ГРОДНА
Пятніца,
29 сакавіка 2024 года |
Cвятой Cям’і
З Eвангелля св. Мацвея
Калі мудрацы адышлі, вось анёл Пана з’явіўся Юзафу ў сне і сказаў : “Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет, і будзь там, пакуль не скажу табе; бо Ірад будзе шукаць Дзіця, каб загубіць Яго”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго ноччу і пайшоў у Егіпет, і быў там да смерці Ірада. Так збылося сказанае Панам праз прарока: “З Егіпта паклікаў Я Сына Майго”.
А калі Ірад памёр, вось анёл Пана з’явіўся ў сне Юзафу ў Егіпце і сказаў: “Устань, вазьмі Дзяця і Маці Яго і ідзі ў зямлю Ізраэля, бо памерлі тыя, хто хацеў забіць Дзіця”. Ён устаў, узяў Дзіця і Маці Яго і прыйшоў у зямлю Ізраэля.
Але пачуўшы, што ў Юдэі валадарыць Архелай замест бацькі свайго Ірада, пабаяўся ісці туды. І, атрымаўшы ў сне наказ, пайшоў у Галілейскую зямлю. Прыйшоўшы, пасяліўся ў горадзе, які называецца Назарэт, каб збылося сказанае прарокамі, што Ён будзе названы Назаранінам. †

Мц 2, 13–15, 19–23
Бог чувае над сям’ёй
Бог абраў для свайго Сына чалавечую сям’ю як натуральнае асяроддзе жыцця, бяспекі і сталення. Прыклад Святой Сям’і з Назарэта паказвае, што Бог таксама чувае над кожнай сям’ёй. Калі хто паспрабуе адабраць у сям’і яе Божае пакліканне, няхай ведае, што ён супрацьстаіць планам самога Бога. А гэта не толькі нахабства, гэта прыняцце на сябе адказнасці за аплакванне вынікаў знішчэння сям’і.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 278 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.