ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (66)

Варта ведаць

•   Рыхтуецца чарговае замежнае падарожжа Святога Айца. Папа абяцаў наведаць Калумбію. Аб гэтым паведаміў старшыня епіскапата ў гэтай краіне абп Луіз Аўгуста Кастра Кірога. Францішак згадзіўся наведаць Калумбію ў першай палове наступнага года. Папскі візіт павінен паспрыяць умацаванню міру ў гэтай краіне пасля заключэння пагаднення паміж урадам і левымі паўстанцамі з групоўкі FARC. “Перагаворы па гэтай справе яшчэ вядуцца. Прыезд Папы не залежыць ад заключэння пагаднення”, – заўважыў абп Кастра Кірога. 

    Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі 22 студзеня Цімаці Кука, старшыню савета амерыканскай кап’ютарнай кампаніі “Apple”, а 15 студзеня – кіраўніка амерыканскай транснацыянальнай публічнай карпарацыі “Google” Эрыка Шміта. Аб падрабязнасцях сустрэчы ў Ватыкане не інфармуецца. Аўдыенцыі адбыліся пасля хвалі тэрарыстычных актаў у Парыжы, Сан-Бернардзіна, Стамбуле і Джакарце. Гэта таксама выклікала большую зацікаўленасць і дыскусіі на тэму ролі грамадскіх платформ, такіх як “Twitter”, “YouTube” і “Facebook”.
   
   •  Пастаянны назіральнік Апостальскай Сталіцы пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку выступіў у Савеце Бяспекі. Падчас адкрытай дыскусіі абп Бернардзіта Ауса выказаўся ў абарону грама-дзянскіх асоб ва ўзброеным канфлікце. Ён адзначыў, што за злачынствы, учыненыя супраць мірнага насельніцтва, у той ці іншай ступені адказная ўся міжнародная супольнасць: з-за абыякавасці і маўчання або вытворчасці і продажу зброі. На думку арцыбіскупа, варта ўзмацніць закон аб абароне грамадзянскіх асоб у час баявых дзеянняў, пераканацца, каб яго прытрымліваліся, і несці усякую магчымую дапамогу людзям, якія пацярпелі.
     
    У канцы студзеня ў Кіеўскай праваслаўнай багаслоўскай акадэміі адбылася прэзентацыя малітоўніка на ўкраінскай мове, надрукаванага шрыфтам Брайля. У арганізацыі і фінансаванні выдання для невідушчых прынялі ўдзел Сінадальны аддзел сацыяльнага служэння і дабрачыннасці Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата “Eleos-Ukraine”, аддзел арганізацыі дабрачыннасці і сацыяльнага служэння Валынскай епархіі УПЦ КП, Валынскі абласны цэнтр Усеўкраінскай моладзевай грамадскай арганізацыі інвалідаў з недахопамі зроку “Генерацыя паспяховага дзеяння”. Унікальны малітоўнік выйшаў тыражом 400 асобнікаў.
   
   •   Правінцыял польскіх дамініканцаў а. Павел Казацкі прызначыў а. Мацея Сашыньскага і а. Войцеха Пруса душпастарамі Ледніцкага руху. А. Ян Гура, ініцыятар сустрэч моладзі “Ледніца 2000”, які да гэтага часу быў душпастарам руху, памёр у снежні мінулага года. Абодва душпастары займуцца падрыхтоўкай ХХ Сустрэчы моладзі, якая адбудзецца на Ледніцкіх палях 4 чэрвеня. Юбілей “Ледніцы” будзе спалучаны са святкаваннем 1050-годдзя хросту Польшчы і 800-годдзя дамініканцаў. Сустрэчы на працягу 19 гадоў сабралі разам звыш 1,8 млн маладых удзельнікаў з Польшчы і ўсяго свету.

credo-ua.org; gosc.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.