ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (114)

Прэса

У Вялікі чацвер
Святы Айцец
абмыў ногі бежанцам

   Літургія прайшла ў цэнтры для мігрантаў, якія чакаюць атрымання прытулку ў Італіі.
   
   Гэтым простым і выразным жэстам Папа хацеў сказаць аб патрэбе належнай увагі да самых слабых, аб тым, што мы пакліканы вярнуць ім год- насць. Святы Айцец заклікаў паглядзець на Пасху вачыма тых, хто перажывае сваю веру ў служэнні асобам, якія носяць на сваім абліччы сляды пакут і насілля.

radio-vaticanaБеларускія ліквідатары
аварыіна ЧАЭС
сустрэнуцца з папам Францішкам

   У сустрэчы з Пантыфікам, як чакаецца, прымуць удзел каля 50 ліквідатараў. На аўдыенцыі будуць прысутнічаць таксама іерархі, у ліку якіх беларускі арцыбіскуп.
   
   

   Сустрэча Пантыфіка з ліквідатарамі будзе прымеркавана да 30-годдзя з дня аварыі на ЧАЭС. Папа Францішак не ўпершыню звяртае асаблівую ўвагу на пытанні экалогіі і навакольнага асяроддзя.
    У сваёй энцыкліцы “Laudato si´”, прысвечанай праблемам экалогіі, Папа задаецца пытаннем: “Які свет мы хочам перадаць тым, хто прыйдзе пасля нас, дзецям, якія зараз падрастаюць?”. Пасланне Святога Айца з’яўляецца спробай звярнуць увагу вернікаў на гэтую хвалюючую акалічнасць.
   

Пярсцёнак Жаны д’Арк
вярнуўся ў Францыю

   Святая Жана ўзначальвала французскія войскі падчас Стогадовай вайны паміж Францыяй і Англіяй. У самы цяжкі для Францыі час яна змяніла ход вайны на карысць сваёй Радзімы.
   Грамадства сабрала каля 425 тысяч даляраў, каб выкупіць на англійскім аўкцыёне пярсцёнак, які належаў каталіцкай святой, ваярцы і нацыянальнай гераіні Францыі. Пазалочаны срэбны пярсцёнак мае надпісы “IHS” і “MAR” – “Езус Хрыстус Збаўца” і “Марыя”. Яго Жане падарылі бацькі, якія былі заможнымі сялянамі.
    Інквізітарскі працэс, які адбыўся праз 25 гадоў пасля спалення святой, цалкам апраўдаў Жану і назваў злачынцамі яе суддзяў. У 1909 г. Жанна д’Арк была беатыфікавана, а ў 1920 г. – кананізавана.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.