ГРОДНА
Субота,
20 красавіка
2024 года
 

Варта ведаць (62)

Варта ведаць

•  У межах першага апостальскага візіту на афрыканскім кантыненце папа Францішак наведаў тры краіны: Кенію (25–27 лістапада), Уганду (27–29 лістапада) і Цэнтральную Афрыканскую Рэспубліку (29–30 лістапада). Ён чацвёрты Папа, які накіраваўся на Чорны Кантынент. Святы Айцец асабіста прагнуў гэтай пілігрымкі, між іншым, менавіта ў сувязі з сітуацыяй, якая пануе ў краінах гэтага кантынента. Францішак перакананы, што гэта можа стаць укладам у вяртанне супакою. Гэта пятае ў гэтым годзе і адзінаццатае ад пачатку пантыфікату замежнае падарожжа Святога Айца па-за межы Італіі.  

    У Бразіліі адбылася беатыфікацыя кс. Франсіска дэ Паўла Віктара, сына чарнаскурай рабыні. “Яго жыццё было Евангеллем” – гэтае выслоўе выгравіравана на надмагільнай пліце ў парафіі бразільскага святара афрыканскага паходжання. Пастыр раздаваў ахвяраванні людзям, якія жылі ў нястачы. Клапаціўся аб стварэнні школы і калегіі “Найсвяцейшай Сям’і”. Як адзначыў кардынал Анджэла Амата, Прэфект Кангрэгацыі па справах святых: “Айцец Віктар быў велікадушным і дынамічным пастырам. На кані аб’язджаў сельскія мясцовасці, несучы духоўнае суцяшэнне ў аддаленыя куткі”.
   
   •  Падрыхтоўка да юбілею 1050-годдзя хросту Польшчы з’яўляецца адной з галоўных тэм новай душпастарскай праграмы Касцёла ў Польшчы “Новае жыццё ў Хрысце”. У рамках юбілейных урачыстасцей душпастары ў гаміліях і канферэнцыях будуць яшчэ мацней падкрэсліваць тэматыку сакраманту хросту. Асаблівую форму будуць мець эўхарыстычныя набажэнствы, цэлебраваныя ў кожную першую нядзелю месяца, што маюць формулу г.зв. “Хрысцільнай дарогі”, якая паглыбляе ў праўды хрысціянскага жыцця. Тэматыка хросту будзе таксама прысутнічаць у тракце велікапосных рэкалекцый і ў Пасхальную Вігілію, калі ўсе ўрачыста адновяць абяцанні, дадзеныя падчас хросту.
     
    “Лічыцца, што каля 150-200 мільёнаў хрысціян у свеце праследуюць”, – паведаміў біскуп Кшыштаф Задарко, дэлегат КЕП па пытаннях іміграцыі, падчас прэзентацыі ў Варшаве кнігі “Чорная кніга праследу хрысціян у свеце”. Выданне змяшчае больш за 70 сведчанняў, рэпартажаў і аналізаў аўтараў з 17 краін. Усе яны прыйшлі да высновы, што ў ХХI стагоддзі свет сутыкнуўся з беспрэцэдэнтным маштабам ганенняў на хрысціян. Біскуп Задарко заўважыў, што гэта звязана з гандлем наркотыкамі, якому хрысціяне супрацьстаяць.
   
   •   У сувязі з забаронай на правядзенне дэманстрацый у Парыжы, дзе распачаўся кліматычны саміт COP21, на плошчы Рэспублікі было выстаўлена некалькі тысяч чаравікаў. Яны з’яўляюцца сімвалам тых, хто хацеў маршыраваць вуліцамі сталіцы Францыі, каб патрабаваць канкрэтных рашэнняў ад удзельнікаў парыжскага саміта. Забарона была ўведзена пасля тэрактаў 13 лістапада. На працягу аднаго тыдня арганізатары сабралі чатыры тоны чаравікаў. Сваю пару абутку даслаў, між іншым, папа Францішак. Чаравікі пакрылі трэць вялізнай плошчы, становячыся “помнікам-сімвалам рашучасці людзей, якія хочуць быць выслуханымі”, – растлумачыла Эма Рубін Сакс, віцэ-дырэктар “Avaaz” (Голас), міжнароднай грамадзянскай арганізацыі, якая арганізавала гэтую падзею.

credo-ua.org; ekai.pl; niedziela.pl

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  256

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.