ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

III Нядзеля Вялікага Посту

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Лукі
У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэтае: “Думаце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Ерузалеме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся, усе таксама загінеце”.
    I расказаў вось якую прыпавесць: “Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. I сказаў вінаградару: «Вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?» Але той сказаў яму ў адказ: «Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе»”.

Лк 13, 1–9


Божая цярплівасць
   Так шмат гаворыцца пра Божую міласэрнасць: што Бог будзе памяркоўны, што дастаткова толькі перад смерцю шкадаваць за грахі, што так на самой справе, цяжкія грахі – рэдкасць. У выніку, хтосьці недасведчаны можа падумаць, што Бог – гэта такі дабрадушны дзядуля, які бывае празмерна паблажлівы да сваіх унукаў. Звычайна ў шкоду для апошніх.
    Кожны з нас, створаны па вобразе Божым і адкуплены крывёю Збаўцы, не можа адчуваць сябе “бяспечным”. Ніхто не можа адпачываць на лаўрах у імкненні да дасканаласці. Унутраны неспакой у клопаце пра плён павінен быць адной з асноўных частак нашага штодзённага духоўнага жыцця. Божая міласэрнасць праяўляецца ў Божай цярплівасці і ў кожным чарговым шансе на ўзрастанне і плён. Важна ўсё: час, Вялікі пост, рэкалекцыі...

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.