ГРОДНА
Аўторак,
23 красавіка
2024 года
 

ХXXI Нядзеля звычайная

Разважанні з Божым Словам

З Eвангелля св. Марка
Адзін кніжнік падышоў да Езуса і спытаўся ў Яго: “Якая запаведзь першая з усіх?”. Езус адказаў: “Першая такая: Слухай, Ізраэль, Пан Бог наш – Пан адзіны; любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім, і ўсёй моцаю тваёй. Другая: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Няма іншай запаведзі, большай за гэтыя”.
    I сказаў Яму кніжнік: “Добра, Настаўнік, Ты праўду сказаў, што ёсць адзін і няма іншага апрача Яго. Любіць Яго ўсім сэрцам і ўсім розумам, і ўсёю душою, і ўсёю моцаю; і любіць бліжняга, як самога сябе – гэта больш за ўсе ахвяры і ўсеспаленні”. Езус, убачыўшы, што той разумна адказвае, сказаў яму: “Недалёка ты ад Валадарства Божага”. I ніхто ўжо больш не адважваўся пытацца ў Яго.

Мк 12, 28б–34


Вера ад слухання
   Мы ведаем на памяць змест першай, самай важнай запаведзі. Яна з’яўляецца часткай нашых штодзённых малітваў. Ксяндзы столькі разоў тлумачылі, што любоў да Бога ў першую чаргу ўносіць лад у нашае жыццё. Мы неаднаразова чулі: “Калі Бог на першым месцы, то ўсё на сваім месцы”. На жаль, тэорыя не заўсёды адпавядае практыцы, бо выканаць гэтую запаведзь дастаткова цяжка! У той ступені, што рэалізацыя патрабуе ўдзелу не толькі чалавечых магчымасцей. Не беспрычынна мы гаворым аб абавязковасці ў нашым жыцці Божых цнотаў веры, надзеі і любові, як аб здольнасцях, атрыманых з вышынь. Толькі дзякуючы ім запаведзь любові можа знайсці канкрэтнае прымяненне ў нашых паводзінах і прыблізіць нас да Божага Валадарства.
    Паглыбляючы змест запаведзі любові, нельга забываць пра першы заклік: “Слухай, Ізраэль!” Бог прамаўляе да нас, таму трэба слухаць. Калі мы пачнём адкрываць не толькі нашыя вушы, але і сэрца на Божае слова, тады і змест, і выкананне запаведзі будуць больш даступнымі.

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  253

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.