ГРОДНА
Чацвер,
28 сакавіка 2024 года |
Абагаўленне вогненнай малпы
На працоўным месцы начальніка часта можна ўбачыць фігурку савы, якая сімвалізуе мудрасць і разважлівасць. Статуэткі буслоў з немаўлятамі нярэдка красуюцца ў спальных пакоях цяжарных жанчын або тых, хто моцна хоча мець дзяцей. Ды што тут далёка хадзіць, з пачаткам новага года ў дамах многіх з нас пасялілася вогненная малпа. Давайце ж разбярэмся, якую пагрозу для хрысціяніна нясуць фігуркі жывёл.
Па-першае, трэба разумець, які сэнс укладаецца ва ўвасабленне жывёл у скульптурах. Калі гэта натуральная выява стварэння (іншым словам, фігура не адрозніваецца ад таго, як жывёла выглядае ў жыцці) і вы набылі яе як прадмет мастацтва, нічога дрэннага ў гэтым няма. Але калі творцы ўпрыгожваюць катоў ці сланоў кветкамі, каштоўнымі камянямі, сімвалічнымі знакамі (вянком, мячом, манетамі і інш.), то ў стварэнні фігуры можа быць задзейнічаны культ жывёлы. Купляючы такія статуэткі, вы несвядома далучаецеся да шанавання бажка. †
Па-другое, важна тое, як вы самі адносіцеся да фігуркі. Калі свядома набываеце статуэтку малпы на 2016 год (згодна з усходнім календаром), то тым самым вызнаеце веру ў заступнікаў людзей на зямлі – жывёл. І нават калі аўтар не ўкладаў у сваю працу рэлігійнага сэнсу, фігурка напаўняецца ім дзякуючы вашым думкам. У той жа час, ад адказнасці не вызваляе раўнадушша, скажам, да скульптуры цмока з каронай. Грэх супраць першай запаведзі – “Не май іншых багоў апроч Мяне” – спаўна не ўсведамляецца, але ўсё роўна “залічваецца”, бо абражае Бога.
Горш, калі вы робіце такія падарункі сваім добрым знаёмым і родным. Напэўна ж, укладваеце ў іх сэнс. І жаба, якая сядзіць на манетах, або бурштынавая чарапаха не толькі не прынясуць грошай і даўгалецця людзям, якім вы іх падарылі, але і сыграюць з імі не адзін злы жарт.
Некаторыя даюць фігуркам жывёл імёны, размаўляюць з нежывымі прадметамі. Гэта таксама праявы абагаўлення. Атрымліваецца, што з інтэр’ерных упрыгожванняў статуэткі часта могуць ператварацца ў фетышы – матэрыяльныя прадметы, якім прыпісваюцца звышнатуральныя ўласцівасці.
Таму будзьце вельмі асцярожнымі, яшчэ раз перагледзьце свае паліцы. Мажліва, там знаходзяцца рэчы, якія супярэчаць вашаму хрысціянскаму светапогляду. Задумайцеся, якім сэнсам напоўнены вашы сувеніры, з якой мэтай вы змяшчаеце на самым бачным месцы фігурку той жа вогненнай малпы.

|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 279 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.