ГРОДНА
Пятніца,
19 красавіка
2024 года
 

Сняданак з Богам

Дзіцячы куточак

Прывітанне, Маленькі Сябар! А ці ведаеш Ты, дзе можна сустрэць Бога? Мажліва, у касцёле, на катэхезе... Так, але не толькі. Бога можна ўбачыць у кожным чалавеку, бо чалавек створаны па Яго вобразе і падабенстве. Гэта значыць, што Гасподзь жыве ў кожным з нас, у нашых блізкіх, сябрах, знаёмых і незнаёмых. Як у гэтым упэўніцца?
    Глядзець на ўсё з чыстым сэрцам: адкрыта і шчыра.
    Сёння прапануем Табе паразважаць над тым, што робіць людзей шчаслівымі.
Якое моцнае жаданне было ў хлопчыка?
    Каго ён сустрэў у парку?
    Чаму вырашыў падзяліцца сваім сняданкам?
    Чым хлопчыка ўразіла пажылая жанчына?
    Пра якога Бога расказвалі ў сваіх сем’ях хлопчык і жанчына?
Жыў на свеце маленькі хлопчык, які моцна хацеў сустрэцца з Богам. Ён ведаў, што туды, дзе жыве Усявышні, дарога доўгая, таму напоўніў свой заплечнік кексамі, банкамі з ліманадам і адправіўся ў падарожжа.
    Калі ён прайшоў каля трох кварталаў, то ўбачыў пажылую жанчыну. Яна сядзела ў парку на лаўцы і глядзела на галубоў. Хлопчык прысеў побач і адкрыў свой заплечнік. Ужо хацеў зрабіць некалькі глыткоў ліманаду, як заўважыў, што жанчына галодная, і прапанаваў ёй кекс. Жанчына з удзячнасцю прыняла салодкі пачастунак і ўсміхнулася. Яе ўсмешка была такой цудоўнай, што хлопчык захацеў убачыць яе зноў і прапанаваў жанчыне таксама і ліманад. Яна ўсміхнулася яму зноў. Хлопчык быў у захапленні! Яны сядзелі там увесь дзень, елі і ўсміхаліся, не кажучы ні адзінага слова.
    Калі пачало змяркацца, хлопчык адчуў, што моцна стаміўся, і стаў збірацца дадому. Ён падняўся, каб пайсці. Але не зрабіўшы і некалькіх крокаў, развярнуўся, пабег назад і моцна абняў пажылую жанчыну. Яна адарыла яго самай радаснай усмешкай.
    Калі хлопчык прыйшоў дадому, мама здзівілася той радасці, якая свяцілася на твары сына. І спытала: – Што цябе зрабіла такім шчаслівым?
    Хлопчык адказаў:
    – Я снедаў з Богам.
    Перад тым, як мама паспела нешта сказаць, ён дадаў:
    – Ты ведаеш, у Яе самая прыгожая ўсмешка ў свеце!
    Тым часам пажылая жанчына, якая таксама свяцілася ад радасці, вярнулася дадому.
    Яе сын быў здзіўлены выразам спакою на яе твары. І спытаў:
    – Мама, чаму ты такая шчаслівая сёння?
    Яна адказала:
    – У парку я ела кексы з Богам.
    І перад тым, як сын змог адказаць, дадала:
    – Ведаеш, а Ён нашмат маладзейшы, чым я думала.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  257

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.