Мікелеўшчына, Правыя Масты). Галоўным дэвізам сустрэчы cтануць словы “Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці”.
    Заахвочваю Вас па меры магчымасці прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць часам падрыхтоўкі перад Сусветнымі днямі моладзі ў Кракаве.
    Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
   
    На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
Разам будаваць хрысціянскую супольнасць
    Сёння моладзь усё часцей “сустракаецца” ў віртуальным свеце. Жывыя адносіны замяняюцца перасыланнем кароткіх паведамленняў, збіраннем лайкаў у сацыяльных сетках. Інтэрнет поўнасцю “зацягнуў” маладых людзей, вырваўшы іх з сапраўднага свету. На Дыяцэзіяльных днях моладзі ствараюцца ўмовы рэальнай сустрэчы, якой так часта не хапае для спаткання з Езусам і іншым чалавекам.
    На Дыяцэзіяльныя дні моладзі збіраецца лепшая моладзь. Сустрэча прызначана для духоўнай інтэграцыі маладых людзей. Яны могуць пабачыцца з даўнімі сябрамі і пазнаёміцца з новымі. Пасля такіх спатканняў сэрца поўніцца ўдзячнасцю Богу за тое, што Ён збірае маладых людзей разам у адну вялікую хрысціянскую сям’ю.
    Кожная сустрэча звязана з канкрэтнай тэмай. Яна адносіцца да жыцця паўсюднага і лакальнага Касцёла. З нагоды Года міласэрнасці ў каталіцкім Касцёле, а таксама 25-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі моладзь паклікана праз учынкі міласэрнасці для душы і цела пацвердзіць тое, што хрысціянская любоў – гэта не прыгожыя словы і абяцанні, а канкрэтныя ўчынкі любові. Удзельнікі спаткання маюць магчымасць выбраць адзін з учынкаў і практыкавацца ў ім у сваім штодзённым жыцці.
    “Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці”. Менавіта так гучыць дэвіз сёлетняй сустрэчы. Хочацца данесці да ўдзельнікаў, што кожны з’яўляецца інструментам у руках Бога. Айцец паклікаў нас – сваіх дзяцей – быць апосталамі Божай міласэрнасці, а не чакаць, каб добрыя справы здзяйсняліся кімсьці іншым. Міласэрнасць здольны чыніць кожны. Трэба толькі абудзіць унутранае жаданне і заручыцца падтрымкай Пана.
    ХХІІІ Дыяцэзіяльныя дні моладзі пройдуць у Мастах. Мясцовая парафія паўстала адносна нядаўна. На яе тэрыторыі пражывае шмат моладзі. Было б доб-ра, каб як мага больш маладых людзей з гэтай мясцовасці прыняло ўдзел у спатканні і тым самым паглыбіла сваю сувязь з Касцёлам.
    Дні моладзі стануць выклікам для вернікаў. Перш за ўсё, для парафіян у Мастах, якія прымаюць моладзь дыяцэзіі, а таксама для тых, хто рыхтуе начлегі ў Росі, Воўпе, Мікелеўшчыне і Правых Мастах. Людзям прадстаўляецца выдатная магчымасць аказаць хрысціянскую гасціннасць удзельнікам моладзевага спаткання, адначасова здзейсніўшы ўчынак міласэрнасці.
    Традыцыйныя госці – біскупы дыяцэзіі. А таксама ўсе тыя, хто праявяць сваю зацікаўленасць да праграмы сустрэчы.
    Кожны ўдзельнік пакліканы Богам. Калі малады чалавек трапляе на Дыяцэзіяльныя дні моладзі, значыць, Бог хача, каб ён пакінуў свае заняткі і выбраў тое, што яму падказвае сэрца. Таму ўдзельнік проста абавязаны па-максімуму скарыстаць з гэтага спаткання.
    Май – цудоўная пара. Час перад заканчэннем школьнага навучальнага года і экзаменацыйнай сесіяй у студэнтаў. Маладыя людзі могуць адпачыць і пабыць разам, каб пазней з новымі сіламі прысвяціць больш увагі навуцы і экзаменам.
    Дні моладзі – пэўны экзамен на маладосць. Трэба быць гатовымі да розных перашкод, падрыхтаванымі да сціплых умоў пражывання. Заахвочваю моладзь прыязджаць з пазітыўным настроем і шчырым жаданнем будаваць з іншымі радасную хрысціянскую атмасферу спаткання.
    Да сустрэчы, дарагая Моладзь!
   
ПРАГРАМА ДДМ 2016
   
    Субота, 7 мая
    15.00 Рэгістрацыя і раскватараванне
    18.00 Прывітанне ўдзельнікаў і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту
    18.30 Святая Імша
    20.00 Вячэра (пры касцёле)
    20.40 Канферэнцыя “Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць”
    21.10 Канцэрт
    22.15 Вэчэрняя малітва і бласлаўленне, раз’езд па вызначаных парафіях на начлег
   
    Нядзеля, 8 мая
    09.00 Ранішнія малітвы ў парафіях
    10.30 Катэхезы ў катэхезах (праца у групах на тэму учынкаў міласэрнасці для душы і цела)
    12.00 Падвядзенне вынікаў катэхез
    13.00 Святая Імша
    14.30 Абед
    15.30 Вяночак да Божай міласэрнасці
    15.45 Прэзентацыя моладзевых груп і размова з цікавымі людзьмі
    18.00 Вячэра (пры касцёле)
    19.30 Эўхарыстычная адарацыя і сакрамант пакуты
    21.00 Канцэрт
    22.15 Вячэрняя малітва і бласлаўленне, раз’езд па вызначаных парафіях на начлег
   
    Панядзелак, 9 мая
    09.00 Ранішнія малітвы ў парафіях
    10.30 Святая Імша
    11.30 Канцэрт праслаўлення, заканчэнне

Умовы ўдзелу:
    - узрост ад 16 гадоў (для малодшых неабходны старэйшы апякун);
    - рэлігійны намер;
    - спальнік і дыванік;
    - уласныя кубак, лыжка і міска;
    - сродкі гігіены і рэкамендаваныя лякарствы;
    - асабісты ўзнос 30 000 бел. руб. (існуе магчымасць звальнення з узносу).
   
    Паведаміць аб удзеле групы неабходна да 30 красавіка:
    у Мастах: кс. Віктара Ханько (8-029-586-39-16),
    у Гродне: кс. Антонія Грэмзу (8-0152-74-00-73, 8-029-632-43-73,
    e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript ),
    у Ваўкавыску: кс. Дзмірыя Леўчыка (8-029-285-83-50).
   
    Прыезд і ад’езд: уласным транспартам, аўтобусамі і цягніком.
   
    Пробашч парафіі павінен вызначыць адказнага за групу (нумар маб. тэл. і ўзрост), а таксама напісаць дакладны спіс удзельнікаў (імя, прозвішча, узрост, населены пункт).
    Падчас удзелу ў сустрэчы будзе магчымасць паказаць прэзентацыю сваёй групы (5–7 хвілін). Тэма прэзентацыі – “Мы прылады Божай міласэрнасці”.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.