ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Слова для Жыцця (107)

Слова для Жыцця

papa-francesco7Папа Францішак
    Адкрыццё аблічча Бога дае новае жыццё. Паколькі гэта Айцец, закаханы ў чалавека, які ніколі не замучваецца пачынаць з намі ад пачатку, каб аднавіць нас. Аднак Ён не абяцае магічнага перамянення, Ён не ўжывае чарадзейскай палачкі. Ён любіць змяняць нашае жыццё знутры, з цярплівасцю і любоўю; просіць увайсці ў нашае жыццё далікатна, як дождж, што сыходзіць на зямлю, каб прынесці плады. І ўвесь час чакае нас і пазірае на нас з пяшчотай. Кожную раніцу, прачынаючыся, мы можам сказаць: “Сёння Пан распраменьвае сваё аблічча нада мной”.
        
“Анёл Панскі” са Святым Айцом, 01.01.2016   
 


staniewski2Кс. бп Юзаф Станеўскі

   З хвалой Богу на вышынях звязаны супакой на зямлі і паміж людзьмі. Там, дзе не аддаецца хвала Богу, дзе пра Яго забываюць або супраціўляюцца Яму, там няма і супакою. Калі зневажаецца дадзеная Богам годнасць чалавека, ён перастае быць вобразам Бога, які мы павінны шанаваць у чалавеку слабым, адзінокім, бедным. Але калі святло Бога заяснее над чалавекам і ў чалавеку, то яго годнасць становіцца непарушнай.

Фрагмент гаміліі падчас Імшы пастэркі ў лідскай парафіі Узвышэння Святога Крыжа

Кс. абп Тадэвуш КандрусевічКс. абп Тадэвуш Кандрусевіч

   Бог прамаўляе да нас мовай любові. З любові Бог стварыў свет. Вянцом жа стварэння стаў чалавек. Менавіта таму ён з’яўляецца асабліва “ўзлюбленай” часткай Божага тварэння. Нават калі чалавек зграшыў і гэтым самым адвярнуўся ад Бога, то Ён не пакінуў яго аднаго. Бог пасылаў сваіх прарокаў, каб кіравалі Выбраным народам. Вывеў яго з егіпецкай няволі. А калі прыйшла паўната часу, то паслаў свайго Сына, каб збавіць чалавека. З любові да чалавека Езус аддаў сваё жыццё на крыжы.
    Аднак, як паказвае жыццё, чалавек можа пагарджаць Божай любоўю і заставацца глухім на яе мову. Сын Божы прыйшоў да сваіх, але свае Яго не прынялі. Так было, калі Ён нарадзіўся ў Бэтлееме, так ёсць і сёння. Але тыя, хто Яго прымае, маюць моц перамянення ў дзяцей Божых, удзелам якіх ёсць збаўленне.

Фрагмент гаміліі на II Нядзелю пасля Нараджэння Пана

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.