ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (71)

Варта ведаць

  Папа абвясціў збор грошай на карысць ахвяр канфлікту ва Украіне. Ён павінен адбыцца ў нядзелю 24 красавіка ва ўсіх каталіцкіх касцёлах Еўропы. Пантыфік абвясціў аб гэтым рашэнні ў кароткай прамове перад малітвай “Regina caeli” пад канец святой Імшы, якую адправіў на плошчы св. Пятра ў Нядзелю Божай міласэрнасці. “Я заахвочваю вернікаў далучацца да гэтай ініцыятывы праз свой шчодры ўклад. Гэты акт міласэрнасці павінен не толькі аблегчыць матэрыяльныя цярпенні, але таксама выразіць блізкасць і салідарнасць маю асабістую і ўсяго Касцёла адносна Украіны”, – сказаў Папа.

    На тэрыторыі Фацімскага санктуарыя на працягу 2017 года плануецца больш за 150 розных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя марыйных аб’яўленняў. Як паведаміў рэктар санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у Фаціме а. Карлас Кабэчыньяс, ініцыятывы маюць як рэлігійны, так і культурны характар. Сярод іх – кангрэсы, калоквіумы, спектаклі, а таксама музычныя канцэрты. Розныя акцыі ўжо адбываюцца на працягу некалькіх месяцаў. Апошнім разам шэсць партугальскіх кампазітараў падрыхтавалі твор, заснаваны на ўспамінах с. Люцыі душ Сантуш, якая была сярод дзяцейвізіянераў падчас Фацімскіх аб’яўленняў.
   
     Калючка з цярновага вянка, што захоўваецца ў рэлікварыі ў італьянскім катэдральным саборы, крываточыць кожны раз, калі Вялікая Пятніца прыпадае на 25 сакавіка, урачыстасць Звеставання Пана. Цуд назіраюць з 1633 года. Так адбылося і ў гэтым годзе. Навуковая камісія канстатавала з’яўленне трох “сферычных утварэнняў, гем” на цярноўніку. Спецыялісты таксама ўбачылі “рэшткі надзвычайнай з’явы”, якую назіралі ў 2005 годзе. Менавіта тады цуд адбыўся ў апошні раз. У наступны раз ён паўторыцца толькі ў 2157 годзе.
     
    “Дастаткова быць карыстальнікам тэлефона з сістэмай андроід і мець у сэрцы жаданне дапамагчы дзецям, маці якіх збіраюцца зрабіць аборт”, – кажа Ганна Сухы з Фонду маленькіх ножак, якая на сёлетні Дзень святасці жыцця падрыхтавала мабільны дадатак “pro-life”. “Усынаві жыццё” – гэта ідэальнае рашэнне, якое ў любым месцы і ў любы час дазваляе здзейсніць духоўнае ўсынаўленне зачатага дзіцяці. Дадатак створаны для таго, каб паказаць, як выглядае прэнатальнае развіццё.
   
    Падчас СДМ “Карытас” будзе адказваць за зоны грамадскага харчавання і мабільныя харчавальныя пункты. “Яны будуць паўтарацца, будуць добра прыкметнымі і размесцяцца ў раёне галоўных рэлігійных урачыстасцей”, – сцвярджае Кацярына Рыбіцкая, кансультант “Карытас” Кракаўскай архідыяцэзіі. У склад зон увойдуць пункты выдачы як цёплых пасілкаў, так і сухога правіянту. Будуць там і свайго роду кавярні – месцы, дзе пілігрымы змогуць хутка выпіць каву з пірожным.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.