ГРОДНА
Аўторак,
16 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (115)

Прэса

Папа здзейсніў
мару хворай дзяўчынкі

   Надзвычай кранальная падзея адбылася на агульнай аўдыенцыі.
   
   Папа Францішак сустрэўся з пяцігадовай дзяўчынкай з ЗША, якая ў выніку рэдкай генетычнай хваробы ў хуткім часе поўнасцю страціць зрок і слых. Трохі раней яна прызналася бацькам, што больш за ўсё, пакуль бачыць і чуе, яна хацела б пабываць у Ватыкане і сустрэцца са Святым Айцом.
    Францішак усклаў далонь на вочы хворай і, блаславіўшы, хвіліну маліўся над ёю. Затым, сам будучы вельмі ўзрушаным, размаўляў з дзяўчынкай і яе ўсхваляванымі бацькамі. Ліза падарыла Пантыфіку скрыначку з кавалкам метэарыта, які ўпаў у Агаё. Святы Айцец упэўніў, што будзе памятаць аб ёй і яе блізкіх у штодзённай малітве.


Беларуская выстава
ў Ватыкане

   Выстава сакральнага мастацтва з Беларусі стане першай у гісторыі такога роду ініцыятывай з Усходняй Еўропы ў Ватыканскіх музеях.
   

   Увазе наведвальнікаў Ватыканскіх музеяў будуць прадстаўлены сакральныя выявы, створаныя ў розныя гістарычныя перыяды, найбольш значныя творы беларускай мастацкай традыцыі.
    Улічваючы тое, што Беларусь знаходзіцца на мяжы паміж праваслаўнай і каталіцкай часткамі Еўропы, выстава прадэманструе, наколькі заходняе хрысціянства з’яўляецца падобным, і, у той жа час, адметным ад усходняга. Падзея будзе насіць экуменічны характар.
   

Урачыстая інсталяцыя
Гродзенскага капітула

   Ва ўрачыстасць Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбудзецца ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага капітула. Канонікі капітула пачнуць у гэты дзень сваё служэнне.
   10 сакавіка ў будынку гродзенскай курыі былі агучаны прозвішчы святароў, прызначаных канонікамі катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра Каралевіча. Сярод іх восем грэміяльных і дзевяць ганаровых канонікаў. Усім былі ўручаны дэкрэты.
    На ўрачыстую інсталяцыю капітула, якая будзе першай у гісторыі Гродзенскай дыяцэзіі, усіх жадаючых шчыра запрашае біскуп Аляксандр Кашкевіч.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  260

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.