ГРОДНА
Серада,
24 красавіка
2024 года
 

Як арганізаваць шлюб пары з розных гарадоў?

Задай пытанне

Кс. Андрэй ЛішкоШто робяць маладыя пары, якія хочуць узяць касцёльны шлюб, але жывуць у розных гарадах? Як яны праходзяць навучанне перад шлюбам? Як атрымліваюць пасведчанне пасля яго?
Вельмі добра і варта пахвалы тое, што Вы сумленна ставіцеся да тэмы перадшлюбнай падрыхтоўкі. Падчас падрыхтоўчых сустрэч Вы напэўна адкрыеце нешта новае для сябе (напр.: праўды і асновы хрысціянскай, каталіцкай веры, традыцыю і літургію сакраманту сужэнства, пазіцыю і погляды каталіцкага Касцёла ў некаторых справах, якія датычацца сексуальнай этыкі і г.д.). Без сумненняў, не будзе зноў вынайдзена кола.
Ведаю, што ў многіх парафіях практыкуюцца індывідуальныя сустрэчы з нарачонымі, многія маюць спецыяльны курс сужэнскіх сустрэч (напр., у Гродзенскай катэдры іх 8). Калі казаць аб сужэнскай навуцы перад прыняццем сакраманту сужэнства, было б ідэальна, каб пары разам прыходзілі на сустрэчы. Але штодзённае жыццё, быт дае аб сабе знаць: вучоба, праца, іншыя фактары часта не дазваляюць сумесна прысутнічаць на гэтых сустрэчах. Калі не дазваляюць абставіны, перадшлюбнае навучанне можна прайсці і паасобку, нават у розных гарадах. Кожны святар ці манаская сястра абавязкова выдадуць пасведчанне. Але раіў бы Вам абавязкова сумесна са сваёй другой паловай і са сваім душпастарам ці святаром, які будзе асіставаць пры ўдзяленні сакраманту, разам запоўніць перадшлюбны пратакол. Яму неабходна прадставіць пасведчанне залічаных перадшлюбных сустрэч і навучання, і, напэўна, абгаварыць з ім некаторыя пытанні адносна літургіі. Душпастар павінен ацаніць усю сітуацыю. Напрыклад, калі трэба, павінен выпісаць ліцэнзію (у тым выпадку, калі Вы будзеце вянчацца зусім у іншай парафіі), напісаць просьбу аб дыспэнсе да біскупа ў справе іншых веравызнанняў ці рэлігій і г.д.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

red
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  251

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.