ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (108)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    У Святым Пісанні Бог прадстаўлены як “Бог міласэрны”. Гэта імя, праз якое Ён адкрывае нам сваё аблічча і сэрца. Ён сам, паводле Кнігі Зыходу, аб’яўляючыся Майсею, акрэслівае сябе наступным чынам: “Пан, Пан Бог міласэрны і літасцівы, доўгацярплівы і шматміласцівы, і праўдзівы” (34, 6). Таксама і ў іншых тэкстах мы можам знайсці гэтую формулу, з пэўнымі зменамі, але націск заўсёды падае на міласэрнасць і любоў Бога, які нястомна прабачае.
    Пан “міласэрны”: гэтае слова выклікае стаўленне пяшчотнага клопату, такога, якім маці ахінае сваё дзіця. Сапраўды, яўрэйскае слова, выкарыстанае ў Бібліі, схіляе нас да думкі аб нечым унутраным, а таксама аб улонні маці. Таму яно прапануе вобраз Бога неабыякавага, які паказвае нам свае пачуцці, як маці, калі бярэ на рукі сваё дзіця, жадаючы толькі любіць яго, абараняць, дапамагаць, гатовая аддаць яму ўсё, нават саму сябе. Гэта любоў, якая можа быць апісана, у добрым сэнсе, як кранаючая да глыбіні.
        
Агульная аўдыенцыя Святога Айца, 13.01.2016 г.   
 


Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Мы знаходзімся ў касцёльным чаўне на ўзбураных хвалях акіяну XXI стагоддзя. Часам здаецца, што хвалі секулярызму знішчаць Касцёл і мы ўсе загінем у моры бязбожжа. Але падобна было і ў часы ганенняў на Касцёл. Тады здавалася, што са смерцю апошняга святара настане канец Касцёла. Аднак Бог меў іншыя планы, і мы сталі не толькі сведкамі, але і ўдзельнікамі працэсу адраджэння Касцёла пасля трох пакаленняў атэізацыі. Адным са знакаў гэтага адраджэння з’яўляецца дабрачыннасць, якая займае вельмі важнае месца ў жыцці і служэнні Касцёла. Так было ў першыя стагоддзі жыцця Касцёла, так ёсць цяпер, так будзе да канца часоў. Нездарма Хрыстос кажа, што бедных мы будзем мець заўсёды.

Фрагмент гаміліі, прамоўленай падчас асвячэння дома сясцёр св. Вінцэнта дэ Поля (шарытак) у Мінску

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.