ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (106)

Прэса

Бяздомныя на фільме
пра Францішка

   Тысячы бяздомных і ўбогіх убачылі ў Ватыкане біяграфічны фільм пра Папу пад назвай “Ascoltatemi Francesco” (Выслухайце мяне, Францішка).
   
   Папская рада па справах дабрачыннасці, валанцёры і рымскія парафіі распаўсюдзілі 7 тысяч бясплатных білетаў. Пасля паказу ў Зале Паўла VI найбяднейшым было раздадзена 2 тысячы сумак з ежай.
    Перад дэманстрацыяй фільма зайграў духавы аркестр Швейцарскай гвардыі, які ніколі не высупае за выключэннем прысягі і Божага Нараджэння. Фільм італьянскага рэжысёра Даніэле Лекецці адлюстроўвае жыццё Хорхе М. Берголіа з часоў ранняй маладосці ў Буэнас-Айрэсе праз яго перажыванні з часоў панавання ваеннай дыктатуры ў Аргентыне да абрання Папам 13 сакавіка 2013 г.

Прэзідэнт Беларусі спадзяецца на сустрэчу з Папам
   Аляксандр Лукашэнка заявіў таксама, што далей збіраецца праводзіць палітыку ўмацавання кантактаў з Ватыканам.
   

   Лукашэнка папрасіў Апостальскага нунцыя арцыбіскупа Клаўдыа Гуджэроці, які заканчвае сваю місію ў Беларусі, перадаць Папе, што ён чакае сустрэчы. “Нам будзе аб чым пагаварыць з гэтым паважаным мною чалавекам”, – паведаміў кіраўнік дзяржавы.
    З прызнаннем Прэзідэнт выказаўся аб працы Гуджэроці, якога назваў найлепшым Апостальскім нунцыем у Беларусі. “Мы шмат зрабілі разам з мэтай наладжвання добрых адносін, і я лічу, што ў перспектыве мы зробім усё, каб адбылася мая сустрэча з Папам на вышэйшым узроўні”, – сказаў Лукашэнка.
   

У гонар св. Мікалая

   Вуліцамі Любліна прайшло Шэсце св. Мікалая. Таксама былі ўрачыста прывітаныя яго рэліквіі.
   Марш праводзілі ўланы і духавы аркестр. Падчас Шэсця быў устаноўлены рэкорд колькасці асоб, пераапранутых у сапраўднага св. Мікалая.
    “Мэтай арганізацыі Шэсця з’яўляецца прамаванне добрага выхавання маладога пакалення. Святы Мікалай, біскуп Міры, – заступнік дзяцей і моладзі. На працягу стагоддзяў яго ўспрымалі як прадстаўніка і пасярэдніка ў справах такога тыпу”, – падкрэслілі арганізатары.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.