ГРОДНА
Чацвер,
18 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (114)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    На крыжы Езус адкрывае міласэрнасці Айца грэх свету, а разам з ім усе нашыя грахі. Ніхто і нішто не выключаны з гэтай ахвярнай малітвы Хрыста. Гэта азначае, што мы не павінны баяцца прызнаць сябе грэшнікамі і вызнаць сваю грэшнасць, паколькі кожны грэх быў забраны Сынам на крыж. А калі мы, будучы спакушанымі, вызнаём гэты грэх, давяраючыся Хрысту, то можам быць упэўнены, што ён нам прабачаны. Сакрамант паяднання дэманструе кожнаму моц прабачэння, якая вынікае з крыжа і аднаўляе ў нашым жыцці ласку міласэрнасці, якой для нас быў Езус! Мы не павінны баяцца нашай марнасці: моц любові Укрыжаванага не ведае перашкод і ніколі не заканчваецца.
        
Фрагмент прамовы падчас агульнай аўдыенцыі Святога Айца, 06.04.2016  
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Што азначае бязмежная Божая міласэрнасць для нас, людзей ужо XXI стагоддзя? Тое, што яна неабмежаваная і ёю можа карыстацца кожны чалавек. Калі хтосьці багаты, то сваім багаццем ён можа дзяліцца з кім толькі захоча. Так і з Богам. Ён імкнецца дзяліцца з намі ласкай сваёй міласэрнасці. Калі хтосьці захоча зачэрпнуць з крыніцы Божай міласэрнасці, то можа гэта ўчыніць заўсёды. Ёсць, аднак, адна ўмова. Неабходна захацець. Езус казаў св. Фаустыне Кавальскай, што перш чым прыйдзе справядлівы суддзя, Ён адчыняе дзверы міласэрнасці. Хто не жадае прайсці праз іх, той павінен будзе прайсці праз дзверы справядлівасці.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас св. Імшы ў мінскай парафіі МБ Ружанцовай у нядзелю Божай міласэрнасці

biskupКс. бп Аляксандр Кашкевіч

   Жыццё з’яўляецца самым вялікім дарам, які Бог даў чалавеку, і чалавек павінен ставіцца да яго як да дару – з удзячнасцю, пашанай, радасцю, гатоўнасцю да яго прыняцця і з вялікім клопатам. Прыкладам прыняцця дару жыцця з’яўляецца Панна Марыя, якая падпарадкавала сваю волю Божай, свае планы – планам Створцы, свае намеры – намерам Бога.
    Усё, што сапраўды з’яўляецца вялікім у свеце, можна выканаць толькі тады, калі воля чалавека адказвае словам “так” волі Бога. Толькі згода волі чалавека з воляй Бога можа здзяйсняць цуды і дае шчасце, як у асабістым жыцці, так і ў жыцці сем’яў і цэлых супольнасцей.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай ва ўрачыстасць Звеставання Пана

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  258

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.