ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

З каталіцкага друку (104)

Прэса

Папа – адна з найбольш
уплывовых асоб

   У штогадовым спіску, які складае амерыканскі журнал “Forbes”, ён аказаўся на чацвёртым месцы. Такім чынам Папа захаваў пазіцыю, якую займаў у гэтым рэйтынгу ў 2013 і 2014 гадах.
   
   Паводле ацэнкі аўтараў рэйтынгу, Францішак – “духоўны праваднік адной шостай часткі насельніцтва свету – 1,2 мільярда душ” – абраў у якасці сваёй місіі змяненне “кансерватыўнага выгляду каталіцкага Касцёла”. “Першы езуіцкі і лацінскі біскуп Рыма прапагандуе спачуванне ўбогім і большую ролю жанчын, і адначасова памяншае засяроджанасць Касцёла на тэмах, звязаных з абортам, гомасексуальнымі саюзамі і ўжываннем кантрацэптыўных сродкаў”, – лічыць “Forbes”.


У Польшчы апублікавана даследванне
пра ролю жанчын-каталічак

   Немагчыма пераацаніць тое, што робяць жанчыны для Касцёла ў Польшчы, сведчаць даныя Інстытута статыстыкі каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне.
   

   Рэлігійнасць жанчын у Польшчы заўважна адрозніваецца ад мужчынскай як у сферы практыкі, так і ў ступені прыняцця праўд веры, пішуць аўтары даследвання. Паводле яго, жанчыны амаль у два разы часцей за мужчын кажуць пра сябе як пра “глыбока веруючых” і радзей кажуць пра свой атэізм.
    Больш за тое, прыкладна 90% жанчын вераць у боскасць Езуса ў параўнанні з 81% мужчын. 79% жанчын правільна памятаюць колькасць сакрамантаў, 53% жанчын чытаюць рэлігійную прэсу і кнігі ў параўнанні з 37% мужчын. Таксама жанчыны больш актыўна ўдзельнічаюць у парафіяльнай дзейнасці і касцёльных супольнасцях. Таксама і колькасць польскіх манахінь традыцыйна ў некалькі разоў большая за колькасць манахаў.
   

Вялізны поспех акцыі
“Падай мыла!”

   Ініцыятыва заключалася ў зборы кавалкаў мыла, якое трапіць да падапечных польскіх масіянераў, што працуюць у Афрыцы.
   Арганізатары меркавалі, што ім удасца сабраць каля 10-ці тысяч кавалкаў. Аднак эфект збору значна перавысіў першапачатковыя меркаванні.
    Жыхары трапічных краін часта хварэюць на г.зв. “хваробы брудных рук”: брушны тыф, халеру, дызентэрыю ці вострую дыярэю. Асноўнае гігіенічнае дзеянне, якім з’яўляецца мыццё рук, дазволіла б іх пазбегнуць. На жаль, мыла ў многіх афрыканскіх краінах на вагу золата.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.